Іосіф (Язэп, Юзаф) Янавіч (Іванавіч) Корсак (каля 1540 — 1618) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч.

Язэп Янавіч Корсак
POL COA Korsak I.svg
Герб «Корсак»
4-ы Кашталян полацкі
1597 — 1618
Папярэднік Вацлаў Шэмет
Пераемнік Мікалай Багуслаў Зяновіч
 
Нараджэнне каля 1540
Смерць 1618(1618)
Род Корсакі
Бацька Ян Глебавіч Корсак
Жонка 1) Багуміла Прытуліс
2) Тэадора Гарабурда
Дзеці няма

БіяграфіяПравіць

Каля 1572 года намінаваны на ўрад полацкага земскага суддзі (упершыню згадваецца з гэтым тытулам у кастрычніку 1574), 27 ліпеня 1586 года стаў першым полацкім войскім, пакінуўшы ўрад земскага суддзі. Але згодна са Статутам 1588 года ўрад земскага суддзі стаў вышэй за ўрад войскага, таму неўзабаве Есіф Корсак зноў становіцца земскім суддзём (згадваецца як земскі суддзя ў 1592).

20 жніўня 1597 года паступіў на ўрад кашталяна менскага, а 25 кастрычніка 1597 года — кашталяна полацкага.

Валодаў маёнткамі Залессе і Лятоўшчына.

Сям'яПравіць

З роду Корсакаў герба «Котвіца змененая», сын полацкага падваяводы Яна Глебавіча Корсака.

Быў жанаты двойчы: першы раз ў 1576 годзе з Багумілай, дачкой Адама Прытуліса; другі раз з Тэадорай, дачкой Лукаша Гарабурды, удавой Стэфана Галубіцкага-Корсака.

Памёр бяздзетным, завяшчаў маёнткі сынам свайго брата Гаўрылы.

КрыніцыПравіць