Уладзімір Міхайлавіч Казбярук
Уладзімір Міхайлавіч Казбяру́к (нар. 29 жніўня 1923, в. Бандары, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча - 4 красавіка 2016) — беларускі літаратуразнавец.
Уладзімір Міхайлавіч Казбярук | |
---|---|
Дата нараджэння | 29 жніўня 1923 |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 4 красавіка 2016 (92 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец, літаратурны крытык, гісторык літаратуры, гісторык, выкладчык універсітэта, літаратар |
Навуковая сфера | літаратуразнаўства[1], літаратурная крытыка[1], гісторыя літаратуры[d][1], гістарыяграфія[1] і гісторыя культуры[d][1] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | кандыдат філалагічных навук |
Альма-матар | |
Член у |
Біяграфічныя звесткі
правіцьСкончыў БДУ (1949). У 1949-52 настаўнік у Навагрудскім раёне, выкладчык Полацкага педагагічнага інстытута. Вучыўся ў аспірантуры пры Мінскім педагагічным інстытуце (1952-55). У 1959-91 у Інстытуце літаратуры АН Беларусі. Кандыдат філалагічных навук (1963). Член Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Навукова-даследчыцкая дзейнасць
правіцьВывучаў беларуска-польскія літаратурныя сувязі, беларускі рамантызм ХІХ — пач. ХХ ст. Аўтар даследаванняў па гісторыі Беларусі і беларускай культуры (ліквідацыя беларускай дзяржаўнасці і нацыянальнай свядомасці ў XVII — XVIII ст., беларускае нацыянальнае адраджэнне ў ХІХ — пач. ХХ ст., утварэнне БНР, жыццё і літаратурная дзейнасць Ф. Скарыны, Г. Пельгрымоўскага, С. Тшашчкоўскай, К. Каліноўскага, А. Гаруна і інш.).
Выбраная бібліяграфія
правіць- Ступені росту: Беларуская літаратура канца ХІХ — пач. ХХ ст. і традыцыі польскіх пісьменнікаў. Мн., 1974.
- Паэма Якуба Коласа «Новая зямля»: У святле славянскіх традыцый. Мн., 1979.
- Назіранні над беларускім рамантызмам пач. ХХ ст. Мн., 1983.
- Светлай волі зычны звон: Алесь Гарун. Мн., 1991.
Зноскі
Літаратура
правіць- Казбярук // ЭГБ ў 6 т. Т. 4. Мн., 1997.