Ційт Куўзік
Ційт Ку́ўзік (эст.: Tiit Kuusik; сапраўднае імя — Дзітрых; 11 верасня 1911, г. Пярну, Эстонія — 15 жніўня 1990) — эстонскі спявак (барытон), педагог. Народны артыст СССР (1954). Лаўрэат трох Дзяржаўных прэмій Эстоніі (1949, 1959, 1967) і дзвюх Сталінскіх прэмій другой ступені (1950, 1952). 1-я прэмія Міжнароднага конкурсу вакалістаў у Вене (1938).
Ційт Куўзік | |
---|---|
эст.: Tiit Kuusik каз.: Куузик Тийт | |
Поўнае імя | эст.: Tiit Kuusik |
Дата нараджэння | 11 (24) верасня 1911 ці 11 верасня 1911 |
Месца нараджэння | Пернаў, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя |
Дата смерці | 15 жніўня 1990 (78 гадоў) ці 1990 |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | |
Пеўчы голас | барытон |
Інструменты | вакал[d] |
Псеўданімы | Ційт Куўзік |
Калектывы | Эстонскі тэатр оперы і балета |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьДзітрых Куўзік нарадзіўся 29 жніўня (11 верасня) 1911 года ў Пернаве (цяпер — Пярну, Эстонія).
Вырас у Пярну, дзе атрымаў сярэднюю адукацыю ў гімназіі для хлопчыкаў. Выступаў у школьным танцавальным аркестры, іграючы на скрыпцы, віяланчэлі і ударных музычных інструментах, спяваў у школьным хоры хлопчыкаў. Пасля заканчэння гімназіі браў урокі спеву ў выкладчыка вакалу Алены Рэбасельт. У 1938 годзе скончыў Талінскую кансерваторыю па класе А. Ардэра.
У 1938—1940 гадах — саліст Венскай оперы ў Аўстрыі. У 1942—1943 гадах саліст Касельскай оперы ў Германіі. У 1944—1988 гадах (з перапынкам) саліст тэатра оперы і балета «Эстонія» ў Таліне.
З 1940 года выкладаў у Талінскай кансерваторыі, з 1947 года прафесар. Сярод вучняў Г. Отс.
Творчасць
правіцьВалодаў голасам вялікага дыяпазону з багатай тэмбравай афарбоўкай. Выконваў партыі высокага баса і лірычнага барытона: Раю і Вамба («Пясняр свабоды» і «Агні помсты» Э. Капа), Яўген Анегін (аднайменная опера П. Чайкоўскага), Дэман («Дэман » А. Рубінштэйна), Князь Ігар (аднайменная опера А. Барадзіна), Барыс Гадуноў (аднайменная опера М. Мусаргскага), Фігара («Севільскі цырульнік» Дж. Расіні), Рыгалета, Жэрмон («Рыгалета», «Травіята» Дж. Вердзі), Мефістофель («Фаўст» Ш. Гуно).
Зноскі
Літаратура
правіць- Куузік Ційт / Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх