ФК Вікторыя Мар’іна Горка

беларускі футбольны клуб
(Пасля перасылкі з ФК Вікторыя Мар'іна Горка)

«Вікторыя» — беларускі футбольны клуб з горада Мар’іна Горка. У цяперашні час выступае ў Другой лізе чэмпіянату Беларусі.

Вікторыя Мар’іна Горка
Вікторыя Мар'іна Горка.png
Заснаваны 1990
Горад Мар’іна Горка, Беларусь
Стадыён Гарадскі
Умяшчальнасць: 2 000[1]
Галоўны трэнер Сяргей Дубаенка
Чэмпіянат Другая ліга
2022 4 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

ГісторыяПравіць

Да 1990 года існавала аматарская каманда па футболе пры Мар’інагорскім аграрна-тэхнічным коледжы (саўгаса-тэхнікума). У 1989 выйграла першынство БССР сярод прафсаюзных каманд. У камандзе гуляў такі вядомы ігрок, як Алег Чарняўскі. Трэнерам быў Анатоль Усенка[2][3].

1990-яПравіць

У 1990 годзе была заснавана каманда пад назвай «Беларусь». Клуб гуляў у Чэмпіянаце БССР, пасля трапіў у Другую лігу чэмпіянату Беларусі. У 1993 годзе быў выключаны з чэмпіянату за парушэнне рэгламенту і перайшоў на аматарскі ўзровень. У гэты час у камандзе былі такія знакамітыя ігрокі, як Аляксандр Зубкоўскі (пазней спартыўны дырэктар БАТЭ) і Аляксандр Чысты[4][5].

У 1996 годзе клуб заявіўся ў Трэцюю лігу пад назвай «Энергія-ЦЭЦ-5». У 1997 годзе пераехаў з Мар’інай Горкі ў пасёлак Дружны, але пасля сезона 1997 клуб спыніў сваё існаванне.

У чэмпіянаце вобласціПравіць

Пазней клуб стаў выступаць у чэмпіянаце Мінскай вобласці пад назвай «Зорка», некалькі разоў атрымліваў у ім перамогу. З 2006 года асноўнай камандай раёна стаў «Рудзенск», і толькі ў 2010 «Зорка» зноў трапіла ў чэмпіянат вобласці. У сезоне 2014 каманда атрымала выніковае чацвёртае месца.

СучаснасцьПравіць

У снежні 2014 года было вырашана заявіць каманду з Мар’інай Горкі ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі. Галоўным трэнерам каманды стаў Васіль Матусевіч, яго памочнікам — Гія Панчулідзэ. Аснову каманды склалі выхаванцы Пухавіцкай ДЮСШ. У лютым 2015 года «Зорка-РФАЦ-Вікторыя» афіцыйна далучылася да Другой лігі[6]. Сезон каманда пачала ў групе А пад назвай «Вікторыя». Добрая гульня дазволіла «Вікторыі» заняць другое месца ў групе і выйсці ў фінальны этап, па выніках якога каманда атрымала выніковы сёмы радок.

У сезоне 2016, нягледзячы на неблагі старт, каманда хутка апынулася ў канцы табліцы. Аднак, атрымаўшы шэраг перамог у другой палове сезона, «Вікторыя» атрымала ў Другой лізе выніковае 9-е месца з 13. Таксама «Вікторыя» атрымала права выступу ў Кубку Рэгіёнаў УЕФА (як фіналіст Рэгіянальнага Кубка Беларусі 2015) пасля таго, як пераможца Рэгіянальнага Кубка Беларусі 2015 мінскі «Прамень» быў пазбаўлены гэтага права за ўдзел у дагаварных матчах. На кваліфікацыйным турніры Кубка Рэгіёнаў УЕФА ў Польшчы каманда (якая выступала пад назвай «Зорка-РФАЦ-Вікторыя») заняла трэцяе месца, атрымаўшы два паражэнні і згуляўшы адзін матч унічыю.

У сезоне 2017 каманда выступала паспяхова і доўгі час ішла ў верхняй частцы табліцы, аднак няўдалы фініш адкінуў «Вікторыю» на сёмае выніковае месца. На працягу сезона 2018 «Вікторыя» амаль увесь час заставалася серадняком і скончыла сезон на восьмым месцы з 15. Сезон 2019 атрымаўся для «Вікторыі» цяжкім — у камандзе змяніліся тры трэнеры, праз клуб прайшло шмат ігракоў, аднак вынікі былі не найлепшымі, каманда стала 11-й.

У 2020 годзе Другая ліга падзялялася на дзве групы. «Вікторыя» змагалася за выхад у фінальны турнір, але стала пятай у сваё групе. У 2021 годзе мар’інагорскі клуб здолеў выйсці з Мінскага дывізіёна ў плэй-оф Другой лігі, дзе саступіў у 1/8 фіналу пінскаму «Стэнлесу» (1:6, 1:0). У 2022 годзе «Вікторыя» зноў вышла ў плэй-оф і на гэты раз дайшла да паўфіналу, аднак там саступіла і заняла выніковае чацвёртае месца.

