Юрый Міхайлавіч Музычэнка

беларускі футбаліст

Юрый Музычэнка (нар. 31 студзеня 2000, Добруш) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Лакаматыва».

Футбол
Юрый Музычэнка
Поўнае імя Юрый Міхайлавіч Музычэнка
Нарадзіўся 31 студзеня 2000(2000-01-31) (22 гады)
Грамадзянства Flag of Belarus.svg Беларусь
Рост 181 см
Пазіцыя паўабаронца, нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Лакаматыў
Нумар 29
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2021 Беларусь Гомель 18 (0)
2019   Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 28 (3)
2021 Беларусь Віцебск 3 (0)
2022— Беларусь Лакаматыў (Гомель)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2017 Сцяг Беларусі Беларусь (да 17) 6 (2)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 22 сакавіка 2022.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 снежня 2021

Клубная кар’ераПравіць

Выхаванец клуба «Гомель», з лета 2017 года пачаў выступаць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе. У лютым 2019 года быў аддадзены ў арэнду ў рэчыцкі «Спадарожнік» з Першай лігі[1], дзе таксама стаў адным з асноўных ігракоў, за сезон адзначыўся 3 галамі і 10 галявымі перадачамі. У студзені 2020 года ў якасці свабоднага агента перайшоў у «Смалявічы»[2], якія выйшлі ў Вышэйшую лігу, аднак ужо ў сакавіку пакінуў каманду і вярнуўся ў «Гомель»[3]. Спачатку звычайна выхадзіў на замену, а пазней стаў з’яўляцца і ў стартавым складзе, у выніку дапамог камандзе вярнуцца ў Вышэйшую лігу. У пачатку 2021 года трэніраваўся з асноўнай камандай «Гомеля», але сезон пачаў у дублі.

У ліпені 2021 года, так і не згуляўшы за аснову ў сезоне, пакінуў «Гомель»[4] і неўзабаве папоўніў склад «Віцебска»[5]. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 24 ліпеня 2021 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з мінскім «Дынама» (1:3). У далейшым пераважна гуляў за дубль, зрэдку выходзячы на замену ў асноўнай камандзе. У студзені 2022 года стала вядома, што нападнік пакідае віцебскі клуб[6].

У лютым 2022 года трэніраваўся з мазырскай «Славіяй», а ў сакавіку стаў іграком гомельскага «Лакаматыва»[7].

Міжнародная кар’ераПравіць

У кастрычніку 2016 года выступаў за юнацкую зборную Беларусі (да 17 гадоў) у кваліфікацыйным, а ў сакавіку 2017 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняўПравіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Гомель   15 1
2018 дубль Гомель   19 6
2019 Д2 Спадарожнік   28 3
2020 Д2 Гомель   18 0
2021 (1) дубль Гомель   9 1
2021 (2) Д1 Віцебск   3 0

Зноскі