Уладзімір Сяргеевіч Семяніхін

вучоны

Уладзімір Сяргеевіч Семяні́хін[1] (9 лютага 1918 — 27 лістапада 1990) — савецкі вучоны ў галіне аўтаматыкі і тэлемеханікі, доктар тэхнічных навук (1964), прафесар (1968), акадэмік Акадэміі навук СССР (1972), Герой Сацыялістычнай Працы (1981).

Уладзімір Сяргеевіч Семяніхін
Дата нараджэння 9 лютага 1918(1918-02-09)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 1990(1990-11-27) (72 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец, палітык
Месца працы
Навуковая ступень доктар тэхнічных навук і акадэмік АН СССР[d] (1972)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Член у
  • Акадэмія навук СССР[d]
Прэміі
Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Леніна ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» юбілейны медаль «Сорак гадоў Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы»

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 9 лютага 1918 года ў горадзе Сумы. Скончыў сярэднюю школу ў Данецку. У 1941 годзе скончыў Маскоўскі энергетычны інстытут па спецыяльнасці аўтаматыка і тэлемеханіка і быў накіраваны на завод № 217 Народнага камісарыята ўзбраення СССР у Свярдлоўску. Займаў пасады інжынера, старшага майстра, начальніка цэха. У 1946—1948 гадах У. С. Семяніхі на пасадзе старшага інжынера Тэхнічнага ўпраўлення Міністэрства ўзбраення СССР у Маскве. З 1948 года працаваў на Электрамеханічным заводзе «Зорка» (завод № 569) у Загорску начальнікам цэха, а з 1950 года начальнікам АКБ — галоўным канструктарам завода. У 1963—1971 гадах У. С. Семяніхін на пасадзе дырэктара НДІ-101 (з 1966 года — Навукова-даследчы інстытут аўтаматычнай апаратуры) Міністэрства радыёпрамысловасці СССР у Маскве, а з 1971 года — намеснік Міністра радыёпрамысловасці, член калегіі міністэрства, навуковы кіраўнік Навукова-даследчага інстытута аўтаматычнай апаратуры (НДІАА) і Навукова-даследчага інстытута «Усход». У 1974 годзе вярнуўся працаваць у НДІАА. У лістападзе 1974 годзе стаў генеральным канструктарам інстытута, а ў 1976 годдзе прызначаны яго дырэктарам.

Памёр У. С. Семяніхін 27 лістапада 1990 года. Пахаваны на Вастракоўскіх могілках у Маскве[2].

Навуковая і грамадская дзейнасцьПравіць

Аўтар больш за 200[2] навуковых прац ў галіне аўтаматызаваных сістэм кіравання і і спецыяльнага прыладабудавання. Пад навуковым кіраўніцтвам У. С. Семяніхіна была створана Аўтаматызаваная сістэма кіравання Узброеных Сіл СССР, якая забяспечвае эфектыўны абмен інфармацыяй паміж цэнтрам кіравання і аб’ектамі аўтаматызацыі, раззасяроджанымі па тэрыторыі ўсёй краіны, а таксама спраектаваны шэраг сістэм рэгіянальнага і аб’ектавага ўзроўняў[3]. З 1966[1] года кіраваў базавай кафедрай «Аўтаматызаваныя сістэмы кіравання» Маскоўскага інстытута радыётэхнікі, электронікі і аўтаматыкі[2][4].

У 1979—1989 гадах У. С. Семяніхін абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР, з’яўляўся членам Прэзідыума Вышэйшай атэстацыйнай камісіі пры Савеце Міністраў СССР[3].

Узнагароды і прэмііПравіць

ПамяцьПравіць

Імя акадэміка У. С. Семяніхіна прысвоена Навукова-даследчаму інстытуту аўтаматычнай апаратуры (у 1991 годзе[2]) і караблю Балтыйскага флота[3]. На будынку НДІАА ўстаноўлена мемарыяльная дошка[2].

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць