Юрый Сяргеевіч Лавец

беларускі футбаліст

Юрый Лавец (нар. 11 ліпеня 1996) — беларускі футбаліст, паўабаронца расійскага клуба «Спартак» з Кастрамы.

Футбол
Юрый Лавец
Поўнае імя Юрый Сяргеевіч Лавец
Нарадзіўся 11 ліпеня 1996(1996-07-11)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 182 см
Вага 75 кг[2]
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Расія Спартак (Кастрама)
Нумар 16
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2016 Беларусь Мінск 0 (0)
2016   Беларусь Тарпеда (Мінск) 12 (1)
2017—2018 Беларусь Тарпеда (Мінск) 33 (3)
2018   Беларусь Чысць 11 (2)
2019 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 25 (3)
2020 Швецыя АФК Эскільстуна 0 (0)
2020—2021 Беларусь Арсенал (Дзяржынск) 37 (4)
2021—2022 Беларусь Славія (Мазыр) 41 (4)
2023 Беларусь Гомель 14 (2)
2023— Расія Спартак (Кастрама)
Нацыянальная зборная[* 2]
2017 Беларусь Беларусь (да 21) 1 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 14 ліпеня 2023.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 21 верасня 2018

Клубная кар’ера Правіць

Выхаванец клуба «Мінск», дзе з 2013 года пачаў выступаць за дубль. У 2015 годзе стаў прыцягвацца да асноўнай каманды «Мінска», але так і не дэбютаваў за яе. У ліпені 2016 года быў аддадзены ў арэнду мінскаму «Тарпеда»[3], дзе замацаваўся ў асноўным складзе.

У снежні 2016 года перайшоў у «Тарпеда» на трывалай аснове. У сезоне 2017 прыняў удзел ва ўсіх 30 матчах каманды ў Першай лізе. У пачатку 2018 года «Тарпеда» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, аднак паўабаронца з-за траўмы прапусціў пачатак сезона, пазней стаў выступаць за дубль. Дэбютаваў у Вышэйшай лізе 2 чэрвеня 2018 года, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з брэсцкім «Дынама» (1:1).

У жніўні 2018 года быў аддадзены ў арэнду ў «Чысць», дзе стаў трывала гуляць у стартавым складзе. У студзені 2019 года пакінуў «Тарпеда»[4].

У пачатку 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала». У якасці трывалага іграка стартавага складу дапамог камандзе выйсці ў Першую лігу. У студзені 2020 года перайшоў у шведскі клуб «АФК Эскільстуна»[5]. Паспеў згуляць за каманду ў Кубку Швецыі, а ў красавіку 2020 года з-за прыпынення чэмпіянату Швецыі вярнуўся ў «Арсенал», дзе зноў стаў іграком асновы. У пачатку 2021 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але беспаспяхова[6] і ў выніку пачаў сезон 2021 у «Арсенале».

У ліпені 2021 года пакінуў «Арсенал» і падпісаў кантракт са «Славіяй»[7], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2021 года падоўжыў пагадненне з мазырскім клубам[8]. У лістападзе 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Славію»[9].

У лютым 2023 года стаў іграком «Гомеля»[10]. Гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды. У ліпені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў гомельскі клуб[11] і хутка далучыўся да расійскага «Спартака» з Кастрамы[12].

Міжнародная кар’ера Правіць

31 мая 2017 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, правёўшы на полі другі тайм таварыскага матча супраць Расіі (0:7).

Дасягненні Правіць

Статыстыка выступленняў Правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Мінск   12 0
2014 дубль Мінск   31 3
2015 дубль Мінск   24 4
2016 (1) дубль Мінск   10 1
2016 (2) Д2 Тарпеда   12 1
2017 Д2 Тарпеда   30 3
2018 (1) Д1 Тарпеда   3 0
2018 (2) Д2 Чысць   11 2
2019 Д3 Арсенал   25 3
2020 Д2 Арсенал   25 4
2021 (1) Д2 Арсенал   12 0
2021 (2) Д1 Славія   13 0
2022 Д1 Славія   28 4
2023 (1) Д1 Гомель   14 2

Грамадзянская пазіцыя Правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[13].

Заўвагі Правіць