Сяргей Валер’евіч Міхайлаў

беларускі футбаліст і трэнер
(Пасля перасылкі з Сяргей Міхайлаў)

Сяргей Міхайлаў (нар. 8 чэрвеня 1978) — беларускі футбаліст (брамнік) і трэнер.

Футбол
Сяргей Міхайлаў
Поўнае імя Сяргей Валер’евіч Міхайлаў
Нарадзіўся 8 чэрвеня 1978(1978-06-08)[1] (46 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 180 см
Вага 77 кг
Пазіцыя брамнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Польшча Вісла (Кракаў)
Пасада трэнер брамнікаў
Клубная кар’ера[* 1]
1996—1998 Беларусь АФВіС-РШВСМ (Мінск) 39 (-62)
1999—2000 Беларусь Свіслач-Дах (Асіповічы) 16 (-20)
1999   Беларусь Свіслач-Дах-2 (Асіповічы) 21 (-34)
2000—2001 Беларусь Белшына (Бабруйск) 8
2002 Беларусь Тарпеда (Жодзіна) 0 (0)
2003 Беларусь Маладзечна-2000 7 (-14)
2003 Беларусь МТЗ-РІПА (Мінск) 9 (-4)
2004 Беларусь Маладзечна 15 (-10)
2004—2005 Беларусь Смаргонь 17 (-10)
2005 Беларусь Ведрыч-97 (Рэчыца) 14 (-14)
2006—2009 Беларусь Верас (Нясвіж) 71 (-67)
2010—2014 Беларусь Слуцк 90 (-87)
Трэнерская кар’ера
2014—2016 Беларусь Слуцк трэнер
2022— Польшча Вісла (Кракаў) мол.
2023— Польшча Вісла (Кракаў) брамнікі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Клубная кар’ера

правіць

Пачынаў кар’еру ў клубе АФВіС-РШВСМ, пазней быў іграком «Свіслач-Даха» з Асіповічаў, у складзе якога гуляў у Вышэйшай лізе. У 2000 перайшоў у «Белшыну», з якой на наступны год стаў чэмпіёнам (хоць быў усяго трэцім брамнікам). Пасля выступаў пераважна за клубы Першай лігі, з 2006 па 2009 гады быў асноўным брамнікам нясвіжскага «Вераса».

У 2010 стаў іграком клуба «Слуцкцукар», які на той час гуляў у Другой лізе. У якасці асноўнага дапамог клубу выйсці ў Першую лігу. У сезоне 2013 страціў месца ў аснове, стаўшы другім брамнікам пасля Артура Лясько і Андрэя Шчарбакова. У сезоне 2014, калі «Слуцк» атрымаў месца ў Вышэйшай лізе, перайшоў на месца трэнера брамнікаў, але сам некаторы час з’яўляўся другім брамнікам, аднойчы выйшаў на поле ў аснове.

Трэнерская кар’ера

правіць

Па заканчэнні сезона 2014 завяршыў кар’еру іграка і канчаткова перайшоў на трэнерскую працу[2]. Займаў пасаду трэнера «Слуцка» па навукова-метадычнай працы. У снежні 2016 года пакінуў трэнерскі штаб слуцкага клуба[3].

У 2017 годзе пераехаў жыць у Польшчу, дзе пазней стаў трэнерам юнацкіх каманд у структуры кракаўскай «Віслы»[4], пасля зрабіўся трэнерам брамнікаў у другой камандзе кракаўчан. У снежні 2023 года стаў трэнерам брамнікаў асноўнай каманды «Віслы»[5].

Дасягненні

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць
Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
1999 Д1 Свіслач-Дах   2 −7
2000 (1) Д2 Свіслач-Дах   14 −13
2000 (2) Д1 Белшына   7 ?
2001 Д1 Белшына   1 −3
2002 Д1 Тарпеда   0 −0
2003 (1) Д1 Маладзечна-2000   7 −14
2003 (2) Д2 МТЗ-РІПА   9 −4
2004 (1) Д2 Маладзечна   15 −10
2004 (2) Д2 Смаргонь   10 −5
2005 (1) Д2 Смаргонь   7 −5
2005 (2) Д2 Ведрыч-97   14 −14
2006 Д2 Верас   12 −13
2007 Д2 Верас   26 −25
2008 Д2 Верас   20 −15
2009 Д2 Верас   13 −14
2010 Д3 Слуцкцукар   32 −25
2011 Д2 Слуцк   25 −28
2012 Д2 Слуцк   27 −27
2013 Д2 Слуцк   5 −4
2014 Д1 Слуцк   1 −3

Крыніцы

правіць
  1. Sergey Mikhailov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Миколюнас остается (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (11 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2015.
  3. Футбол. Cергей Михайлов покинул тренерский штаб "Слуцка" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by. Архівавана з першакрыніцы 5 снежня 2016.
  4. Польский час. “Смотри, выйдешь где-нибудь, тебя остановят, мачете руку отрубят — останешься одноруким тренером вратарей” (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (16 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 чэрвеня 2021.
  5. Белорусский специалист стал тренером вратарей краковской "Вислы" (руск.). football.by (5 снежня 2023). Праверана 6 снежня 2023.