Юліян Дракслер

нямецкі футбаліст

Юліян Дракслер (ням.: Julian Draxler; нар. 20 верасня 1993, Гладбек, Германія) — нямецкі футбаліст, паўабаронца катарскага клуба «Аль-Ахлі» з Дохі і нацыянальнай зборнай Германіі. Чэмпіён свету 2014 года.

Футбол
Юліян Дракслер
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 20 верасня 1993(1993-09-20)[1][2][…] (30 гадоў)
Грамадзянства  Германія
Рост 185 см
Вага 75 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Катар Аль-Ахлі
Нумар 7
Маладзёжныя клубы
2001—2010 Германія Шальке 04
Клубная кар’ера[* 1]
2011—2015 Германія Шальке 04 119 (18)
2015—2017 Германія Вольфсбург 34 (5)
2017—2023 Францыя Пары Сен-Жэрмен 131 (17)
2022—2023   Партугалія Бенфіка 10 (1)
2023— Катар Аль-Ахлі
Нацыянальная зборная[* 2]
2010—2011 Германія Германія (да 18) 8 (1)
2011 Германія Германія (да 19) 2 (1)
2011 Германія Германія (да 21) 1 (1)
2012— Германія Германія 58 (7)
Узнагароды і медалі
Чэмпіянаты свету
Золата Бразілія 2014
Кубкі канфедэрацый
Золата Расія 2017
Чэмпіянаты Еўропы
Бронза Францыя 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 19 верасня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 2 верасня 2022
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

Дракслер дэбютаваў у Бундэслізе 15 студзеня 2011 года ў матчы супраць «Гамбурга» (0:1). Тады ён стаў чацвёртым у спісе самых маладых ігракоў за ўвесь час існавання Бундэслігі. Праз тыдзень Юліян выйшаў у стартавым складзе ў матчы супраць «Гановера» (1:0). Ён стаў другім пасля Нуры Шахіна самым маладым іграком за ўвесь час існавання Бундэслігі, які выходзіў на ​​поле ў стартавым складзе. 1 красавіка 2011 года Дракслер забіў свой ​​першы гол у Бундэслізе ў браму клуба «Санкт-Паўлі»[3].

19 чэрвеня 2011 года Дракслер падоўжыў кантракт з «Шальке 04» да 2016 года. 23 ліпеня 2011 года Юліян разам са сваім клубам стаў уладальнікам Суперкубка Германіі. Дракслер адыграў увесь першы тайм і ў перапынку яго замяніў іспанец Хасэ Мануэль Хурада. «Шальке 04» у тым матчы абыграў дортмундскую «Барусію» па пенальці з лікам 4:3. У ліпені 2011 года ігрок быў узнагароджаны DFL залатым медалём Фрыца Вальтэра ва ўзроставай катэгорыі да 18 гадоў. У сезоне 2011/12 Дракслер адыграў важную ролю ў забеспячэнні клуба трэцім радком і кваліфікаваннем у Лігу чэмпіёнаў, з’яўляючыся ў 30 з 34 матчаў, гуляючы ў асноўным на левым флангу паўабароны, у той час як Льюіс Холтбі выконваў ролю іграка цэнтральнай восі.

На наступны сезон Юліян працягнуў даказваць, што з’яўляецца важным іграком каманды, забіўшы ў матчах супраць «Гройтэр Фюрта», «Вердэра», мёнхенгладбахскай «Барусіі» і ў пераможным з лікам 5:4 матчы супраць «Гановера 96». Дракслер працягваў гуляць важную ролю пасля сыходу Холтбі і падпісання Мішэла Бастуса, файна гуляючы на сваёй улюбёнай пазіцыі атакуючага паўабаронцы. 10 мая 2013 года Юліян падоўжыў кантракт на два гады, павялічыўшы сваё знаходжанне ў клубе да лета 2018 года, скончыўшы, такім чынам, прасоўванне плётак ад сыходзе ў дортмундскую «Барусію».

31 жніўня 2015 года было абвешчана аб пераходзе Дракслера ў «Вольфсбург», які падпісаў з паўабаронцам пяцігадовы кантракт. Па неафіцыйнай інфармацыі, сума трансферу склала 35 млн еўра[4]. У сезоне 2015/16 разам з «Вольфсбургам» дайшоў да чвэрцьфінала Лігі чэмпіёнаў, аднак у Бундэслізе заняў толькі 8-е месца. Пачатак сезона 2016/17 для «Вольфсбурга» атрымаўся няўдалым — каманда апынулася ў канцы табліцы, а Дракслер у новым сезоне не адзначаўся галамі.

У студзені 2017 года перайшоў у французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен»[5].

У верасні 2022 года быў арандаваны «Бенфікай»[6]. Пасля вяртання з арэнды ў ліпені 2023 года стаў трэніравацца асобна ад асноўнай каманды «Пары Сен-Жэрмен», а ў верасні 2023 года перайшоў у катарскі «Аль-Ахлі», падпісаўшы двухгадовы кантракт[7].

Міжнародная кар’ера правіць

7 мая 2012 года Дракслер быў названы адным з 27 ігракоў пашыранага складу зборнай Германіі на чэмпіянат Еўропы 2012 года[8]. Гэта яго першае прыцягненне да асноўнай зборнай краіны. 26 мая 2012 года ў матчы супраць швейцарцаў Дракслер дэбютаваў за галоўную зборную Германіі, на 62 хвіліне замяніўшы Лукаша Падольскага.

Дасягненні правіць

«Шальке 04»:

«Пары Сен-Жэрмен»:

«Бенфіка»:

Германія:

Крыніцы правіць

Спасылкі правіць