Юрый Сяргеевіч Лавец
Юрый Лавец (нар. 11 ліпеня 1996) — беларускі футбаліст, паўабаронца дзяржынскага «Арсенала».
Поўнае імя | Юрый Сяргеевіч Лавец | |||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
11 ліпеня 1996[1] (28 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 182 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 75 кг[2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
|||||||||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 11 | |||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера
правіцьВыхаванец клуба «Мінск», дзе з 2013 года пачаў выступаць за дубль. У 2015 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды «Мінска», але так і не дэбютаваў за яе. У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Тарпеда»[3], дзе замацаваўся ў асноўным складзе.
У снежні 2016 года перайшоў у «Тарпеда» на рэгулярнай аснове. У сезоне 2017 прыняў удзел ва ўсіх 30 матчах каманды ў Першай лізе. У пачатку 2018 года «Тарпеда» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, аднак паўабаронца з-за траўмы прапусціў пачатак сезона, пазней стаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 чэрвеня 2018 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з брэсцкім «Дынама» (1:1).
У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Чысць», дзе стаў рэгулярна гуляць у стартавым складзе. У студзені 2019 года пакінуў «Тарпеда»[4].
У пачатку 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала». У якасці іграка стартавага складу дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У студзені 2020 года перайшоў у шведскі клуб «АФК Эскільстуна»[5]. Паспеў згуляць за каманду ў Кубку Швецыі, а ў красавіку 2020 года з-за прыпынення чэмпіянату Швецыі вярнуўся ў «Арсенал», дзе зноў стаў іграком асновы. У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але беспаспяхова[6] і ў выніку пачаў сезон 2021 у «Арсенале».
У ліпені 2021 года пакінуў «Арсенал» і падпісаў кантракт са «Славіяй»[7], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2021 года падоўжыў пагадненне з мазырскім клубам[8]. У лістападзе 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Славію»[9].
У лютым 2023 года стаў іграком «Гомеля»[10]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў гомельскі клуб[11] і хутка далучыўся да расійскага «Спартака» з Кастрамы[12]. Пакінуў «Спартак» у лістападзе 2023 года[13].
Міжнародная кар’ера
правіць31 мая 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Расіі (0:7).
Дасягненні
правіць- Пераможца Другой лігі чэмпіянату Беларусі: 2019
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Мінск | 12 | 0 | |
2014 | дубль | Мінск | 31 | 3 | |
2015 | дубль | Мінск | 24 | 4 | |
2016 (1) | дубль | Мінск | 10 | 1 | |
2016 (2) | Д2 | Тарпеда | 12 | 1 | |
2017 | Д2 | Тарпеда | 30 | 3 | |
2018 (1) | Д1 | Тарпеда | 3 | 0 | |
2018 (2) | Д2 | Чысць | 11 | 2 | |
2019 | Д3 | Арсенал | 25 | 3 | |
2020 | Д2 | Арсенал | 25 | 4 | |
2021 (1) | Д2 | Арсенал | 12 | 0 | |
2021 (2) | Д1 | Славія | 13 | 0 | |
2022 | Д1 | Славія | 28 | 4 | |
2023 (1) | Д1 | Гомель | 14 | 2 | |
2023/24 (1) | Д3 | Спартак | 15 | 0 |
Грамадзянская пазіцыя
правіцьПасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[15].
Крыніцы
правіць- ↑ Yuri Lovets // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б https://www.fcslavia.by/ru/player/lovec-0
- ↑ Евсеенко и Пацко перешли в минское «Торпедо» (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Три игрока покинули минское "Торпедо" (руск.). football.by (3 студзеня 2019). Праверана 23 лістапада 2023.
- ↑ Два экс-игрока дзержинского "Арсенала" подписали контракты со шведским клубом (руск.). football.by (24 студзеня 2020). Праверана 23 лістапада 2023.
- ↑ Максим Чиж и Юрий Ловец не подошли "Славии" (руск.). football.by (2 лютага 2021). Праверана 23 лістапада 2023.
- ↑ Ловец сменил "Арсенал" на "Славию" (руск.). football.by (9 ліпеня 2021). Праверана 23 лістапада 2023.
- ↑ Ловец продлил контракт со "Славией" (руск.). football.by (18 снежня 2021). Праверана 23 лістапада 2023.
- ↑ Юрий Ловец покинул "Славию" (руск.). football.by (15 лістапада 2022). Праверана 23 лістапада 2023.
- ↑ Юрий Ловец стал игроком "Гомеля" (руск.). football.by (13 лютага 2023). Праверана 23 лістапада 2023.
- ↑ Юрий Ловец покинул "Гомель" (руск.). football.by (12 ліпеня 2023). Праверана 23 лістапада 2023.
- ↑ Два белорусских футболиста перешли в "Спартак" из Костромы (Д3) (руск.). football.by (14 ліпеня 2023). Праверана 23 лістапада 2023.
- ↑ Белорусский хавбек покинул российский клуб (руск.). football.by (22 лістапада 2023). Праверана 23 лістапада 2023.
- ↑ Юрий Ловец стал игроком дзержинского "Арсенала" (руск.). football.by (7 лютага 2024). Праверана 7 лютага 2024.
- ↑ 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 7 лютага 2024.