Уладзімір Дзмітрыевіч Часноў
Уладзімір Дзмітрыевіч Часноў (28 чэрвеня 1933, в. Шухабіна, Данілаўскі раён, Яраслаўская вобласць) — беларускі архітэктар.
Уладзімір Дзмітрыевіч Часноў | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 чэрвеня 1933 (91 год) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьУ 1950—1991 гадах працаваў вучнем пушніка Данілаўскага РЗК «Нарыхтжыўсыравіна»; у 1951—1952 гадах пушнік Талбухінскай МРЗК і Сярэдзінскай РЗК «Нарыхтжыўсыравіна». У 1952—1956 гадах служыў у Савецкай Арміі. У 1956—1959 гадах дапаможны рабочы ліцейнага цэха Данілаўскага механічнага завода, у 1956—1957 гадах навучэнец Данілаўскага вучылішча механізацыі с/г па спецыяльнасці «Трактарыст-машыніст шырокага профіля»; у 1959—1950 гадах трактарыст Данілаўскага МТС; у 1957—1958 гадах машыніст Данілаўскага хлебапрыёмнага пункта; у 1959—1980 гадах слесар БМУ Яраслаўскага аблвыканкама г Яраслаўль.
У 1960—1966 гадах вучыўся на факультэце горадабудаўніцтва Маскоўскага архітэктурнага інстытута па спецыяльнасці «Архітэктура» (выкладчыкі архітэктурных дысцыплін М. Х. Палякоў, В. В. Бабураў, І. В. і М. С. Ламцовы, У. М. Белавусаў М. Д. Кастрыкін, В. Садоўскі і інш.). Адначасова ў 1963—1966 гадах працаваў палацёрам Упраўлення службовымі будынкамі Дзяржбанка СССР.
У 1966—1969 гадах працаваў старэйшым архітэктарам ГалоўАПУ Масабвыканкама, у 1969—1970 — Жукоўскага філіяла «Масграмадзянпраекта». У 1970—1973 працаваў у інстытуце «Кастрамаграмадзянпраект»: старэйшы архітэктар, кіраўнік групы, галоўны архітэктар праектаў архітэктурна-планіровачнага аддзела; у 1973—1977 у інстытуце «БелНДІПгорадабудаўніцтва», з 1977 года ў інстытуце «Мінскпраект» (майстэрня генплана): кіраўнік брыгады архітэктараў, галоўны архітэктар праектаў.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1973 года.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы: генеральны план райцэнтра пасёлка Паназырава Кастрамской вобласці (кіраўнік аўтарскага калектыва); генеральны план райцэнтра г. Калагрыва Кастрамской вобласці (кіраўнік аўтарскага калектыва); ПДП цэнтра г. Мантурава Кастрамской вобласці (аўтар); праект забудовы мікрараёна «Панова» ў г. Кастраме; праект убудавана-прыбудаваных аб’ектаў абслугоўвання ў г. Нерахта Кастрамской вобласці; праект абеліска ў гонар 50-годдзя Савецкай улады г. Шар’я Кастрамской вобласці; распрацоўка інтэр’ераў Дома культуры на 700 месцаў у г. Нерахта Кастрамской вобласці; індывідуальны праект корпуса прыбудовы да інстытута «Кастрамаграмадзянпраект» (1970—1972; аўтар фасадаў); праектная прапанова забудовы плошчы транспартнага скрыжавання ў г. Васкрасенску Маскоўскай вобласці; праект забудовы мікрараёна № 6 у г. Наваполацку (1974), праект раённай планіроўкі двух міжраённых утварэнняў Наўгародскай вобласці (у складзе аўтарскага калектыва); Наўгародскі з рэгіянальным цэнтрам у г. Ноўгарадзе і 6 адміністрацыйнымі раёнамі, якія ўваходзілі ў яго: Наўгародскага, Салецкага, Бацецкага, Шымскага, Малавішарскага і Чудаўскага; Стара-Рускі з рэгіянальным цэнтрам у г. Старая Руса 6 адміністрацыйнымі раёнамі, якія ўваходзілі ў яго: Стара-Рускага, Красцецкага, Холмскага, Валатоўскага, Дзямянскага і Валдайскага; ПДП цэнтра г. Ветка Гомельскай вобласці (аўтар); праекты забудовы мікрараёнаў Паўднёвы Захад-З, 4 (1980, у складзе аўтарскага калектыва); праект генеральнага плана г. Мінска (1978—1982, прэмія СМ СССР 1985; у складзе аўтарскага калектыва); ПДП цэнтра г. Мінска (1983; у складзе аўтарскага калектыва); карэктура генеральнага плана г. Мінска (1994; у складзе аўтарскага калектыва); генеральны план пас. Калодзішчы (у складзе аўтарскага калектыва); планіровачная арганізацыя пас. Калодзішчы і прылеглай да яго тэрыторыі (вядучы аўтарскага калектыва); ПДП жылога раёна «Уральская-Мендзялеева» ў г. Мінску (1980); ПДП жылых раёнаў «Чырвоны Бор» −1 і −2 у г. Мінску; ПДП жылога раёна «Усход-3» у г. Мінску (аўтар); ПДП пасёлка «Азярышча» Першамайскага раёна г. Мінска; ПДП індывідуальнага раёна ў пас. Калодзішчы; ПДП жылога раёна — утварэнне з 3 жылых раёнаў «Сеніца»; эскіз аднаўлення храма Св. Мікалая ў Мінскай вобласці (праектная прапанова).
Узнагароды
правіцьЛаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР ад 6 жніўня 1985 за распрацоўку генеральнага плана развіцця г. Мінска і ажыццяўленне першай чаргі будаўніцтва. За шматгадовую і добрасумленную працу указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 23 снежня 1985 узнагароджаны медалём «Ветэран працы».
Літаратура
правіць- Часноў Уладзімір Дзмітрыевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — ISBN 5-85700-078-5.
- Чеснов Владимир Дмитриевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Чеснов Владимир Дмитриевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)