Яраслаў Ігаравіч Макушынскі

беларускі футбаліст

Яраслаў Макушынскі (нар. 5 сакавіка 1998, Калінкавічы) — беларускі футбаліст, абаронца ўзбекскага клуба «Бухара».

Футбол
Яраслаў Макушынскі
Поўнае імя Яраслаў Ігаравіч Макушынскі
Нарадзіўся 5 сакавіка 1998(1998-03-05)[1] (26 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 166 см
Вага 57 кг[2]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Узбекістан Бухара
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2017 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2017 Беларусь Славія (Мазыр) 0 (0)
2018—2020 Беларусь Лакаматыў (Гомель) 49 (1)
2020 Беларусь Смалявічы 6 (0)
2021 Беларусь Вертыкаль (Калінкавічы) 7 (4)
2021—2023 Беларусь Энергетык-БДУ (Мінск) 66 (0)
2024— Узбекістан Бухара
Нацыянальная зборная[* 2]
2014—2015 Беларусь Беларусь (да 17) 4 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 9 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 20 лютага 2022

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у калінкавіцкай ДЮСШ-1, у юнацкім узросце перабраўся ў мінскую СДЮШАР «Дынама», пазней стаў выступаць за дубль мінскага «Дынама». У жніўні 2017 года перайшоў у мазырскую «Славію», дзе таксама гуляў за дубль. У лютым 2018 года стаў іграком гомельскага «Лакаматыва» з Першай лігі, дзе гуляў пераважна ў стартавым складзе, у сезоне 2020 стаў часцей выхадзіць на замену.

У ліпені 2020 года, пакінуўшы «Лакаматыў», перайшоў у «Смалявічы»[3], у складзе гэтага клуба 26 ліпеня 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену ў другім тайме матча з салігорскім «Шахцёрам» (0:4). У далейшым часцей гуляў за дубль, часам прыцягваўся і да асноўнага складу. У снежні 2020 года па заканчэнні кантракта пакінуў смалявіцкі клуб[4].

У лютым 2021 года падпісаў кантракт з бабруйскай «Белшынай»[5], аднак яшчэ да пачатку сезона пакінуў клуб, так і не згуляўшы за яго ў афіцыйных матчах. У выніку першую палову 2021 года правёў у Другой лізе ў складзе калінкавіцкай «Вертыкалі», дзе быў адным з асноўных ігракоў. У ліпені 2021 года перайшоў у сталічны «Энергетык-БДУ»[6], дзе неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. Пакінуў клуб у студзені 2024 года[7].

У лютым 2024 года стаў іграком узбекскай «Бухары»[8].

Міжнародная кар’ера правіць

У кастрычніку 2014 года ў складзе юнацкай зборнай Беларусі (да 17 гадоў) прымаў удзел у адборачным, а ў сакавіку 2015 года ў элітным раўндах чэмпіянату Еўропы.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 дубль Дынама   16 1
2016 дубль Дынама   16 0
2017 (1) дубль Дынама   11 1
2017 (2) дубль Славія   6 0
2018 Д2 Лакаматыў   18 0
2019 Д2 Лакаматыў   24 1
2020 (1) Д2 Лакаматыў   7 0
2020 (2) Д1 Смалявічы   6 0
2021 (1) Д3 Вертыкаль   7 4
2021 (2) Д1 Энергетык-БДУ   11 0
2022 Д1 Энергетык-БДУ   28 0
2023 Д1 Энергетык-БДУ   27 0

Крыніцы правіць

  1. а б https://energetikbgu.by/player/макушинский-ярослав/
  2. https://teams.by/yarosiav-makushinskiy/player-154765/
  3. Футбол. "Смолевичи" подписали двух защитников (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (16 ліпеня 2020). Архівавана з першакрыніцы 21 лютага 2022.
  4. Футболисты покидают "Смолевичи" (руск.). football.by (8 снежня 2020). Праверана 9 лютага 2024.
  5. Макушинский сменил "Смолевичи" на "Белшину" (руск.). football.by (16 лютага 2021). Праверана 9 лютага 2024.
  6. Футбол. Александр Булычев, Ярослав Макушинский, Максим Ковальчук перешли в "Энергетик"-БГУ (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (17 ліпеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 29 студзеня 2022.
  7. Ярослав Макушинский покинул "Энергетик-БГУ" (руск.). football.by (15 студзеня 2024). Праверана 9 лютага 2024.
  8. Экс-игрок "Энергетика-БГУ" перебрался во второй дивизион чемпионата Узбекистана (руск.). football.by (9 лютага 2024). Праверана 9 лютага 2024.