Сяргей Аляксеевіч Сергачоў

(Пасля перасылкі з С. Сергачоў)

Сяргей Аляксеевіч Сергачоў (нар. 20 снежня 1946, Мінск, БССР) — беларускі архітэктар. Доктар архітэктуры (2008), прафесар (2009). Член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі архітэктуры (2011). Член Беларускага саюза архітэктараў (1987). Ганаровы прафесар Паўночна-заходняга будаўнічага інстытута КНР (1999).

Сяргей Аляксеевіч Сергачоў
Дата нараджэння 20 снежня 1946(1946-12-20) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Навуковая ступень доктар архітэктуры (29 лютага 2008)

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 20 снежня 1946 ў Мінску. У 1969 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі Н. М. Макляцова, С. С. Мусінскі, І. К. Елісееў, кіраўнік дыпломнага праекта У. А. Чантурыя). У 19681972 гг. працаваў архітэктарам у інстытуце «Мінскпраект». У 19721975 гадах вучыўся ў аспірантуры пры БПІ. У 19751977 гадах выкладчык-асістэнт кафедры «Тэорыі і гісторыі архітэктуры»; у 19761977 гадах намеснік дэкана архітэктурнага факультэта БПІ.

У 19771983 гг. кіраўнік рабочай групы па стварэнні музея Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту. У 19831985 гг. галоўны інспектар Упраўлення музеяў і аховы помнікаў Міністэрства культуры БССР. У 1985 годзе старэйшы навуковы супрацоўнік, у 19861993 гг. намеснік дырэктара Беларускага навукова-даследчага і праектнага інстытута па будаўніцтве на сяле. Адзін са стваральнікаў музея матэрыяльнай культуры «Дудуткі». У 1984 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю.

З 1990 года дацэнт (па сумяшчальніцтве), з 1993 штатны выкладчык БПА, дацэнт кафедры «Тэорыя і гісторыя архітэктуры», з 1997 — загадчык кафедры «Архітэктура жыллёвых і грамадскіх будынкаў». У 2008 годзе абараніў доктарскую дысертацю па тэме «Беларускае народнае дойлідства».

ТворчасцьПравіць

Найбольш значныя праектныя работы — жылыя дамы па праспекце Ракасоўскага і вул. М. Танка ў Мінску (19711972, у сааўтарстве); навучальна-адукацыйны цэнтр Федэрацыі горналыжнага спорту і снаўборда Рэспублікі Беларусь (2006) у Мінску; шматфункцыянальная зала для прыёму гасцей у Горналыжным спартыўна-аздараўленчым комплексе «Лагойск» (2008, у суаўтарстве); тэхніка-эканамічнае абгрунтаванне Белдзяржмузея народнай архітэктуры і побыту (1979; у суаўтарстве), рэстаўрацыйныя работы на аб’ектах музея (навуковы кансультант, 1982-83)[1].

 
Вятрак у Дудутках

Рэстаўрацыя помнікаў народнай архітэктуры: свіран у экспазіцыйнай зоне «Млын» Дзяржаўнага гісторыка-культурнага запаведніка «Заслаўе» (1993), вятракі ў музейным комплексе «Дудуткі» (1994) і ў фермерскай гаспадарцы каля пасёлка Мольча ў Светлагорскім раёне (2006)[1].

Адзін са стваральнікаў Музейнага комплексу старадаўніх народных рамёстваў і тэхналогій «Дудуткі» ў Пухавіцкім раёне (1992-97): генеральны план, музейна-вытворчы корпус, кузня, жылыя дамы, малыя архітэктурныя формы[1].

Навуковая дзейнасцьПравіць

Даследуе гісторыю народнага дойлідства Беларусі, праблемы захавання гісторыка-культурнай спадчыны, развіцця традыцый у сучаснай архітэктуры.

Апублікаваў у айчынных і замежных (Расія, Польшча, Венгрыя, Вялікабрытанія, Кітай) навуковых часопісах і зборніках, у матэрыялах навуковых канферэнцый, у навучальна-метадычных дапаможніках і матэрыялах, у энцыклапедычных выданнях больш 450 прац па дадзеных праблемах, у тым ліку кнігі «Летапіс драўлянага дойлідства Беларусі», «Драўляная архітэктура Беларусі XVI—XIX стст.» і манаграфія «Беларускае народнае дойлідства», адзначаная на XXXIII Рэспубліканскім конкурсе «Мастацтва кнігі-1993» як лепшае выданне годзе Дыпломам 1-й ступені[1].

УзнагародыПравіць

Публікацыі 2003—2005 гг адзначаны дыпломам як «Лепшы цыкл прац па адзінай сістэме» на VI Нацыянальным фестывалі архітэктуры (Мінск, 2005)[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 1,4 Сергачев Сергей Алексеевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. Минск: Энциклопедикс, 2014. −140 с. ISBN 978-985-7090-29-7.

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць