(78) Дыяна
(78) Дыяна (лац.: Diana) — буйны астэроід галоўнага пояса, які належыць да цёмнага спектральнага класа C. Ён быў адкрыты 15 сакавіка 1863 года нямецкім астраномам Робертам Лютэрам у Дзюсельдорфскай абсерваторыі і названы ў гонар старажытнарымскай багіні палявання Дыяны. Назва была прапанавана дзядзькоў навукоўца В. Лютэрам (ням.: W. Luther)[2]. Яшчэ ў XIX стагоддзі нямецкія астраномы перыядычна праводзілі назіранні Дыяны, вымяраючы і ўдакладняючы яе эфемерыды[3][4]. У 1881 годзе рускі астраном Дзмітрый Іванавіч Дубяга стварыў тэорыю руху астэроіда. За гэту працу яму было прысвоена званне доктара астраноміі і геадэзіі Пецярбургскай акадэміі навук[5]. У наш час неаднаразова назіраецца пакрыццё зорак Дыянай, як, напрыклад, у 1980[6], 2008[7] і 2009[8] гадах. Перыяд вярчэння астэроіда быў вызначаны ў 1983 годзе, позні аналіз змены крывы бляску ў цэлым пацвердзіў гэтыя даныя[9]. Дыяметр Дыяны быў вызначаны па выніках назіранняў, праведзеных з дапамогай касмічнай лабараторыі IRAS[10].
(78) Дыяна![]() | |
---|---|
Адкрыццё | |
Першаадкрывальнік | Роберт Лютэр |
Месца выяўлення | Дзюсельдорф |
Дата выяўлення | 15 сакавіка 1863 |
Эпанім | Дыяна |
Катэгорыя | Галоўны пояс астэроідаў |
Арбітальныя характарыстыкі | |
JD 2456000.5 |
|
Эксцэнтрысітэт (e) | 0,2068925 |
Вялікая паўвось (a) |
391,952 млн км (2,6200374 а.а.) |
Перыгелій (q) |
310,86 млн км (2,0779713 а.а.) |
Афелій (Q) |
473,044 млн км (3,1621035 а.а.) |
Перыяд абарачэння (P) | 1 549,029 сут (4,241 г) |
Сярэдняя арбітальная скорасць | 18,202 км/с |
Схіленне (i) | 8,70159° |
Даўгата ўзыходнага вузла (Ω) | 333,44080° |
Аргумент перыгелія (ω) | 152,93490° |
Сярэдняя анамалія (M) | 73,51350° |
Фізічныя характарыстыкі[1] | |
Дыяметр | 120,6 км |
Маса | 1,8×1018 кг |
Шчыльнасць | 2,000 г/см³ |
Паскарэнне свабоднага падзення на паверхні | 0,0337 м/с² |
2-я касмічная скорасць | 0,0638 км/с |
Перыяд вярчэння | 7,2991 гад |
Спектральны клас | C(Ch) |
Абсалютная зорная велічыня | 8,09m |
Альбеда | 0,0706 |
Сярэдняя тэмпература паверхні | 172 К (−101 °C) |
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Asteroid Data Sets (англ.)
- ↑ Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union. Dictionary of Minor Planet Names. — 5-th Edition. — Berlin Heidelberg New-York: Springer-Verlag, 2003. — P. 22. — ISBN 3-540-00238-3.
- ↑ Tiele, R. (1863). "Beobachtungen, Elemente und Ephemeride der Diana (78), von Herrn R. Tiele in Bonn". Astronomische Nachrichten 59: 285. http://adsabs.harvard.edu/abs/1863AN.....59..285T. Retrieved on 16.12.2009. (ням.)
- ↑ Abetti, A. (1880). "Ephemeridencorrection der (78) Diana". Astronomische Nachrichten 96: 367. http://adsabs.harvard.edu/abs/1880AN.....96..367A. Retrieved on 16.12.2009. (ням.)
- ↑ Кафедра астраноміі КГУ. Роля Д.І. Дубяга ў гісторыі казанскай абсерваторыі.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 7 ліпеня 2012. Праверана 16/12/2009.
- ↑ Dunham, D. W.; Taylor, G. E.; Klemola, A. (1980). "Occultation of SAO 75392 by (78) Diana on 1980 September 4". IAU Circ.. http://adsabs.harvard.edu/abs/1980IAUC.3508....1D. Retrieved on 16.12.2009. (англ.)
- ↑ Occultation of TYC 7361-00333-1 by 78 Diana 2008 September 25(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2012. Праверана 16/12/2009. (англ.)
- ↑ Astrometric update: Occultation by (78) Diana - 2009 Sep 21(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2012. Праверана 16/12/2009. (англ.)
- ↑ Licchelli, Domenico (2006). "Lightcurve analysis of asteroids 78, 126, 522, 565, 714, 1459, 6974". The Minor Planet Bulletin 33: 11-13. http://adsabs.harvard.edu/abs/2006MPBu...33...11L. Retrieved on 16.12.2009. (англ.)
- ↑ Edward F. Tedesco (2002). "The supplemental IRAS minor planet survey". The Astronomical Journal (англ.) 123: 1056–1085. http://www.iop.org/EJ/article/1538-3881/123/2/1056/201433.web.pdf?request-id=4d49301d-f806-474b-80f5-da01506ae352. (англ.)