Другі Таруньскі мір
Другі Таруньскі мір — мірны дагавор паміж Тэўтонскім ордэнам і Каралеўствам Польскім, падпісаны 19 кастрычніка 1466 года ў горадзе Торунь (ням.: Торн). Завяршыў Трынаццацігадовую вайну 1454—1466 гадоў, распачатую паўстаннем Прускай канфедэрацыі[1] супраць улады крыжакоў.
Другі Таруньскі мір | |
---|---|
| |
Тып дагавора | Міжнародны дагавор |
Дата падпісання | 19 кастрычніка 1466 |
Месца падпісання | Торунь |
Бакі |
Тэўтонскі ордэн (Людвіг фон Эрліхсхаўзен) Каралеўства Польскае (Казімір IV Ягелон) |
Месца захоўвання | Warszawa, Archiwum Główne Akt Dawnych, Zbiór dokumentów pergaminowych, nr 1143. |
Мова | лацінская |
Апісанне
правіцьДакумент уяўляе сабой сшытак, які складаецца з 3 пергаментных аркушаў (12 старонак) памерам 456x296 мм. Тэкст на лацінскай мове. Прывешана 55 пячатак. Утрымлівае ўласнаручны роспіс і натарыяльныя знакі папскага легата Рудольфа Рудэсхаймскага, а таксама роспісы публічных натарыусаў: Яна Эвіх дэ Атэндорна і Станіслава Франка Рэдкавіцкага[2].
Умовы
правіцьАбодва бакі пагадзіліся на пацверджанне ўмоў міру рымскім Папам Паўлам III і імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Фрыдрыхам III, але польскі бок настаяў (а тэўтонцы вымушаны былі пагадзіліся), што мір сапраўдны і без такога пацверджання.
Паводле Таруньскага міру да Польшчы адышла заходняя частка ўладанняў ордэна — Гданьскае Памор'е, землі Хелмінская і Міхалаўская, Мальбарк, Эльблонг і княства-біскупства Вармія. Пасля гэта частка ўладанняў Ордэна стала звацца польскай ці Каралеўскай Прусіяй. Ордэн, сталіцай якога пасля страты Мальбарка (Марыенбурга) стаў Кёнігсберг, прызнаў сябе васалам польскага караля.
Зноскі
Публікацыі
правіць- Weise E., Die Staatsverträge des Deutschen Ordens in Preussen im 15. Jahrhundert, t. 2 (1437—1467), Marburg 1955, nr 403;
- Grzegorz M., Analiza dyplomatyczno-sfragistyczna dokumentów traktatu toruńskiego 1466 r., Toruń 1970, s. 170—219.
Літаратура
правіць- Сагановіч Г. М. Тару́нскі мір 1466 // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 444. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Сагановіч Г. Та́рунскі мір 1466 // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 1: Пузыны — Усая / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2001. — С. 507. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0214-8.
- Górski K., Związek Pruski i poddanie się Prus Polsce. Zbiór tekstów źródłowych, Poznań 1949;
- Górski K., Uwagi o traktacie toruńskim 1466, «Zapiski Historyczne», t. 22, 1956, s. 63-67;
- Biskup M., Traktat toruński 1466, Bydgoszcz 1966;
- Hejnosz W., Traktat toruński z 1466 r. i jego prawnopolityczne znaczenie, «Zapiski Historyczne», t. 31, z. 3, 1966, s. 91-108;
- Biskup M., Trzynastoletnia wojna z Zakonem Krzyżackim 1454—1466, Warszawa 1967;
- Biskup M., Labuda G., Dzieje Zakonu Krzyżackiego w Prusach, Gdańsk 1986.
Спасылкі
правіць- Высакаякасная выява дагавора Архівавана 15 снежня 2009. // Polska.pl
- Описание договора(недаступная спасылка) // Polska.pl (польск.)
- Другі Таруньскі мір // Torunski Serwis Turidtyczny (польск.)
- Печати, привешенные к договору(недаступная спасылка) Polska.pl (польск.)
- Тэкст дагавора // Torunski Serwis Turidtyczny (польск.)