Сямён Аляксандравіч Клінцэвіч
Сямён Аляксандравіч Клінцэвіч (красавік 1899, мястэчка Трабы, Ашмянскі павет, Віленская губерня, цяпер Іўеўскі раён Гродзенскай вобласці — 7 кастрычніка 1937, Менск, НКУС) — дзеяч рэвалюцыйнага руху ў Заходняй Беларусі, публіцыст.
Сямён Аляксандравіч Клінцэвіч | |
---|---|
Род дзейнасці | публіцыст |
Дата нараджэння | красавік 1899 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 кастрычніка 1937 (38 гадоў) |
Месца смерці | |
Альма-матар | |
Партыя |
Біяграфія
правіцьЗ сялянскай сям’і. Брат Пятра Клінцэвіча. Падчас Першай сусветнай вайны ў бежанстве ў Самары. Удзельнічаў у грамадзянскай вайне, з 1918 года ў Чырвонай гвардыі. Увосень 1919 года быў накіраваны на курсы ў Саратаўскую партшколу. Член РКП(б) з лістапада 1921 года. З чэрвеня 1921 года ў Беларусі; працаваў у Слуцку ў партыйных і савецкіх органах. У канцы 1921 года накіраваны на падпольную работу ў Заходнюю Беларусь. З 1923 года член КПЗБ. Неаднаразова арыштоўваўся польскімі ўладамі.
З мая 1924 года жыў у БССР. Вучыўся ў Камуністычным універсітэце Беларусі. З канца 1926 года працаваў у Заслаўскім райвыканкаме. У чэрвені 1927 года зноў накіраваны ў Заходнюю Беларусь. Па даручэнні ЦК КПЗБ 16 сакавіка 1928 года разам з А. Капуцкім забіў М. Гурына-Маразоўскага. Арыштаваны польскімі ўладамі ў 1929 годзе; прыгавораны да пажыццёвай катаргі.
З 15 верасня 1932 года ў БССР у выніку абмену палітвязнямі паміж Польшчай і СССР. Пісаў успаміны. Прыцягваўся да допытаў у снежні 1933 года па справе «Беларускага нацыянальнага цэнтра». Арыштаваны 21 жніўня 1937 года; 5 кастрычніка 1937 года прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны 11 мая 1957 года.
Літаратура
правіць- Клінцэвіч Сямён Аляксандравіч // Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.