Яўген Уладзіміравіч Клумаў

вучоны-медык

Яўген Уладзіміравіч Клумаў[3] (4 (16) снежня 1878, Масква — 10 лютага 1944[3][4], Малы Трасцянец) — беларускі акушэр-гінеколаг, Герой Савецкага Саюза (1965), кандыдат медыцынскіх навук, прафесар, удзельнік Мінскага падполля.

Яўген Уладзіміравіч Клумаў
Евгений Владимирович Клумов
Марка Белпошты «125 гадоў з дня нараджэння Клумава», 2001
Марка Белпошты «125 гадоў з дня нараджэння Клумава», 2001
Дата нараджэння 4 (16) снежня 1878[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 10 лютага 1944(1944-02-10)[2] (65 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці гінеколаг, акушэр, хірург
Навуковая ступень кандыдат медыцынскіх навук
Узнагароды
Герой Савецкага Саюза
ордэн Леніна ордэн Святой Ганны 3 ступені ордэн Святога Станіслава 3 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Яўген Уладзіміравіч нарадзіўся 4 (16) снежня 1878 года ў сям’і адваката. У сям’і Клумавых было сямёра дзяцей: Леў, Канстанцін, Яўген, Сафія, Надзея, Вера, Уладзімір.

Скончыў медыцынскі факультэт Маскоўскага ўніверсітэта[5], У 1902 годзе — ардынатар Нова-Екацярынінскай бальніцы ў Маскве.

Удзельнічаў у руска-японскай вайне ў якасці хірурга шпіталя Чырвонага Крыжа ў Маньчжурыі.

Яго жонка Галіна Мікалаеўна — родная пляменніца рускага пісьменніка Уладзіміра Караленкі.

Пасля заканчэння вайны пераехаў у Беларусь, дзе з 1910 года на працягу дзесяці гадоў працаваў у вёсцы Суткова Рэчыцкага павета Мінскай губерні і ў Лоеве, атрымаўшы разнастайную практыку (лячыў хваробы, выконваў хірургічныя аперацыі, прымаў роды, выдаляў хворыя зубы)[5].

Стварыў у вёсцы Суткова бальніцу, у якой выдатна наладзіў лячэнне хворых. Прымаў актыўны ўдзел у ліквідацыі разнастайных эпідэмій.

У 1913 годзе яму давялося аперыраваць студэнта з нажавым раненнем у сэрца. Расповед пра жывое сэрца на далоні доктара жыў на Лоеўшчыне больш за паўстагоддзя — і менавіта там пачуў яго народны пісьменнік Іван Шамякін. Яўген Клумаў стаў правобразам доктара Савіча ў яго знакамітым рамане, які так і называўся — «Сэрца на далоні».

У 1914 годзе пераехаў у Мінск. З пачатку ваенных дзеянняў 1-й сусветнай, а затым і грамадзянскай войнаў працаваў хірургам мінскага шпіталя Чырвонага Крыжа, а потым у палявым франтавым шпіталі Чырвонай Арміі[5].

Пасля адраснага запыту былой Мінскай губернскай бальніцы з 1921 года працаваў у Мінску ў гінекалагічным аддзяленні 1-й Савецкай (цяпер 3-й клінічнай) бальніцы. У 1927 годзе Я. У. Клумаў узначаліў аддзяленне. У 19321941 гг. кіраваў 2-й гінекалагічнай клінікай Беларускага медыцынскага інстытута і адначасова праводзіў вялікую навукова-даследчыцкую працу. Таксама выкладаў у Мінскім медыцынскім інстытуце і на курсах удасканалення ўрачэй. З 1935 года — кандыдат медыцынскіх навук, з 1938 года — прафесар.

З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны сям’я Клумава не паспела эвакуявацца — адправіўшыся пешшу на ўсход па Магілёўскай шашы, яны дайшлі да Мар’інай Горкі, калі даведаліся, што нямецкія войскі перарэзалі дарогу[5].

З 1942 года прафесар працягнуў сваю працу ў 3-й клінічнай бальніцы. Звязаўся з падполлем (падпольны псеўданім — Самарын), пачаў аказваць дапамогу падпольшчыкам і партызанам. Клумаў і іншыя ўрачы бальніцы выдавалі фальшывыя даведкі, якія ратавалі людзей ад угона ў Германію, перадавалі лекі партызанам. Ён дапамог абсталяваць два палявыя партызанскія шпіталі.

У кастрычніку 1943 года Я. У. Клумаў і яго жонка былі арыштаваны і дастаўлены ў канцэнтрацыйны лагер у Мінску, абсталяваны на Шырокай вуліцы. Гітлераўцы прапанавалі прафесару працаваць на Рэйх, але ён адмовіўся. Калі па іх прыйшлі з загадам грузіцца ў машыны, жонка заплакала. Клумаў узяў яе за руку і сказаў: «Галя, мы пражылі не самае кепскае жыццё, і гэта — не самы кепскі спосаб яго скончыць». Яны загінулі разам 13 лютага 1944 года ў душагубцы, што везла іх у газавую камеру.

Дата гібелі

правіць

У большасці крыніц у якасці даты гібелі Я. У. Клумава ўказаны дзень 10 студзеня 1944 года, зрэдку — сакавік 1944 года. 16 студзеня 2014 года у праграме беларускага тэлебачання канала АНТ «Цана вызвалення» (аўтар і вядучы — Вячаслаў Бандарэнка) быў прадэманстраваны дзённік мінскай падпольшчыцы Л. М. Кашачкінай, з якога вынікае, што Я. У. Клумаў загінуў у аўтамабілі-душагубцы на шляху з канцлагера на мінскай вуліцы Шырокай у Малы Трасцянец раніцай 13 лютага 1944 года.

Узнагароды

правіць

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 мая 1965 года за мужнасць і гераізм, праяўленыя ў барацьбе з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, і ў сувязі з 20-годдзем Вялікай Перамогі прафесару Клумаву Яўгену Уладзіміравічы нададзена высокае званне Героя Савецкага Саюза

Памяць

правіць

Яго імя прысвоена 3-й клінічнай бальніцы, на будынку якой усталявана мемарыяльная дошка, вуліцы і завулку у Мінску, Трасцянецкай СШ.

Зноскі

  1. https://www.bsmu.by/page/55/3090/
  2. https://warheroes.ru/hero/hero.asp?Hero_id=3610
  3. а б Беларусь 1995.
  4. Яўген Уладзіміравіч Клумаў на сайце «Героі краіны»
  5. а б в г В. Давыдова, А. Симуров, А. Щербаков. Мятежный професор // Люди легенд. Очерки о партизанах и подпольщиках — Героях Советского Союза. Вып. 5., М., Политиздат, 1975. стр. 98-100

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць