Адкрыць галоўнае меню

Яўген Іванавіч Чазаў (руск.: Евге́ний Ива́нович Ча́зов; нар. 10 чэрвеня 1929, Ніжні Ноўгарад, РСФСР, СССР) — савецкі і расійскі кардыёлаг, доктар медыцынскіх навук, прафесар. Ганаровы дырэктар ФДБУ «Нацыянальны медыцынскі даследчы цэнтр кардыялогіі».

Яўген Іванавіч Чазаў
Евгений Чазов.jpg
Дата нараджэння 10 чэрвеня 1929(1929-06-10)[1] (90 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці урач, палітык
Навуковая сфера кардыялогія
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Член у
Узнагароды і прэміі
Commons-logo.svg Яўген Іванавіч Чазаў на Вікісховішчы

Начальнік 4-га Галоўнага ўпраўлення пры Міністэрстве аховы здароўя СССР у 1967—1986 гадах. Міністр аховы здароўя СССР у 1987—1990 гадах. Член Прэзідыума РАМН з 1972 года.

Акадэмік АМН СССР (1971; член-карэспандэнт 1967). Акадэмік АН СССР (1979). Герой Сацыялістычнай Працы (1978). Лаўрэат Ленінскай прэміі (1982), трох Дзяржаўных прэмій СССР (1969, 1976, 1991), Прэміі Савета Міністраў СССР (1977) і Дзяржаўнай прэміі Расіі (2004). Поўны кавалер ордэна «За заслугі перад Айчынай».

Член ЦК КПСС у 1982—1990 гадах (кандыдат у члены ЦК у 1981—1982 гадах). Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 9, 10, 11 скліканняў. Член КПСС з 1962 года.

Ініцыятар стварэння і сустаршыня міжнароднага руху «Урачы свету за прадухіленне ядзернай вайны», якому ў 1985 годзе была прысуджана Нобелеўская прэмія міру.

Зноскі