Табак пахучы
Табак пахучы, Тытунь пахучы[1] (Nicotiana alata) — від дэкаратыўных травяністых раслін з роду Тытунь (Nicotiana) сямейства Паслёнавыя (Solanaceae). Шырока выкарыстоўваецца ў садаводстве як дэкаратыўная расліна разам з Nicotiana ×sanderae.
Табак пахучы | |||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||
Nicotiana alata | |||||||||||||||||||||
|
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьУ прыродзе распаўсюджаны ў Паўднёвай (Аргенціна, Балівія, Бразілія, Уругвай, Эквадор) і Цэнтральнай Амерыцы (Гандурас і Мексіка). Адзінкавыя ўзоры знаходзяць у ЗША, у штаце Місуры.
У гарах Балівіі адзначаны на вышынях да 3300 м над узроўнем мора[3].
Культывуецца як дэкаратыўная расліна паўсюль у свеце.
Апісанне
правіцьТытунь пахучы — шматгадовая травяністая расліна, дасягае ў вышыню 60-70 см.
Усе часткі расліны пакрытыя валасінкамі. Лісце ланцэтападобнае, невялікага памеру. Кветкі белыя, крэмавыя або кармінавыя; трубчастыя, дыяметрам 5 см, даўжынёй 7,5 см, сабраны ў суквецце — мяцёлку.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 87. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Nicotiana alata Link & Otto(недаступная спасылка)
- ↑ Tropicos | Name — Nicotiana alata Link & Otto
Спасылкі
правіць- Тытунь крылаты на сайце Энцыклапедыі дэкаратыўных садовых раслін
- Табак пахучы: інфармацыя на сайце GRIN (англ.) Праверана 5 кастрычніка 2008 г.
- Тытунь крылаты на сайце USDA NRCS (англ.) Праверана 5 кастрычніка 2008 г.