Тамаш Францавіч Домбаль
Тамаш Францавіч Домбаль, (29 снежня 1890, в. Собаў Тарнабжэгскага павета, Галіцыя, Аўстра-Венгрыя, цяпер Падкарпацкае ваяводства, Польшча — 4 снежня 1938, Мінск, НКУС; Псеўданімы: Т. Ордан) — эканаміст, публіцыст, дзеяч міжнароднага сялянскага руху. Прафесар (1932), акадэмік БелАН (1933), доктар эканамічных навук (1934). Аўтар прац пра міжнародны сялянскі рух, эканоміку Беларусі.
Тамаш Францавіч Домбаль | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 29 снежня 1890 ці 1890[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 21 жніўня 1937 ці 1938[1] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | палітык, эканаміст |
Навуковая сфера | political activity[d][2] і эканоміка[2] |
Навуковая ступень | доктар эканамічных навук |
Альма-матар | |
Партыя | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
У 1909—1914 гадах вучыўся ў Венскім і Кракаўскім універсітэтах. У 1919 годзе дэпутат польскага сейма, быў адным з ініцыятараў стварэння ў ім камуністычнай фракцыі ў ліпені 1921 года. Арыштаваны ў снежні 1921 года; асуджаны на 6 гадоў зняволення. У выніку абмену палітвязнямі, з 1923 года ў СССР. Ініцыятар склікання ў 1923 годзе І Міжнароднай сялянскай канферэнцыі ў Маскве; намеснік генеральнага сакратара Выканкама Сялянскага Інтэрнацыянала. У 1926 годзе заснаваў навукова-даследчы Міжнародны аграрны інстытут. Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію (1927), Інстытут чырвонай прафесуры (1932). У 1932—1935 гадах віцэ-прэзідэнт БелАН, дырэктар Інстытута эканомікі БелАН. Арыштаваны 29.12.1936 года. Асуджаны Ваеннай калегіяй Вярхоўнага суда СССР на расстрэл. Рэабілітаваны 21.12.1956 года.
Асноўныя працыПравіць
- Задачи и достижения Крестинтерна. М.: Новая деревня, 1925.
- Кароткі нарыс развіцця народнай гаспадаркі БССР // Усе раёны БССР. Мн.: ІЭ БАН, 1933.
- Праграма комплекснага эканамічнага вывучэння раёнаў БССР. Мн.: ИЭ БАН, 1933.
- Праблема «Вялікага Дняпра» // Запіскі Беларускай Акадэміі навук. 1934. Кн. 2.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
СпасылкіПравіць
- Акадэмік Домбаль Томаш Францавіч
- Тамаш Францавіч Домбаль у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
Тамаш Францавіч Домбаль на Вікісховішчы |