(90) Антыёпа
(90) Антыёпа — падвойны астэроід галоўнага пояса, які належыць да цёмнага спектральнага класа C. Ён быў адкрыты 1 кастрычніка 1866 года нямецкім астраномам Робертам Лютэрам у Дзюсельдорфскай абсерваторыі і названы ў гонар персанажа старажытнагрэчаскай міфалогіі, аднак чыё менавіта імя яму прысвоена, дакладна невядома, паколькі яно мае падвойнае значэнне ў міфалогіі старажытных грэкаў: астэроід мог атрымаць назву ў гонар Антыёпы з Беотыі (паводле розных крыніц — дачкі Ніктэя ці Асопа) або ў гонар Антыёпы-амазонкі — дачкі Арэса[5].
Падвойны астэроід
правіцьАдкрыццё другога кампанента
правіцьДа 2000 года Антыёпа лічылася адзіночным астэроідам, дыяметрам каля 120 км[6]. 10 жніўня 2000 года групай астраномаў, якія працуюць у абсерваторыі Кек на Гавайскіх астравах, з выкарыстаннем адаптыўнай оптыкі быў выяўлены другі кампанент, які ў наш час мае абазначэнне S/2000 (90) 1[7].
Астэроіды са спадарожнікамі адкрывалі і раней, аднак у папярэдніх выпадках памеры спадарожніка былі значна меншыя за асноўны кампанент. Дыяметр спадарожніка Антыёпы аказаўся супастаўным з дыяметрам астэроіда, таму Антыёпа лічыцца першым[5][6] адкрытым падвойным астэроідам.
Цікава, што яшчэ ў 1997 годзе аналіз крывой бляску Антыёпы паказаў класічную зацьменна-бінарную форму, якую варта чакаць ад двух кампанентаў аднолькавага памеру, назіраных з рабра арбіты, хоць аўтары працы і не прапанавалі такога тлумачэння[8].
Арбітальныя характарыстыкі сістэмы
правіцьКампаненты сістэмы абарачаюцца вакол агульнага цэнтра мас на адлегласці 171 ± 1 км[1]. Аналіз крывой бляску, праведзены ў 2001 годзе, паказвае, што вярчальныя перыяды абаіх целаў супадаюць з перыядам абарачэння, што з’яўляецца характэрным для сінхроннага вярчэння[9]. Плоскасць вярчэння сістэмы нахілена на 63,7° у адносінах да плоскасці экліптыкі Сонечнай сістэмы[1].
Фізічныя характарыстыкі сістэмы
правіцьАстэроід адносіцца да сямейства Феміды. Як і большасць астэроідаў гэтага сямейства, Антыёпа (і, верагодна, яе кампаньён) мае цёмную, вугляродзістую паверхню і класіфікуецца як астэроід класа C. Нізкая шчыльнасць сістэмы паказвае на значную сітаватасць (больш 30 %). Гэта дазваляе выказаць здагадку, што Антыёпа сфарміравалася з абломкаў больш ранніх сутыкненняў астэроідаў ці іншых нябесных целаў. Іншая гіпотэза кажа, што абодва кампанента сістэмы з’яўляюцца абломкамі аднаго бацькоўскага цела, разбуранага з прычыны сутыкнення з іншым нябесным целам на вельмі высокай хуткасці[6]. Кампаненты сістэмы маюць падобныя памеры: сярэдні дыяметр Антыёпы складае 87,8 км, яе спадарожніка — 83,8 км[1]. Даследаванні асаблівасцяў крывой бляску астэроіда, праведзеныя расійскімі навукоўцамі Пулкаўскай абсерваторыі і Інстытута сонечна-зямной фізікі ў Іркуцку, адзначаюць моцную залежнасць бляску ад фазавага вугла, што можа сведчыць пра вельмі пляскатую форму кампанентаў[10].
Гл. таксама
правіцьЗаўвагі
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ а б в г д Asteroids with Satellites by Wm. Robert Johnston (англ.). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2012. Праверана 21.09.2009.
- ↑ Descamps, P. і інш. (2007). "Figure of the double Asteroid 90 Antiope from adaptive optics and lightcurve observations". Icarus(англ.). 187: 482–499.
- ↑ Supplemental IRAS Minor Planet Survey (англ.)
- ↑ PDS spectral class data (англ.)
- ↑ а б Lutz D. Schmadel, International Astronomical Union. Dictionary of Minor Planet Names. — 5-th Edition. — Berlin Heidelberg New-York: Springer-Verlag, 2003. — P. 23. — ISBN 3-540-00238-3.
- ↑ а б в "Asteroids Do Have Satellites". Asteroids III (PDF)(англ.). 2002. pp. 289–312.
- ↑ IAUC 7503: 2000dp; Sats OF MINOR PLANETS (англ.). Праверана 21.09.2009.
- ↑ Hansen, A. T.; Arentoft, T.; Lang, K. (1997). "The Rotational Period of 90 Antiope" (PDF). The Minor Planet Bulletin(англ.). 24: 17.
- ↑ IAUC 7757: (90); 1987A (англ.). Праверана 21.09.2009.
- ↑ И. А. Верещагина, Д. Л. Горшанов, А. В. Девяткин, П. Г. Папушев Некоторые особенности кривых блеска астероидов (39) Летиция, (87) Сильвия, (90) Антиопа и 2006 VV2 // Астрономический вестник. — 2009. — Т. 43. — С. 305—314.(недаступная спасылка)