2-я партызанская брыгада імя К. С. Заслонава
2-я партызанская брыгада імя К. С. Заслонава — партызанская брыгада, створаная ў верасні 1943 года на базе атрадаў, вылучаных з 1-й партызанскай брыгады імя К. С. Заслонава. Дзейнічала на акупіраванай тэрыторыі Аршанскага, Сенненскага, Талачынскага, Лепельскага, Чашніцкага, Халопеніцкага раёнаў. 27 чэрвеня 1944 года брыгада (905 партызан, 7 атрадаў) злучылася з Чырвонай Арміяй.
2-я партызанская брыгада імя К. С. Заслонава | |
---|---|
Гады існавання | 1943—1944 |
Краіна | Беларуская ССР |
Падпарадкаванне | Беларускі штаб партызанскага руху |
Тып | партызаны |
Функцыя | барацьба з нямецкімі акупацыйнымі ўладамі |
Колькасць | 905 партызан (27.6.1944) |
Дыслакацыя | Аршанскі, Сенненскі, Талачынскі, Лепельскі, Чашніцкі, Халопеніцкі раёны |
Войны | Вялікая Айчынная вайна |
Удзел у | |
Камандзіры | |
Вядомыя камандзіры | В. П. Комлеў |
Склад
правіцьБрыгада была створана на базе атрадаў імя Чапаева, імя Лазо, імя Панамарэнкі, «Малады бальшавік», «Мсцівец», В. П. Комлева, вылучаных з 1-й партызанскай брыгады імя К. С. Заслонава. На момант злучэння з Чырвонай Арміяй у склад брыгады ўваходзілі:
- атрад імя Чапаева;
- атрад імя Лазо;
- атрад імя Калініна (да кастрычніка 1943 года — атрад Комлева);
- атрад імя Панамарэнкі;
- атрад «Мсцівец»;
- атрад «Малады бальшавік»;
- атрад «Кастрычнік».
Камандаванне
правіцьКамандзір
правіцьКамісар
правіцьНачальнікі штаба
правіць- В. Р. Палажэнцаў;
- М. М. Бальшуноў (загінуў);
- М. С. Загер.
Гісторыя
правіцьПартызаны ўчынялі дыверсіі на чыгуначных участках Орша — Мінск, Віцебск — Орша, на шашэйных і грунтавых дарогах Віцебск — Лепель, Віцебск — Сянно, Сянно — Багушэўск, Лепель — Чашнікі і іншых. 21 — 24 кастрычніка 1943 года разам з брыгадай «Аляксея» (пазней імя Данукалава) удзельнічала ў штурме нямецкага гарнізона ў вёсцы Бачэйкава, разбілі гарнізон у вёсцы Слабодка Бешанковіцкага раёна. У аперацыі «рэйкавая вайна» на чыгунках Багушэўск — Орша, Талачын — Орша падарвалі больш за 300 рэек. У студзені — лютым 1944 года вялі баі за вёскі Вялікая Вядрэнь і Гурына, разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Лужкі Чашніцкага раёна, вялі баі каля вёсак Доўгае, Люлюкі Бешанковіцкага, Лізуны Багушэўскага, Мажулева Сенненскага раёнаў. У красавіку — маі 1944 года наносілі ўдары па гарнізонах у вёсках Маковічы, Грачэвічы і Чэрцы Лепельскага раёна, актывізавалі дыверсійныя дзеянні на чыгунцы Орша — Мінск каля станцыі Талачын і на чыгуначным участку Орша — Коханава. З брыгадамі Сенненскай і 2-й Беларускай імя Панамарэнкі ў ноч на 8 чэрвеня 1944 года прарвалі лінію нямецкай абароны каля вёсак Адамаўка — Сялец Халопеніцкага раёна. У чэрвені 1944 года разам з часцямі Чырвонай Арміі вялі баі на рубяжы вёсак Пасынкі, Кажары, Гілі Чашніцкага раёна, разбілі нямецкі гарнізон у вёсцы Слабада Халопеніцкага раёна.
Памяць
правіцьУ 1975 годзе ў вёсцы Грынькі Чашніцкага раёна ў гонар брыгады была ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.