Уладзімір Сямёнавіч Камароў

вучоны
(Пасля перасылкі з У. С. Камароў)

Уладзімір Сямёнавіч Камаро́ў[2] (29 студзеня 1923 — 15 красавіка 2018) — вучоны ў галіне калоіднай хіміі, доктар хімічных навук (1969), прафесар (1972), акадэмік Акадэміі навук БССР (1980), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1978).

Уладзімір Сямёнавіч Камароў
Дата нараджэння 29 студзеня 1923(1923-01-29)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 2018(2018-04-15) (95 гадоў)
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера хімія
Месца працы
Навуковая ступень доктар хімічных навук (1969)
Навуковае званне
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Сяргей Міхайлавіч Ліпатаў і Рыгор Лазаравіч Старобінец
Прэміі
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Чырвонай Зоркі ордэн Славы III ступені медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За перамогу над Японіяй» медаль «За ўзяцце Кёнігсберга» ордэн Францыска Скарыны
Заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў вёсцы Княжыцы (сучасны аграгарадок у Магілёўскім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). Скончыў школу і падаў дакументы на паступленне ў Ленінградскую ваенна-марскую медыцынскую акадэмію[3]. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны быў прызваны ў Чырвоную Армію. Дэмабілізаваны ў 1946 годзе. У 1952 годзе скончыў хімічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта і быў накіраваны ў аспірантуру пры Інстытуце хіміі Акадэміі навук БССР[3]. Абараніў кандыдацкую дысертацыю на тэму «Тэрмадынаміка набухання высокапалімерных бінарных сістэм — са станоўчым і адмоўным адхіленнем ад закона Рауля»[3]. З 1956 года працаваў у акадэміі навук БССР. У 1964—1966 гадах на пасадзе намесніка дырэктара, з 1966 года — загадчыка лабараторыі, у 1969—1993 гадах — дырэктара Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі. Адначасова ў 1982—1992 гадах — акадэмік-сакратар Аддзялення хімічных і геалагічных навук. З 1994 года галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута агульнай і неарганічнай хіміі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі[4].

Навуковая дзейнасць правіць

Асноўныя навуковыя працы У. С. Камарова па даследаванню адсарбентаў, стварэнню новых каталізатараў. Прапанаваў новыя метады актывацыі глін. Устанавіў сувязь паміж структурай сінтэзаваных адсарбентаў і прыродай інтэрміцэлярнай вадкасці. Распрацаваў тэарэтычныя асновы і метады атрымання механічна трывалых порыстых носьбітаў для каталізатараў высокатэмпературных працэсаў, а таксама спосабы атрымання каталізатараў крэкінгу, ізамерызацыі, сінтэзу аміяку, у тым ліку на аснове прыродных алюмасілікатаў. Вывучаў тэрмадынаміку набракання палімераў у бінарных асяроддзях і размеркаванне кампанентаў асяроддзя паміж растворам і палімерам і інш.

Аўтар больш за 800 навуковых прац, у тым ліку 7 манаграфій і шэрагу вынаходстваў[4].

Сярод апублікаванага:

  • Каучукоподобные полимеры — сорбенты и хроматографические материалы. — Мн., 1959 (разам з Р. Л. Старобінцам),
  • Адсорбционно-структурные, физико-химические и каталитические свойства глин Белоруссии. Мн., 1970.,
  • Структура и пористость адсорбентов и катализаторов. — Мн.: Наука и техника, 1988.,
  • Адсорбенты: вопросы теории, синтеза и структуры. — Мн.: Беларуская навука, 1997.,
  • Синтез и регулирование пористой структуры адсорбентов. — Мн.: Бел. изд. Товарищество «Хата», 2003.
  • Адсорбенты и носители катализаторов. Научные основы регулирования пористой структуры. — НИЦ ИНФРА-М, 2014. — 203 с. (разам з С.В. Бесарабам)

Узнагароды і званні правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Камароў Уладзімір Сямёнавіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 361. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
  • Владимир Семёнович Комаров / Национальная академия наук Беларуси, Институт общей и неорганической химии. — Мн.: Беларуская навука, 2014. — 81, [2] с., [4] л. ил.  (руск.) ISBN 978-985-08-1680-1

Спасылкі правіць