Уса (прыток Нёмана)

рака ў Беларусі, ніжні прыток Нёмана
(Пасля перасылкі з Шубіна-Нёманскі канал)

Уса́, канал Шубіна (у сярэднім цячэнні), Шубіна-Нёманскі канал (у ніжнім цячэнні) — рака ў Валожынскім, Стаўбцоўскім і Навагрудскім раёнах Беларусі, правы прыток Нёмана.

Уса
Характарыстыка
Даўжыня 75 км
Басейн 665 км²
Расход вады 5 м³/с (у вусці)
Вадацёк
Выток  
 • Каардынаты 53°50′41,60″ пн. ш. 26°45′17,60″ у. д.HGЯO
Вусце Нёман
 • Каардынаты 53°44′15,60″ пн. ш. 26°09′46,20″ у. д.HGЯO
Ухіл ракі 1,1 м/км
Размяшчэнне
Водная сістэма Нёман → Балтыйскае мора
Краіна
Рэгіёны Мінская вобласць, Гродзенская вобласць
Раёны Валожынскі раён, Стаўбцоўскі раён, Навагрудскі раён
physical
Уса (прыток Нёмана)
Уса (прыток Нёмана)
physical
выток
выток
вусце
вусце
— выток, — вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Назва правіць

Назва Уса балцкага паходжання.

Корань Us- таксама ў іншых (двух) гідронімах Уса (прыток Нёмана і прыток Бярэзіны), у назвах ракі Усія (прыток Угры), возера Усая.

У больш пашыраным выглядзе аснова Us-ṷ- (> Усв-) у назвах рэк Усвятка (у верхнім цячэнні Дняпра), Усвяж (прыток бярэзінскай Гайны), возера Усвят (на Задзвінні).

Корань Us- звязваюць з індаеўрапейскім *aus- / *us- «блішчэць, ззяць», ад якога літоўскае aušra «зара», apy-ūšris «час перад світанкам», латышскае *Ūss (балцкае боства зары)[1][2].

Роднасны яму корань Uš- у назвах рэк Уша (прытокі Бярэзіны, Віліі, Нёмана), Ушача.

Назвы Уша і Уса канцэнтруюцца ў адным рэгіёне, паабапал лініі нёманска-дняпроўскага водападзелу. На ўсходзе — Уса і Уша выцякаюць і працякаюць адна побач з адной паміж Мінскам і Беразіном. На захадзе — дзве Усы і дзве Ушы сканцэнтраваныя паміж Маладзечнам і Нясвіжам.

Водныя назвы з коранем Us- / Uš- матываваныя блішчастасцю воднай паверхні.

Назва Уса значыць «Блішчастая (рака)».

Гідраграфія правіць

Даўжыня складае 75 км[3]. Вадазбор — 665 км². Сярэднегадавы расход вады ў вусці — 5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні — 1,1 .

Пачынаецца за 1 км на ўсход ад вёскі Таўканы Валожынскага раёна, цячэ па паўднёва-заходніх схілах Мінскага ўзвышша, па Налібоцкай пушчы, упадае ў Нёман за 2 км на паўночны ўсход ад гарадскога пасёлка Любча Навагрудскага раёна.

Даліна ў верхнім цячэнні трапецападобная, яе шырыня 0,8—1 км, у Стаўбцоўскім раёне каля вёскі Драздоўшчына пашыраецца да 1,5 км, каля вёскі Пільніца звужаецца да 0,2 км. Пойма ў верхнім і ніжнім цячэнні двухбаковая (шырыня 0,1—0,15 км), у вярхоўі і нізоўі забалочаная, на астатнім працягу сухая, перасечаная ручаямі і меліярацыйнымі каналамі. Рэчышча (шырыня 8—10 м) на працягу 20 км перад вусцем каналізаванае.

Асноўныя прытокі — рэкі Казялец, Замянка, Вадзічанька, Быстрая (правыя), Шура, Рэчыца, Каменка (левыя).

Заўвагі правіць

  1. Топоров В. Н. Балтийский элемент в гидронимии Поочья III // Балто-славянские исследования 1988—1996. Москва, 1997. С. 282—283.
  2. J. Pokorny. Indogermanisches etymologisches Wörterbuch. Bern / München 1959 / 1969. C. 86—87.
  3. Агульная характарыстыка рачной сеткі Мінскай вобласці / Даведнік «Водныя аб’екты Рэспублікі Беларусь» (руск.)

Літаратура правіць

  • Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1–2. – Л., 1971.
  • Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил. (руск.)
  • Блакітная кніга Беларусі : Энцыклапедыя / рэдкал.: Н. А. Дзісько і інш. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-133-1.