Уладзімір Аляксандравіч Сяроў

савецкі мастак, жывапісец, графік і педагог

Уладзімір Аляксандравіч Сяро́ў[4] (руск.: Владимир Александрович Серов; 8 (21) ліпеня 1910 — 19 студзеня 1968) — савецкі жывапісец, графік, педагог. Правадзейны член Акадэміі мастацтваў СССР (1954), прэзідэнт Акадэміі мастацтваў СССР (1962—1968, член-карэспандэнт і вучоны сакратар з 1947 года, віцэ-прэзідэнт з 1958[5]). Народны мастак РСФСР (1956)[5]. Народны мастак СССР (1958). Першы сакратар праўлення Саюза мастакоў РСФСР (1960—1968). Член-карэспандэнт Акадэміі мастацтваў ГДР[6].

Уладзімір Аляксандравіч Сяроў
руск.: Владимир Александрович Серов
Фатаграфія
Дата нараджэння 8 (21) ліпеня 1910 ці 8 ліпеня 1910(1910-07-08)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 студзеня 1968(1968-01-19)[2][3][…] (57 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці ілюстратар, мастак, графік
Месца працы
Жанр графіка, жывапіс і карыкатура
Вучоба
Мастацкі кірунак сацыялістычны рэалізм
Уплыў Васіль Яўменьевіч Савінскі[d], Ісак Бродскі і Савелій Якаўлевіч Шлейфер[d]
Уплыў на Q113371062?
Партыя
Член у
Прэміі
Сталінская прэмія 1-й ступені Сталінская прэмія 2-й ступені
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За абарону Ленінграда» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
Народны мастак СССР Народны мастак РСФСР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сяле Эмаус (у сучасным Калінісім раёне Цвярской вобласці Расіі) у сям’і настаўнікаў. Дзіцячыя гады правёў разам з сям’ёй у горадзе Весьягонск[7]. У 1918—1923 гадах займаўся у мясцовай мастацкай студыі ў С. Я. Шлейфера[7][5]. У 1931 годзе скончыў у Ленінградзе Інстытут пралетарскага выяўленчага мастацтва, дзе вучыўся ў майстэрні жывапісца і графіка Васіля Савінскага і ў 1933 годзе пад кіраўніцтвам РСФСР І. Бродскага скончыў аспірантуру. Член Саюза мастакоў СССР з 1931 года[5]. Выкладаў у Інстытуце жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І. Я. Рэпіна ў 1933—1942 гадах. У гады Вялікай Айчыннай вайны Уладзімір Аляксандравіч Сяроў знаходзіўся ў блакадным Ленінградзе, займаў пасаду старшыні Ленінградскага Саюза савецкіх мастакоў (узначальваў яго да 1948 года), удзельнічаў у дзейнасці творчага аб’яднання мясцовых мастакоў «Боевой карандаш»[7]. Член КПСС з 1942 года[8]. Уваходзіў у склад Цэнтральнай рэвізійнай камісіі КПСС[8].

З 1947 года У. А. Сяроў з’яўляўся член-карэспандэнтам, з 1954 года — правадзейным членам, з 1958 года — віцэ-прэзідэнтам Акадэміі мастацтваў СССР. У 1960—1968 гадах 1-ы сакратар Саюза мастакоў РСФСР. Са снежня 1962 года па студзень 1968 года Уладзімір Сяроў з’яўляўся прэзідэнтам Акадэміі мастацтваў СССР. У 1963—1968 гадах — член праўлення і сакратар Саюза мастакоў СССР. Дэпутат Ленінградскага Савета дэпутатаў працоўных (1948), дэпутат Вярхоўнага Савета РСФСР (1959—1968). Член Акадэміі мастацтваў Германскай Дэмакратычнай Рэспублікі (1963)[5].

Памёр Уладзімір Аляксандравіч Сяроў 19 студзеня 1968 года ў Маскве на 58-м годзе жыцця. Пахаваны на Новадзявочых могілках.

