Сяргей Валер’евіч Міхайлаў
Сяргей Міхайлаў (нар. 8 чэрвеня 1978) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер.
Поўнае імя | Сяргей Валер’евіч Міхайлаў | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
8 чэрвеня 1978[1] (45 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 77 кг | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | брамнік | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера Правіць
Пачынаў кар’еру ў клубе АФВіС-РШВСМ, пазней быў іграком «Свіслач-Даха» з Асіповічаў, у складзе якога гуляў у Вышэйшай лізе. У 2000 перайшоў у «Белшыну», з якой на наступны год стаў чэмпіёнам (хоць быў усяго трэцім брамнікам). Пасля выступаў пераважна за клубы Першай лігі, з 2006 па 2009 год быў асноўным брамнікам нясвіжскага «Вераса».
У 2010 стаў іграком клуба «Слуцкцукар», які на той час гуляў у Другой лізе. У якасці асноўнага дапамог клубу выйсці ў Першую лігу. У сезоне 2013 страціў месца ў аснове, стаўшы другім брамнікам пасля Артура Лясько і Андрэя Шчарбакова. У сезоне 2014, калі «Слуцк» атрымаў месца ў Вышэйшай лізе, перайшоў на месца трэнера брамнікаў, але сам некаторы час з’яўляўся другім брамнікам, аднойчы выйшаў на поле ў аснове.
Клубная кар’ера Правіць
Па заканчэнні сезона 2014 завяршыў кар’еру іграка і канчаткова перайшоў на трэнерскую працу[2]. Займаў пасаду трэнера «Слуцка» па навукова-метадычнай працы. У снежні 2016 года пакінуў трэнерскі штаб слуцкага клуба[3].
У 2017 годзе пераехаў жыць у Польшчу, дзе пазней стаў трэнерам юнацкіх каманд у структуры кракаўскай «Віслы»[4].
Дасягненні Правіць
- Чэмпіён Беларусі: 2001
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2013
Статыстыка выступленняў Правіць
Сезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
1999 | Д1 | Свіслач-Дах | 2 | -7 | |
2000 (1) | Д2 | Свіслач-Дах | 14 | -13 | |
2000 (2) | Д1 | Белшына | 7 | ? | |
2001 | Д1 | Белшына | 1 | -3 | |
2002 | Д1 | Тарпеда | 0 | -0 | |
2003 (1) | Д1 | Маладзечна-2000 | 7 | -14 | |
2003 (2) | Д2 | МТЗ-РІПА | 9 | -4 | |
2004 (1) | Д2 | Маладзечна | 15 | -10 | |
2004 (2) | Д2 | Смаргонь | 10 | -5 | |
2005 (1) | Д2 | Смаргонь | 7 | -5 | |
2005 (2) | Д2 | Ведрыч-97 | 14 | -14 | |
2006 | Д2 | Верас | 12 | -13 | |
2007 | Д2 | Верас | 26 | -25 | |
2008 | Д2 | Верас | 20 | -15 | |
2009 | Д2 | Верас | 13 | -14 | |
2010 | Д3 | Слуцкцукар | 32 | -25 | |
2011 | Д2 | Слуцк | 25 | -28 | |
2012 | Д2 | Слуцк | 27 | -27 | |
2013 | Д2 | Слуцк | 5 | -4 | |
2014 | Д1 | Слуцк | 1 | -3 |
Зноскі
- ↑ Sergey Mikhailov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Миколюнас остается. pressball.by
- ↑ Футбол. Cергей Михайлов покинул тренерский штаб "Слуцка". pressball.by
- ↑ Польский час. “Смотри, выйдешь где-нибудь, тебя остановят, мачете руку отрубят — останешься одноруким тренером вратарей” Архівавана 6 чэрвеня 2021.. pressball.by