Уладзімір Мікалаевіч Сакс
Уладзімір Мікалаевіч Сакс[3] (руск.: Владимир Николаевич Сакс; (22 красавіка 1911 — 17 снежня 1979) — савецкі вучоны, геолаг, геамарфолаг і палеантолаг, доктар геолага-мінералагічных навук, член-карэспандэнт Акадэміі навук СССР (1958).
Уладзімір Мікалаевіч Сакс | |
---|---|
руск.: Владимир Николаевич Сакс | |
Дата нараджэння | 9 (22) красавіка 1911[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лютага 1979 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | геалогія, геамарфалогія і палеанталогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар геолага-мінералагічных навук і член-карэспандэнт АН СССР[d] (1958) |
Альма-матар | |
Член у |
|
Прэміі | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Санкт-Пецярбургу. У 1933 годзе скончыў Ленінградскі горны інстытут. У 1932—1935 гадах працаваў у Беларускім геолагаразведачным трэсце (з 1933 года — Маскоўскі геолагаразведачны трэст)[3]. У 1935—1940 і з 1944—1958 гадах у Арктычным і антарктычным навукова-даследчым інстытуце (з 1948 года — Інстытут геалогіі Арктыкі), у 1940‒1944 гадах у Горнагеалагічным упраўленні Галоўнага ўпраўлення Паўночнага марскога шляху. З 1958 года працаваў у Інстытуце геалогіі і геафізікі Сібірскага аддзялення Акадэміі навук СССР на пасадзе загадчыка лабараторыі стратыграфіі і палеанталогіі мезазою і кайназою.
Памёр У. М. Сакс 4 лютага 1979 года ў Маскве.
Навуковая дзейнасць
правіцьУ. М. Саксу належаць навуковыя працы па стратыграфіі адкладаў чацвярцічнага перыяду на тэрыторыі Беларусі, стратыграфіі, палеагеаграфіі і тэктоніцы мезазойскіх адкладаў Арктыкі і поўначы Сібіры.
Сярод апублікаванага:
- О расчленении ледниковых отложений в странах Восточной Европы // Проблемы соврменной геологии. — 1935. Т. 5. № 7. — С. 680—692.
- Геология и петрография Алазейского плато. — М.—Л.: Изд-во Главсевморпуть, 1941.
- Стратиграфия юрской и меловой систем Севера СССР. — М.—Л., 1963 (у сааўтарстве);
- Палеоландшафты Западной Сибири в юре, мелу и палеогене. — М.: Наука, 1968 (у сааўтарстве).
Узнагароды
правіцьЗноскі
- ↑ Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ↑ Сакс Владимир Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ а б БелЭн 2002.
Літаратура
правіць- Сакс Уладзімір Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 91. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
- Сакс Владимир Николаевич // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
правіць- Профіль Уладзіміра Мікалаевіча Сакса на афіцыйным сайце РАН
- Сакс Владимир Николаевич // Інфармацыйная сістэма «История геологии и горного» Расійскай акадэміі навук (руск.)
- ЧП Советской Арктики. Труды и дни геолога Сакса // Наука из первых рук: 15 Янв 2004 , Происхождение и эволюция жизни на Земле, том 1, № 0 (руск.)