Цодзік Львовіч Даўгапольскі

Цодзік Львовіч Даўгапольскі (11 жніўня 187916 ліпеня 1959) — яўрэйскі пісьменнік.

Цодзік Львовіч Даўгапольскі
ідыш: צדוק דאלגאפאלסקי
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Ц. Городокер[1]
Дата нараджэння 11 жніўня 1879(1879-08-11)[2]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 ліпеня 1959(1959-07-16)[2] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства  Расійская імперыя,  СССР
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік
Гады творчасці 19141959
Жанр паэзія, проза
Мова твораў беларуская, ідыш, руская
Грамадская дзейнасць
Партыя
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Біяграфія правіць

Прадзед пісьменніка валодаў кавалкам зямлі ў Даўгаполлі.

Ц. Даўгапольскі нарадзіўся ў горадзе Гарадок Віцебскай губерні ў сям’і меламеда Лейбы. Маці служыла ў магазіне. У сям’і было 7 дзяцей. З імі жылі пляменніца і старая баба. Хатка стаяла на Паметнай вуліцы ля шашы.

З трынаццаці год працаваў на шчаціннай фабрыцы ў Невелі. Вельмі цяжкімі былі ўмовы побыту рабочых. Захварэў на вострае малакроўе, вярнуўся дамоў. У 1909 годзе ў Вялікіх Луках экстэрнам здаў экзамен на званне хатняга настаўніка, працаваў у вёсцы Захар’іна Магілёўскай губерні. У 1912 годзе вярнуўся ў Гарадок і на працягу шасці гадоў узначальваў яўрэйскае вучылішча. Быў актыўным членам Бунда. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працаваў інструктарам Наркама адукацыі, дырэктарам дзіцячага дома ў Віцебску, пазней — у газетах і часопісах. З 1925 г. у газеце «Акцябэр» (Менск). З 1933 г. працаваў у Дзяржвыдзе БССР. У 1938 годзе рэпрэсаваны. Арыштаваны 27 красавіка ў Мінску па адрасе: вул. Камсамольская, д. 1/13, кв. 2. Асуджаны пазасудовым органам НКВД 27 верасня як «былы член Бунда» і за «антысавецкую агітацыю» да 8 гадоў лагераў і 5 гадоў пазбаўлення правоў. Адбываў пакаранне ў Казахстане і быў вызвалены ў 1943 годзе. Вязняў выпусцілі, калі да лагера набліжаліся нямецка-фашысцкія войскі. Пісьменнік дайшоў пехатой у савецкі тыл, выпадкова сустрэў сям’ю сястры Зіны, а потым сям’ю дачкі. Быў настаўнікам на Урале. Пасля вайны высланы з Ленінграда, жыў у Віцебску. Цяжка захварэўшы, вясной 1959 пераехаў да дачкі ў Ленінград, дзе і памёр.

Рэабілітаваны пракуратурай Мінскай вобласці 5 жніўня 1993.

Жонка і два сыны забіты ў гета.

Творчасць правіць

Дэбютаваў допісам у нелегальным бундаўскім выданні ў 1898 годзе. У 1914 годзе выдаў п’есы «Карціны з мястэчка» (Вільня). Пісаў на ідышы, беларускай і рускай мовах. Аўтар раманаў, аповесцей, нарысаў, фельетонаў і п’ес. Друкаваўся ў «Штэрне». Творы выдаваліся ў Вільні, Менску, Маскве, Харкаве. У 1931 годзе выйшаў зборнік вершаў «З пяром у руцэ». Сярод апублікаванага:

  • раманы «Каля адчыненай брамы» (1928, беларускі пераклад 1931), «Шоўк» (1934), «На савецкай зямлі» (1931);
  • аповесць «Агітпоезд» (1933, беларускі пераклад 1935);
  • п’есы «Бітва машын» (1930), «Да апошняга» (1931), «Калгасны сургуч» (1933);
  • кніга кніга «Адваротны бок новага быту» (1928);
  • Зборнікі прозы «Навыварат» (1928), «На савецкай зямлі» (1931), «Навелы» (1936);
  • Dem Zeydns Kloles. Дэм зэйднс клолэс. Дедушкины проклятия. Одноактная детская комедия (на идише). Рис. Элиэзера Лисицкого. (Передняя и задняя обложки, 2 ил.). — Москва, издание Центрального еврейского комиссариата, 1919. 30 с. с ил.[3]

і інш.

Аўтар успамінаў. Аўтабіяграфічны раман, падрыхтаваны да друку, загінуў у час вайны.

Браў удзел у падрыхтоўцы кнігі «Ніколі не забудзем» з успамінамі беларускіх дзяцей.

Раман «Шоўк» прысвечаны будаўніцтву магілёўскай шоўкавай фабрыкі. Творы ўключаліся ў вучэбныя праграмы яўрэйскіх школ у Беларусі. На беларускую мову іх перакладалі Б. Клімчук, І. Плаўнік, С. Плаўнік (Бядуля).

Зноскі

  1. Шульман А. Еврейский Городок // Библиотека журнала «МИШПОХА» (руск.)
  2. а б в г National Library of Israel Names and Subjects Authority File Праверана 20 жніўня 2023.
  3. RARUS’S GALLERY (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць