Станіслаў Адамавіч Мертэнс

камуністычны дзеяч Польшчы і Заходняй Беларусі (1892—1937)
(Пасля перасылкі з С. А. Мертэнс)

Станіслаў Адамавіч Мертэнс (польск.: Stanisław Mertens, партыйны псеўданім Стэфан Скульскі (польск.: Stefan Skulski); 3 мая 1892, Лодзь21 верасня 1937, Масква) — камуністычны палітычны дзеяч Польшчы і Заходняй Беларусі.

Станіслаў Адамавіч Мертэнс
Імя пры нараджэнні польск.: Stanisław Mertens
Род дзейнасці палітык
Дата нараджэння 3 мая 1892(1892-05-03)
Месца нараджэння
Дата смерці 21 верасня 1937(1937-09-21) (45 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Вера Захараўна Харужая
Месца працы
Партыя
Член у
Бітвы/войны
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Член партыі Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Літвы (СДКПіЛ) з 1909 года. Вёў рэвалюцыйную дзейнасць у Варшаве, Лодзі, Калішы. У 1913—1914 гадах зняволены ў турму.

У 1918 годзе старшыня павятовага камітэта РКП(б) і ЧК у Мсціславе Магілёўскай губерні. Дэлегат I з’езда КП(б)Б, на якім была абвешчана Савецкая Беларусь. У 1919 годзе ў Чырвонай Арміі, камандзір батальён, камісар брыгады. У 1920 годзе намеснік старшыні Смаленскага губернскага выканаўчага камітэта і член губернскага выканаўчага камітэта РКП(б). Пазней у Часовым польскім рэвалюцыйным камітэце ў Беластоку, старшыня Навагрудскага рэвалюцыйнага камітэта.

Пасля другога абвяшчэння незалежнасці Беларускай ССР (31 ліпеня 1920) у Менску. У 1921 годзе народны камісар унутраных спраў і член калегіі ЧК Беларускай ССР, член ЦБ КП(б)Б, член Прэзідыума ЦВК БССР. Член КПП з 1921 года, член РКП(б) з 1928 года.

З канца 1921 года на нелегальнай рабоце ў Польшчы. У 1922—1923 гадах узначальваў Лодзінскі, Дамброўскі акруговыя камітэты КПП. Адзін з арганізатараў КПЗБ і Менскай школы КПЗБ. У 1923—1925 гадах упаўнаважаны ЦК КПП пры ЦК КПЗБ. У кастрычніку 1925 года зняволены польскімі ўладамі. У выніку абмену палітычнымі зняволеным са студзеня 1928 года ў СССР.

Дэлегат IV—VII кангрэсаў Камінтэрна. Удзельнік I і II канферэнцый, II з’езда КПЗБ. Член ЦК КПП у 1923—1927 гадах і з 1931 года. Член Палітычнага бюро ЦК КПП у 1923—1925 гадах і ў 1935 годзе. Член Бюро ЦК КПЗБ і яго прадстаўнік пры ЦК КП(б)Б у 1934—1935 гадах.

Аўтар многіх дакументаў КПЗБ, брашур і артыкулаў. У 1935 годзе пад рэдакцыяй Станіслава Мертэнса выдадзены зборнік артыкулаў «Палітычныя партыі ў Польшчы, Заходняй Беларусі і Заходняй Украіне».

Трапляў пад крытыку ў час палітычных рэпрэсій у СССР. Арыштаваны 21 ліпеня 1937 года ў Маскве, 21 верасня 1937 года Вярхоўнай калегіяй Вярхоўнага суда СССР асуджаны за «ўдзел у антысавецкай арганізацыі» да расстрэлу, прысуд выкананы ў той жа дзень[1][2]. Крэміраваны ў крэматорыі на Данскіх могілках, прах пахаваны ананімна (цяпер магіла № ​​1 на Новых Данскіх могілках). Пасмяротна рэабілітаваны 12 лістапада 1955 года пастановай Ваеннай калегіі Вярхоўнага суда СССР.

Бібліяграфія правіць

  • Что такое профсоюзы: (краткий и популярный очерк профессионального движения) / С. А. Мертенс. — Минск : Государственное издательство Белоруссии, 1921
  • Рабочая демократия и верхи и низы: (вместо тезисов по VI вопросу X Всероссийского съезда РКП и 4 съезда Коммунистической партии Белоруссии) / [Мертенс]. — Минск : Государственное издательство Социалистической Советской Республики Белоруссии, 1921
  • Производственная пропаганда / С. А. Мертенс. - Минск : Государственное издательство Белоруссии, 1921
  • Беспартийный блок сотрудничества с правительством («Санация») / С. Скульский. — Минск : Издательство Белорусской академии наук, 1935
  • Беспартийный блок: Правящая партия пол. фашизма / С.Скульский. - 2-е изд., доп. — Мн. : Изд-во Бел. акад. наук, 1935
  • Политические партии в Польше, Зап. Белоруссии и Зап. Украине / Бел. Акад. наук, Комис. по изучению Зап. Белоруссии. — Мн. : Изд-во Бел. Акад. наук, 1935[3]

Крыніцы правіць

Літаратура правіць