Уладзімір Сідлярэвіч
Уладзімір Сідлярэвіч (20 верасня 1922, в. Праважа, Польшча — 5 лістапада 1999, Мельбурн, Аўстралія) — беларускі грамадскі дзеяч, прыхільнік БЦР.
Уладзімір Сідлярэвіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 верасня 1922 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 лістапада 1999 (77 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Жонка | Жэня Сідлярэвіч |
Месца працы | «Новае жыцьцё» |
Член у |
Біяграфічныя звесткі
правіцьСкончыў сярэднюю школу ў Лідзе, пазней атрымаў спецыяльнасць настаўніка і выкладаў у пачатковай школе ў Васілішках. У 1944 годзе ўступіў у БКА, быў дэлегатам ад Лідскай акругі на Другім Усебеларускім кангрэсе.
Па сканчэнні вайны апынуўся ў англійскай зоне акупацыі Германіі, у Гамбургу, дзе ў 1948 годзе скончыў каледж, атрымаўшы пасведчанне інжынера будаўніцтва. У 1950 годзе пераехаў у Аўстралію, першыя два гады працаваў у Адэлаідзе. У 1952 годзе перабраўся ў Мельбурн, дзе далучыўся да грамадскага жыцця беларусаў. Стаў сябром рэдакцыі часопіса «Новае Жыцьцё». Са студзеня 1954 года прадстаўнік аўстралійскай дэлегацыі БЦР у Мельбурне. Адзін з ініцыятараў стварэння і шматгадовы старшыня Камітэта набыцця беларускага дома (пазней Кааператыва). Настаўнічаў у беларускай школе, якая некаторы час месцілася ў ягонай хаце. Сябра аддзела Беларускага вызвольнага фронта ў Вікторыі, трымаў цесную сувязь з Дзмітрыем Касмовічам.
Цягам 1970—1980-х гадоў абіраўся на пасаду старшыні Беларускага цэнтральнага камітэта ў Вікторыі. Таксама быў старшынёй Беларускага нацыянальнага фонду, створанага, каб фінансаваць беларускія дэлегацыі на міжнародных канферэнцыях. У 1981 годзе стаў старшынёй арганізацыйнага камітэта чацвёртай Сустрэчы беларусаў Аўстраліі. З 1985 года і да канца жыцця скарбнік Федэральнай рады беларускіх арганізацыяў у Аўстраліі. Таксама быў старшынёй Чарнобыльскага фонду, які збіраў грошы на дапамогу пацярпелым ад Чарнобальскай катастрофы.
Пахаваны ў Мельбурне на беларускай дзялянцы Фокнерскіх могілак (англ.: Fawkner Memorial Park).
Спасылкі
правіць- Сідлярэвіч Уладзімер(бел. (тар.)) // Запісы. — Нью-Ёрк — Менск: БІНіМ, 2014. — № 37. — С. 196—197.
- Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары Архівавана 9 ліпеня 2021. / Натальля Гардзіенка; Прадмова І. Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3). — С. 450.