Трубаду́р (італ.: Il trovatore) — опера Джузэпэ Вердзі ў 4 дзеях, 8 карцінах, на лібрэта Сальваторэ Камарана і Леонэ Бардарэ. Прэм’ера адбылася 19 студзеня 1853 года ў рымскім тэатры «Апола». Нароўні з «Травіятай» і «Рыгалета» «Трубадур» лічыцца адным з найбуйнейшых твораў Вердзі, створаных у 1850-я гады.

Трубадур
італ.: Il Trovatore
Il Trovatore.jpg
Кампазітар
Лібрэтыст Сальваторэ Камарана[d] і Леонэ Эмануэле Бардарэ[d]
Мова лібрэта італьянская мова
Крыніца сюжэту Трубадур[d]
Дзеяў 4
Карцін 8
Год стварэння 18501852
Першая пастаноўка 19 студзеня 1853
Месца першай пастаноўкі Тэатр «Апола», Рым
Уваходзіць у цыкл popular trilogy[d]
Працягласць
(прыбл.)
2,5 гадзіна
Месца дзеяння правінцыя Біская[d] і Каралеўства Арагон
Час дзеяння 15 стагоддзе
Commons-logo.svg Фота, відэа, аўдыё на Вікісховішчы

Гісторыя стварэнняПравіць

Вердзі задумаў напісаць оперу на гэты сюжэт у пачатку 1850 года, неўзабаве пасля заканчэння працы над «Луізай Мілер». У лісце ад 2 студзеня 1850 да Камарана ён просіць напісаць лібрэта па драме іспанскага драматурга Антоніа Гарсія Гуцьерэса (1813—1884) «Трубадур», дзеянне якой часткова адбываецца ў Альхаферыі. Камарана адказаў далёка не адразу: яго збянтэжыў сюжэт, які цэнзура магла палічыць крамольным. Тым часам Вердзі, скончыўшы ў 1851 годзе оперу «Рыгалета», ізноў патрабуе ад Камарана адказу. Нарэшце, у красавіку 1851 года Камарана даслаў Вердзі варыянт лібрэта, але яно не задаволіла кампазітара. Новы тэкст Камарана скончыць не паспеў: ён памёр улетку 1852 года, і астатнюю працу бярэ на сябе паэт Леонэ Бардарэ. Ашаломлены смерцю свайго сябра Камарана, Вердзі, тым не менш, працягнуў пісаць оперу і скончыў працу да канца 1852 года.

Дзеючыя асобыПравіць

 
Вежа Трубадура ў Альхаферыі (Сарагоса).
Персанажы Галасы
Граф ды Луна Барытон
Леанора, герцагіня Сапрана
Азучэна, цыганка Мецца-сапрана
Манрыка, трубадур, яе прыёмны
сын і родны брат графа
Тэнар
Феранда, начальнік графскай варты Бас
Інэс, сяброўка Леаноры Сапрана
Руіс, сябар Манрыка Тэнар
Стары цыган Бас
Ганец Тэнар
Сяброўкі Леаноры, манашкі,
набліжаныя графа, воіны, цыгане.

Дзеянне адбываецца ў Біскаі і Арагоне (Іспанія) у XV стагоддзі.

ЗместПравіць

Пастаноўкі ў БеларусіПравіць

У Мінску выконвалася ў 18901891 гадах трупай В. Картавава на чале з В. Сукам; у 18991900 і 1903 — італьянскай трупай Ф. Кастэлана.

На сцэне Дзяржаўнага тэатра оперы і балета Беларусі пастаўлена ў 1955 годзе (дырыжор Л. Любімаў, рэжысёр Л. Александроўская, мастак У. Кульваноўскі, хормайстар М. Прысёлкаў; ды Луна — А. Генералаў, У. Глазаў; Леанора — С. Друкер, Т. Шымко; Манрыка — М. Лазараў, І. Сайкоў; Азучэна — К. Кудрашова, Г. Цэпава), у 1964 (дырыжор Т. Каламійцава, рэжысёр Ю. Ужанцаў, мастак У. Кульваноўскі, хормайстар А. Кагадзееў; ды Луна — А. Генералаў, В. Ганчарэнка, І. Сарокін, А. Саўчанка; Леанора — Л. Ганестава, Н. Ткачэнка, Г. Грышчанка, Г. Лебедзева, І. Адзінцова, Г. Паліванава, К. Старыкава; Манрыка — З. Бабій, В. Гур’еў, Б. Нікольскі; Азучэна — Л. Галушкіна, П. Дружына, Л. Анегіна, С. Данілюк); у Нацыянальным акадэмічным тэатры оперы ў 2001 (дырыжор А. Анісімаў, рэжысёр Б. Утораў, мастак Л. Ганчарова, хормайстар Н. Ламоновіч; ды Луна — У. Пятроў, А. Саўчанка, М. Майсеенка, А. Марозаў; Леанора — Т. Глаголева, Т. Траццяк, А. Раеўская, Т. Кнутовіч; Манрыка — С. Франкоўскі, У. Раеўскі, А. Тузлукоў; Азучэна — Н. Руднева, Н. Галеева, Т. Варапай, М. Аксёнцава). Апошняя версія з боку рэжысуры вытрымана ў традыцыях вялікай класічнай оперы, але ўмоўна-рэалістычная сцэнаграфія падкрэслівае эмрочна-рамантычны каларыт.

ЭкранізацыіПравіць

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць