Сяргей Паўлавіч Крывашэеў
Сяргей Паўлавіч Крывашэ́еў (нар. 5 студзеня 1944, г. п. Старобін, Салігорскі раён) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (1999). Акадэмік Беларускай акадэміі архітэктуры[1].
Сяргей Паўлавіч Крывашэеў | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 студзеня 1944 (81 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Альма-матар |
|
Месца працы |
|
Навуковае званне | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1967 годзе Беларускі політэхнічны інстытут (выкладчыкі Н. Н. Макляцова, Я. Л. Заслаўскі, Н. Я. Трахтэнберг). 3 1967 года ў інстытуце «Гомельграмадзянпраект».
Член Саюза архітэктараў з 1974 года (членскі білет № 294). Пражывае ў Гомелі.
Творчасць
правіцьАсноўныя работы: генпланы Гомеля (1977), Мазыра (1981), Рэчыцы (1980, усе ў сааўт.), праекты дэталёвай планіроўкі цэнтра (1979) і жылых раёнаў Валатава (1985) у Гомелі[1], жылога раёна вул. Пралетарская—Целепуны (1976)[2] па вул. Інтэрнацыянальнай у Мазыры (1979[2]/1986[1]), у планіроўцы жылых раёнаў Сельмаш і Асаўцы (1978), Пралетарскі Луг-1 (1986) у Гомелі[2], Светлагорскай шашы ў Рэчыцы (1983)[3], жылы раён «Паўднёвы» ў Гомелі (1983; дыплом 1 ступені Дзяржбуда БССР)[1]; забудова мікрараёнаў № 5 (1990), 5а, 16 і 19 у паўднёвай частцы «Валатава» (пабудаваны ў 1987—1991), 17 (пабудаваны ў 1986), 20 па вул. Каменшчыкава (пабудаваны ў 1989), 21, 53 па Рэчыцкай шашы (забудоўваюцца, 1990)[3], 59 (праект 1991)[1] у Гомелі; праекты планіроўкі і забудовы мікрараёнаў — аўтар; мікрараён № 5 (пабудаваны ў 1977)[1], 7 (1982)[2] у Мазыры, пасёлак «Крынічны» каля Мазыра (1978; Сярэбраны медаль ВДНГ); сяло «Троецкое» са Святая-Траецкім манастыром на граніцы трох Рэспублік — Беларусі, Украіны і Расіі (1996); рэканструкцыя ЦПКіА імя Луначарскага ў Гомелі; рэканструкцыя парку ў Шклове Магілёўскай вобласці; рэканструкцыя плошчы Перамогі ў Гомелі[1].
Узнагароды
правіцьЗаслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь (1999). Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета Беларусі (1995)[1].
Зноскі
- ↑ а б в г д е ё ж Кривошеев Сергей Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ а б в г Кривошеев Сергей Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- ↑ а б Крывашэеў Сяргей Паўлавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
Літаратура
правіць- Крывашэеў Сяргей Паўлавіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Кривошеев Сергей Павлович // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Кривошеев Сергей Павлович // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Кривошеев Сергей Павлович // Гомель — древний и современный. Архитектура и ее создатели : [монография] / И. Г. Малков, И. И. Малков ; М-во образования Респ. Беларусь, Белорус. гос. ун-т трансп.. — Гомель: БелГУТ, 2014. — 70 с. — ISBN 978-985-554-155-5.