ДасягненніПравіць

Папярэднія назвыПравіць

 
Эмблема клуб «Вікторыі» з 2015 года
  • 1990—1993: «Беларусь» (Мар’іна Горка)
  • 1996—1997: «Энергія-ЦЭЦ-5» (Мар’іна Горка)
  • 1997: «Энергія-ЦЭЦ-5» (Дружны)
  • 2000—2003: «Зорка» (Мар’іна Горка)
  • 2004: «Зорка-Тарпеда» (Мар’іна Горка)
  • 2005: «МПП-Зорка» (Мар’іна Горка)
  • 2010: «Зорка-Еўрарэспект» (Пухавіцкі раён)
  • 2011: «Зорка» (Пухавіцкі раён)
  • 2012: «Зорка-ЖКГ» (Пухавіцкі раён)
  • 2013—2014: «Зорка-РФАЦ-Вікторыя» (Пухавічы)
  • з 2015: «Вікторыя» (Мар’іна Горка)

Склад камандыПравіць

Станам на лістапад 2022‎ года.

Пазіцыя Імя Год нараджэння
1   Бр Раман Бабаеў 1992
26   Бр Дзмітрый Захарэвіч 2002
31   Бр Ягор Шык 2002
99   Бр Уладзіслаў Івашкевіч 1996
6   Аб Артур Кірэеў 2002
20   Аб Іван Прахарэнка 1998
  Аб Уладзіслаў Лагун 2004
  Аб Дзмітрый Навумчык 1991
3   ПА Уладзіслаў Катушонак 2000
5   ПА Пётр Зыль 1994
7   ПА Дзяніс Галацукаў 1998
8   ПА Мікіта Макараў 1997
10   ПА Віталь Пліско 1994
14   ПА Авез Пірліеў 1998
Пазіцыя Імя Год нараджэння
15   ПА Андрэй Баярын 1997
18   ПА Фёдар Цішкевіч 2003
19   ПА Арцём Уласаў 2003
57   ПА Арцём Жолудзь 2002
66   ПА Антон Кійко 1990
  ПА Сяргей Дубаенка 1986
  ПА Антон Новік 1998
  ПА Фарух Шарыпаў 1994
4   Нап Андрэй Панасік 1992
9   Нап Аляксандр Еўтуховіч 2001
11   Нап Віталь Шадурка 2003
13   Нап Кірыл Насановіч 1993
17   Нап Глеб Буракоў 1999
21   Нап Андрэй Міхальчук 1997

Статыстыка выступленняўПравіць

Чэмпіянат і Кубак БеларусіПравіць

Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
1992 Другая (Д2) 14 15 3 5 7 15–26 11 1/32 фіналу
1992/93 Другая (Д2) 12 30 10 6 14 37–42 26 1/16 фіналу
1993/94 Другая (Д2) Выключана з чэмпіянату за паўторнае парушэнне рэгламенту
1996 Трэцяя — Б (Д3) 8 26 9 3 14 34–48 30
1997 Трэцяя — А (Д3) 12 26 6 5 15 30–62 23
2000 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 3
2002 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 4 20 12 3 5 46–28 39
2003 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 1 18 16 0 2 59–13 48
2004 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 1 24 18 4 2 63–20 58
2005 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 1 22 15 1 6 52–32 46
2010 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 9 24 8 4 12 47–49 28
2011 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 5 26 11 5 10 57–54 38
2012 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 7 26 10 5 11 38–45 38
2013 Чэмпіянат Мінскай вобласці (Д4) 12 24 4 4 16 28–56 16
2014 Чэмпіянат Мінскай вобласці — Б (Д4) 2 18 10 4 4 44–27 34
Чэмпіянат Мінскай вобласці — фінальны раўнд (Д4) 4 14 6 3 5 29–25 21
2015 Другая — А (Д3) 2 18 10 4 4 32–23 34 1/64 фіналу Выхад у фінальны этап
Фінальны этап 7 141 4 2 8 13–25 14
2016 Другая (Д3) 9 24 8 4 12 49–63 28 1/32 фіналу
2017 Другая (Д3) 7 26 13 5 8 46–31 44 1/32 фіналу
2018 Другая (Д3) 8 28 10 5 13 36−50 35 1/32 фіналу
2019 Другая (Д3) 11 28 8 3 17 41−59 27 1/32 фіналу
2020 Другая — Група B (Д3) 5 20 9 4 7 43−37 31 1/64 фіналу
Матчы за 9 месца 10 2 0 0 2 4–12
2021 Другая — Мінскі дывізіён — Поўдзень (Д3) 3 20 13 3 4 59−32 42 1/128 фіналу
Другая — Мінскі дывізіён — Стыкавыя матчы (Д3) 5 1 1 0 0 1–0
Другая — плэй-оф (Д3) 9-16 2 1 0 1 2–6
2022 Другая — Мінскі дывізіён — Поўнач (Д3) 2 14 11 0 3 61−14 33 1/64 фіналу
Другая — Мінскі дывізіён — Матчы за 1—4 месцы (Д3) 2 3 1 1 1 3–3
Другая — плэй-оф (Д3) 4 7 2 1 4 15–16
  • 1 Улічваючы 6 гульняў, перанесеных з 1-га раўнда. Паказчыкі ўласна ў фінальным этапе: 8 матчаў, 1—1—6, розніца мячоў 5—16.

Міжнародныя кубкіПравіць

У 2015 годзе «Вікторыя» атрымала права выступу ў Кубку рэгіёнаў УЕФА (як фіналіст Рэгіянальнага Кубка Беларусі 2015) пасля таго, як пераможца Рэгіянальнага Кубка Беларусі 2015 мінскі «Прамень» быў пазбаўлены гэтага права за ўдзел у дагаварных матчах. На кваліфікацыйным турніры Кубка рэгіёнаў УЕФА ў Польшчы каманда (якая выступала пад назвай «Зорка-РФАЦ-Вікторыя») заняла трэцяе месца, атрымаўшы два паражэнні і згуляўшы адзін матч унічыю.

Галоўныя трэнерыПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць