Сяргей Мікалаевіч Чаранкевіч
Сярге́й Мікалаевіч Чаранке́віч (нар. 20 ліпеня 1942 года, в. Палянічыцы, Брэсцкая вобласць) — савецкі і беларускі біяфізік. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2009; член-карэспандэнт з 2004), доктар біялагічных навук (1989), прафесар (1990).
Сяргей Мікалаевіч Чаранкевіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 ліпеня 1942 (82 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | фізік |
Навуковая сфера | фізіка, біяфізіка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1989) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 20 ліпеня 1942 года ў в. Палянічыцы (Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць). У 1959 скончыў Сталовіцкую сярэднюю школу, паступіў на фізічны факультэт БДУ, які скончыў у 1964 годзе на кафедры ядзернай фізікі, і паступіў у аспірантуру БДУ. У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «оптыка», працаваў на кафедрах ядзернай фізікі і біяфізікі (пасля яе заснавання ў 1973 годзе). Стажываўся ў Ілінойскім тэхналагічным інстытуце, Пенсільванскім універсітэце, Каліфарнійскім універсітэце, Нідэрландскім інстытуце раку.
З 1980 па 2017 год узначальваў кафедру біяфізікі БДУ. У 1989 годзе абараніў доктарскую дысертацыю па спецыяльнасці «Біяфізіка». З 2017 года — прафесар кафедры біяфізікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта[1].
Навуковая дзейнасць
правіцьНавуковыя работы Чаранкевіча прысвечаныя клетачнай біяфізіцы, клетачнай інжынерыі, Біяінфарматыцы. У 1967 годзе скончыў аспірантуру. Апісаў люмінесцэнтныя ўласцівасці азоцістых асноваў і нуклеінавых кіслот (1969). У 1969 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю па спецыяльнасці «оптыка». Званне дацэнта атрымаў у 1970 годзе.
Вывучаў паводзіны клетак у зменлівых (у тым ліку экстрэмальных) умовах. Абгрунтаваў ідэю пра ўдзел унутрыклетачных рэдокс-фактараў у падтрыманні гамеастаза клеткі, сфармуляваў спосаб апісання стану клеткі пры дапамозе паняццяў пра эфектыўны рэдокс-патэнцыял і рэдокс-буфернай ёмістасці. Апісаў шэраг з’яў у клетках крыві, імуннай сістэме, пухлінных клетак, выявіў сігнальныя функцыі актыўных формаў кіслароду, у прыватнасці гідрагену пераксіду. Распрацаваў прынцыпы функцыянавання вылічальных сістэм на аснове нейронных сетак, усталяваў новы закон для іх навучання. Развіў шэраг прыкладных дыягнастычных метадаў і спосабаў пераверкі эфектыўнасці лекаў.
Пад кіраўніцтвам Чаранкевіча абаронена 29 кандыдацкіх і 3 доктарскія дысертацыі, ён з’яўляецца аўтарам шэрагу курсаў і адмыскурсаў, чытаемых на фізічным факультэце БДУ («Фізіка біясістэм», «Біяфізіка клеткі», «Фізіка мембранных сістэм», «Біяфізіка складаных сістэм» і інш.).
Узнагароды
правіць- Нагрудны знак «Вынаходнік СССР»,
- Выдатнік адукацыі Рэспублікі Беларусь (1999),
- Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (2000, у сааўтарстве) — за цыкл прац «Біяфізічныя механізмы функцыянальнага водгука клетак».
- медаль «За працоўныя заслугі» (2011)[2].
Публікацыі
правіцьЧаранкевіч з’яўляецца аўтарам 48 патэнтаў і больш за 570 навуковых работ[1], сярод якіх:
- G.P. Gurinovich, T.E. Zorina, S.B. Melnov, N.I. Melnova, I.F. Gurinovich, L.A. Grubina, M.V. Sarzhevskaya, S.N. Cherenkevich. Photodynamic activity of chlorin and chlorin ethyelenediamide in vitro and in vivo // Journal of photochemistry and photobiology B. — 1992. — Т. 13. — № 1. — С. 51—57.
- A.V. Timoshenko, S.N. Cherenkevich, H.J. Gabius. Viscum album agglutinin-induced aggregation of blood cells and the lectin effects on neutrophil function // Biomed Pharmacother. — 1995. — Т. 49. — № 3. — С. 153—158.
- J.A. Razumovitch, D. Fuchs, G.N. Semenkova, S.N. Cherenkevich. Influence of neopterin on generation of reactive species by myeloperoxidase in human neutrophils // Biochimica et Biophysica Acta (BBA) - General Subjects. — 2004. — Т. 1672. — № 1. — С. 46—50.
- A.A. Krjukov, G.N. Semenkova, S.N. Cherenkevich, V. Gerein. Activation of redox-systems of monocytes by hydrogen peroxide // BioFactors. — 2006. — Т. 26. — № 4. — С. 283—292.
- С. Н. Черенкевич и др. Структура и свойства ионных каналов биологических мембран. — Минск: БГУ, 2004.
- С. Н. Черенкевич, А. И. Хмельницкий, Г. Г. Мартинович. Транспорт веществ через биологические мембраны. — Минск: БГУ, 2007.
- Г. Г. Мартинович, С. Н. Черенкевич. Окислительно-восстановительные процессы в клетках. — Минск: БГУ, 2008.
Зноскі
- ↑ а б Черенкевич Сергей Николаевич(недаступная спасылка). Методичекие материалы физического факультета БГУ (9 студзеня 2018). Архівавана з першакрыніцы 15 красавіка 2019. Праверана 13 мая 2019.
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 26 кастрычніка 2011 года № 491 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» Архівавана 18 кастрычніка 2021.
Спасылкі
правіць- Сяргей Чаранкевіч на сайце НАН Беларусі
- Сяргей Мікалаевіч Чаранкевіч у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Сяргей Чаранкевіч на сайце Міхайла Шпілеўскага