Творчасць правіць

З самага пачатку творчага шляху У. А. Сяроў звярнуўся да гістарычнай, рэвалюцыйнай тэматыкі і на працягу ўсяго жыцця прытрымліваўся гэтага выбару. Яго творчасці былі ўласцівы ідэйнасць, псіхалагічная абмалёўка, яснасць кампазіцыі. Тэмы Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны знайшлі адлюстраванне ў жывапісных творах «Прыезд У. І. Леніна ў Петраград у 1917 годзе», «Хадакі ў Леніна» (1950), «На Юдзеніча» (1934), «Штаб Чапаева» (1938), «У. І. Ленін абвяшчае Савецкую ўладу» (1951), «Зімні ўзяты» (1954), «Дэкрэт аб міры» (1957), «Дэкрэт аб зямлі» (1957).

Аўтар партрэтаў, у тым ліку, удзельнікаў баёў пад Ленінградам, дзеячаў мастацтва і культуры, таксама пейзажаў, карыкатур, плакатаў, кніжных ілюстрацый. Сярод твораў мастака: «Партрэт Заслужанага дзеяча мастацтваў РСФСР А. А. Рылава» 1931), «Сібірскія партызаны» (1933), «Партрэт скульптара А. Казельскага» (1937), «Віцязь» (1940), «Аўтапартрэт у блакаду» (1941), «Лядовае пабоішча» (1942), «Расстрэл. Гэтага мы ніколі не забудзем!» (1943), «18 студзеня 1943 года (прарыў блакады ў Ленінградзе)» (разам з І. А. Сярэбраным і А. А. Казанцавым, 1943)[9], «Партрэт балерыны Н. В. Краснашэевай» (1945), «Сцяжынка ў сонечным лесе» (1963), «Белыя ствалы бяроз» (1965), «Сталявар» (1966), «Партрэт маці», «Дзяўчынка з кнігай», «Партрэт жонкі», «Партрэт дачкі ў ружовым»; ілюстрацыі да паэмы М. А. Някрасава «Каму на Русі жыць добра» (1948—1949), да паэмы А. С. Пушкіна «Палтава» (акварэль, гуаш, 1949), да рамана М. Горкага «Фама Гардзееў» (гуаш, 1951—1953), да рамана-эпапеі Л. М. Талстога «Вайна і мір» (тэмпера, 1959); плакаты: «Наша справа правая…» (хромалітаграфія, 1941), «Білі, б’ём і будзем біць!» (аўталітаграфія, 1941).

Узнагароды і званні правіць

Зноскі правіць

  1. The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  2. а б Серов Владимир Александрович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Vladimir Aleksandrovich Serov
  4. БелЭн 2002.
  5. а б в г д е ё ж з і Серов Владимир Александрович // Расійская акадэмія мастацтваў
  6. Владимир Александрович Серов (руск.) // Чувашскі дзяржаўны мастацкі музей
  7. а б в г д е Серов, Владимир Александрович (руск.) // ТАСС
  8. а б ВСЭ 1976.
  9. Серебряный Иосиф Александрович (1907—1979) (руск.) // Расійская акадэмія мастацтваў

Літаратура правіць

  • Салавей Л. Ф. Сяро́ў Уладзімір Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 357. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Серо́в Владимир Александрович // Т. 23. Сафлор — Соан. — М. : Советская энциклопедия, 1976. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
  • Серо́в Владимир Александрович // Популярная художественная энциклопедия. Архитектура. Живопись. Скульптура. Графика. Декоративное искусство. В 2 т. / Под ред. Полевого В. М. Ред. кол.: В. Ф. Маркузон, Д. В. Сарабьянов, В. Д. Синюков (зам. гл. ред.) — М.: Издательство «Советская энциклопедия», 1986. — Книга II. М—Я, 1986. — С. 227. — 432 с, ил., 32 л. ил. — 200 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць