Шып (Acipenser nudiventris) — рыба роду асятры сямейства асятровыя. Пашырана ў басейнах Каспійскага і Аральскага мораў, радзей Чорнага і Азоўскага.

Шып
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Acipenser nudiventris Lovetzky, 1828

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  161077
NCBI  61967
EOL  46561168

Апісанне правіць

 
Паштовая марка Узбекістана

Даўжыня больш за 2 м, вага да 50—60 (больш за 40—70[1]) кг. Цела доўгае, верацёнападобнае. Рот у выглядзе папярочнай шчыліны. Ніжняя губа (у адрозненне ад іншых асятровых) не перарваная. Верхняя частка цела шэрая, часам амаль чорная. Бруха белае. Касцяныя пласцінкі (жучкі) на спіне прадаўгаватыя, з вострымі канцамі. Жывуць да 30 гадоў. Кормяцца малюскамі і іншымі воднымі беспазваночнымі і дробнай рыбай.

Прахадныя рыбы. Нерастуюць у рэках на ўчастках з хуткім цячэннем і цвёрдым галечным або пясчаным дном. Перыяд нерасту з канца красавіка да канца мая пры тэмпературы 10—15 °С. Самцы дасягаюць палавой спеласці ва ўзросце 6—9 гадоў, самкі ў 12—14 пры даўжыні 110[1] см. Пладавітасць складае ад 250 тыс. да 1 млн 290 тыс. ікрынак.

Утварае гібрыды з бялугай, сяўругай і рускім асятром.

Зноскі

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1.: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 16—17. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18. Кн. 1.).

Спасылкі правіць