Усевалад Сяргеевіч Садоўскі
Усевалад Садоўскі (нар. 4 кастрычніка 1996, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік казахстанскага клуба «Ардабасы» з Шымкента.
Поўнае імя | Усевалад Сяргеевіч Садоўскі | ||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
4 кастрычніка 1996[1] (28 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 193 см | ||||||||||||||||||
Вага | 82 кг[2] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 30 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьПачынаў займацца футболам у мінскай СДЮШАР «Дынама», пазней гуляў у юнацкіх камандах сталічнага МТЗ-РІПА і барысаўскага БАТЭ. Ва ўзросце 15 гадоў пакінуў футбол[3], аднак праз два гады вярнуўся, далучыўшыся да «Мінска», дзе неўзабаве стаў гуляць за дубль. Па заканчэнні сезона 2015 сталічным клуб не стаў падаўжаць кантракт з нападнікам.
У пачатку 2016 года праходзіў прагляд у екацярынбургскім «Урала», які ўзначальваў былы трэнер «Мінска» Вадзім Скрыпчанка, аднак у выніку падпісаў кантракт з мінскай «Зоркай-БДУ»[4]. Першую палову сезона 2016 прапусціў з-за траўмы, з ліпеня замацаваўся ў асноўным складзе каманды. У сезоне 2017 заставаўся трывалым іграком стартовага складу каманды, якая змяніла назву на «Энергетык-БДУ». У сезоне 2018 з 21 голам стаў найлепшым бамбардзірам Першай лігі (хоць у ліпені не гуляў з-за траўмы) і дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.
У сезоне 2019 заставаўся асноўным нападнікам сталічнай каманды. У ліпені 2019 года падпісаў кантракт з брэсцкім «Дынама», аднак застаўся ў «Энергетыку-БДУ» на правах арэнды да канца сезона[5]. З кастрычніка 2019 года не гуляў з-за траўмы. У снежні 2019 года вярнуўся з арэнды ў «Дынама»[6]. Да сезона 2020 рыхтаваўся разам з брэсцкай камандай і пачаў у яе складзе чэмпіянат, але замацавацца не здолеў, звычайна выхадзіў на замену.
У ліпені 2020 года перайшоў у брэсцкі «Рух»[7]. У сезоне 2020 гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, за 9 матчаў у Вышэйшай лізе забіў 9 галоў. У 2021 годзе часцей выхадзіў на замену.
У пачатку 2022 года рыхтаваўся да новага сезона з «Рухам», а ў сакавіку, пасля таго як брэсцкі клуб зняўся з Вышэйшай лігі, далучыўся да казахстанскага «Ардабасы», які ўзначальваў былы трэнер «Руха» Аляксандр Сяднёў, і неўзабаве падпісаў кантракт з клубам[8].
Міжнародная кар’ера
правіць11 лістапада 2016 года згуляў свой адзіну матч у моладзевай зборнай Беларусі, правёўшы на полі першы тайм у таварыскай сустрэчы з Украінай (0:1).
Дасягненні
правіць- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2020
- Найлепшы бамбардзір Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2018
- Чэмпіён Казахстана: 2023
- Уладальнік Кубка Казахстана: 2022
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2014 | дубль | Мінск | 8 | 0 | |
2015 | дубль | Мінск | 12 | 3 | |
2016 | Д2 | Зорка-БДУ | 12 | 3 | |
2017 | Д2 | Энергетык-БДУ | 29 | 7 | |
2018 | Д2 | Энергетык-БДУ | 24 | 21 | |
2019 | Д1 | Энергетык-БДУ | 22 | 9 | |
2020 (1) | Д1 | Дынама | 9 | 0 | |
2020 (2) | Д1 | Рух | 9 | 9 | |
2021 | Д1 | Рух | 24 | 4 |
Грамадзянская пазіцыя
правіцьПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[9].
Крыніцы
правіць- ↑ Vsevolod Sadovskiy // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ https://teams.by/sadovskiy-vsevolod-sergeevich/player-154899/
- ↑ «Ради Юревича хотелось подстричься». Этот парень – главный забивала первой лиги
- ↑ Садовский перешел в «Звезду-БГУ», «Урал» проведет переговоры по поводу трансфера игрока
- ↑ Брестское "Динамо" объявило о подписании контрактов с Носко и Садовским
- ↑ Носко, Мирошников, Ковальчук и Садовский возвращаются в брестское «Динамо»
- ↑ Садовский перешел из брестского "Динамо" в "Рух"
- ↑ Футбол. Всеволод Садовский заключил контракт с "Ордабасы"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 17 сакавіка 2022. Праверана 17 сакавіка 2022.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА