Тсонга (саманазва Vatsonga) — паўднёваафрыканскі народ. Насяляе Мазамбік, ПАР, Эсваціні і Зімбабвэ. Агульная колькасць (2019 г.) - 6 828 800 чалавек[1].

Тcонга
(Vatsonga)
Агульная колькасць 6 828 800 (2019 г.)
Рэгіёны пражывання  Мазамбік — 4 300 000
 Паўднёва-Афрыканская Рэспубліка — 2 500 000
 Эсваціні — 23 000
 Зімбабвэ — 5 800
 Малаві — 359 000
Мова шытсонга
Рэлігія монатэізм, культ продкаў, хрысціянства
Блізкія этнічныя групы нгуні, макуа, басута, ломвэ, чопі

Паходжанне правіць

Асноўнае этнічнае ядро тсонга склалі нашчадкі сярэднявечных перасяленцаў банту з Усходняй або Цэнтральнай Афрыкі. Згодна археалагічным дадзеным, яны насялялі поўдзень Мазамбіка з XIII — XIV ст. З XVI ст. прысутнасць тсонга на паўднёвым усходзе Афрыкі фіксавалі партугальскія, а потым галандскія пісьмовыя крыніцы[2]. Яны падзяляліся на некалькі палітычных аб’яднанняў, на чале кожнага стаяў свой правадыр, аднак размаўлялі на адной мове.

Згодна міфалогіі пэўных сучасных груп, у мінулым яны належалі да іншых народаў банту, далучыліся да тсонга пазней і былі асіміляваны імі. Так, група шангаана з’яўляецца нашчадкамі нгуні[3], што збеглі ад зулусаў Чакі ў XIX ст.

У нашы дні групы тсонга падзяляюцца на ватсонга-ва-шывіры (Vatsonga-va-Xiviri, тсонга па паходжанню) і ватсонга-ва-рырырымі (Vatsonga-va-Riririmi, тсонга па мове).

Культура правіць

 
Дзяўчыны ў народных строях

Асноўны традыцыйны занятак тсонга — ручное земляробства. Мужчыны выкарчоўваюць дрэвы і хмызняк для будучых палеткаў, дапамагаюць збіраць ураджай. У астатнім земляробства — тыповы жаночы занятак. Тсонга, што жывуць уздоўж рэк, займаюцца рыбалоўствам. Тыя, хто жыве ў саванне, — жывёлагадоўляй. Паляванне і збіральніцтва — важныя дадатковыя заняткі. Распаўсюджаныя рамёствы: гафт, разьба па дрэве і мыльнаму каменю, выраб керамікі і драўляных пасудзін. Жанчыны здабываюць соль.

Традыцыйна тсонга стваралі невялікія сямейныя паселішчы з некалькіх хацін. З 1964 г. урад ПАР пачаў перасяленне мясцовых тсонга ў вялікія вёскі. У нашы дні буйныя паселішчы таксама пераважаюць у якасці месца жыхарства сярод тсонга Зімбабвэ. Традыцыйныя хаціны рабіліся з сумясі зямлі з гноем, над імі ўсталёўваліся канічныя саламяныя дахі.

Народная жаночая вопратка адрозніваецца яркімі колерамі, уключае капялюш дуку, шалікі вуглалу, кашулю еле, пояс нхаму, якія апранаюцца з дапамогай бранзалетаў. Упрыгожванні: пацеркі вакол галавы і стану, шыбелані — рознакаляровыя кавалкі тканіны[4]. Мужчынская народная вопратка робіцца са скур жывёл[5]. Прынята ўпрыгожваць твар шрамамі.

Грамадства складаецца з экзагамных родаў шывонга. На чале рода стаіць спадчынны правадыр госі. Звычайна ён займае пасаду ў старым ўзросце са згоды рады старэйшых мужчын шывонга. Калі госі пасля смерці бацькі не дасягнуў паўналецця, замест яго кіруе рэгент — брат бацькі. У ПАР правадыр рода з'яўляецца афіцыйна прызнанай пасадай. Адлік сваяцтва вядзецца па мужчынскай лініі. Родныя і стрыечныя браты пазначаюцца адзінай назвай макверу, родная маці і яе сёстры — назвай мамона.

Для заключэння шлюбу жаніх і нявеста павінны дасягнуць узросту сталення і прайсці абрад ініцыяцыі, ад жаніха патрабуецца мець прыбытак для будучага забеспячэння сям'і. Шлюбу папярэднічаюць дамоўленасць паміж бацькамі маладых і падарункі ад бацькі жаніха бацьку нявесты. Пасля вяселля новая сям'я пераязджае да бацькоў мужа, але праз некалькі месяцаў пакідае яе. Выключэнне складае сям'я малодшага сына, які нясе адказнасць за старых бацькоў і жыве разам з імі. Тсонга практыкуюць палігінію. У якасці другой жонкі часцей выбіраюць малодшую сястру першай жонкі або дачку брата жонкі. Кожная жонка са сваімі дзецьмі жыве ў асобнай хаціне. Тсонга імкнуцца мець як мага болей дзяцей. Развод узгадняецца паміж сваякамі з двух бакоў, а не толькі паміж мужам і жонкай.

Фальклор тсонга багаты на генеалагічныя паданні, міфы і казкі пра трыкстэра Гіену і Хамелеона. Казкі звычайна пераказваюцца ўначы старымі жанчынамі, часцяком пераказы перамяжаюцца гульнямі. Тсонга любяць песні і танцы. Распаўсюджаны музычны інструментбарабан. У нашы дні папулярна рытмічная электронная музыка.

Мова правіць

Мова шытсонга належыць да паўднёвай групы моў банту. Падзяляецца на 6 буйных дыялектаў. Мае афіцыйны статус у ПАР і Мазамбіку. У нашы дні існуе некалькі варыянтаў пісьма на асове лацінкі і графічнай формы Xiyinhlanharhu ха Mipfawulo .

Рэлігія правіць

Меней за 60% усіх вернікаў спавядае розныя плыні хрысціянства. Астатнія захоўваюць традыцыйную рэлігію, заснаваную на веры ў вышэйшае бажаство Шыквембу і духаў продкаў свіквембу. Шыквембу аддалены ад людзей, таму тсонга прыносяць ахвярапрынашэнні свіквембу. Лічыцца, што яны дапамагаюць, аднак жывым чалавекам можа авалодаць чужы дух. У такім разе чалавек хварэе. Тсонга звяртаюцца да вяшчуна н'анга, які павінен вызначыць паходжанне чужога духа і прызначыць патрэбныя лекі і рытуалы. Калі чужы дух паходзіць з роду маці, яго выгнаннем займаецца брат маці. Астатнія рытуалы выконвае глава сям'і. Тсонга вераць у злую магію вулоі.

Зноскі

Спасылкі правіць