Чаро́тнік белы[3][4] (Rhynchóspora álba) — від кветкавых раслін роду Чаротнік (Rhynchospora) сямейства Асаковыя (Cyperaceae).

Чаротнік белы
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Rhynchospora alba (L.) Vahl (1805)

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  40151
NCBI  241642
EOL  248932
GRIN  t:416475
IPNI  1070770-2
TPL  kew-261498

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі Яна Копса «Flora Batava», 1800—1934

Шматгадовая травяністая расліна. Утварае рыхлыя дзярнінкі[4]. Сцяблы трохграневыя, вышынёй 10—40 см.

Лісце вузкалінейнае, 1—2 мм шырынёй, з трубчастымі похвамі. Кветкі белага колеру. Суквецце — адзін верхавінны або 2—8 расстаўленых каласкоў.

Плод — зваротнаяйкападобны арэшак бурага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. Святлолюбівая расліна, гіграфіт і алігатроф[5]. Расце на тарфяных балотах, забалочаных мясцінах, па берагах рэк і ручаёў, зарастаючых азёр. Цвіце ў чэрвені, размножваецца ў асноўным насеннем.

Від занесены ў Чырвоныя кнігі і спісы рэдкіх раслін шэрагу рэгіёнаў Расіі[5]. Ахоўваецца на тэрыторыі Украіны[5].

Батанічная класіфікацыя правіць

Сінонімы правіць

Па звестках базы дадзеных The Plant List, у сінаніміку віду ўваходзяць[6]:

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 111. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
  5. а б в Очеретник белый: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  6. Rhynchospora alba (L.) Vahl (англ.). The Plant List (2010). Version 1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org. Royal Botanic Gardens, Kew and Missouri Botanical Garden (16 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 28 студзеня 2013. Праверана 10 студзеня 2013.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць