4-я армія (Войска Польскае)

4-я армія (4А) — аператыўнае злучэнне Войска Польскага, створанае 1 красавіка 1920 г. падчас польска-савецкай вайны на падставе загаду № 1940/1 Галоўнакамандуючага ген. Юзафа Пілсудскага. 07.03.1920 г. з частак Літоўска-Беларускага фронту.

4-я армія
польск. 4 Armia (ці 4А)
Гады існавання 1 красавіка 1920 — 19 красавіка 1921
Краіна Польшча Польшча
Падпарадкаванне

Вярхоўны штаб Войска Польскага (польск. Naczelne Dowództwo Wojska Polskiego) Паўночны фронт Цэнтральны фронт

Літоўска-беларускі фронт
Уваходзіць у Q11788667?
Тып Пяхота
Дыслакацыя Мінск (штаб - май 1920)
Войны Польска-савецкая вайна
Удзел у
Камандзіры
Вядомыя камандзіры

Генезіс і задачы правіць

7 сакавіка 1920 г. быў аддадзены загад аб ліквідацыі камандаванняў франтамі. Юзаф Пілсудскі даў загад аб ліквідацыі ад 1 красавіка 1920 г. франтавых камандаванняў і стравыць на іх базе армейскія камандаванні. Буйнейшы з іх, Літоўска-Беларускі фронт, падзяляўся на тры арміі: 1-ю, 4-ю і 7-ю. Ліквідаваны штаб Літоўска-Беларускага фронту быў ператвораны ў штаб 4-й арміі[1]. 4-я армія складалася з былой групы генерала Жалігоўскага і группы "Палессе" і трымала пазіцыі супраць савецкай 16-й арміі. Камандуючым стаў генерал-лейтэнант Станіслаў Шаптыцкі, камандуючы Літоўска-Беларускім фронтам.

Атрымаўшы звесткі аб канцэнтрацыі войск РККА на беларускім тэатры баявых дзеянняў, польскае камандаванне прыняло рашэнне аб арганізацыі прэвентыўнага ўдару у напрамку Жлобіна, які павінны былі нанесці дывізіі 4-й арміі: 6-я, 14-я і частка 9-й пяхотнай дывізіі. Аднак удар 15-й арміі на поўначы 14 мая апярэдзіла план палякаў. Іх падтрымлівала 16-я армія, якую Шаптыцкі паспяхова стрымліваў да 19 мая, калі дзве савецкія дывізіі ўклініліся ў 4-ю армію, стварыўшы плацдарм на Бярэзіне. Камандаванне Паўночнага фронту, створанага на базе штаба 4-й арміі, падтрымлівалася 4-й пяхотнай дывізіяй з Украінскага фронту і 17-й пяхотнай дывізіяй з мэтай наступу і акружэння войск праціўніка. Ён пачаўся 22 мая і працягваўся да 26 мая. У гэты час працягваліся цяжкія баі, якія скончыліся тым адступленнем праціўніка за Бярэзіну. Напярэдадні было страчанае прадмесце Барысава. Пасля гэтага, для 4-й арміі пачаўся месяц адноснага зацішша.

Чарговы наступ бальшавікоў пачаўся 4 ліпеня. Першыя некалькі дзён, палякі паспяхова стрымлівалі наступ, але, 7 ліпеня часткі РККА пераадолелі Бярэзіну. Гэта вымусіла 4-ю армію адступіць на другую лінію абароны — былыя нямецкія акопы 1916 года. У гэты час, 11 ліпеня, быў страчаны Мінск. Там ішлі цяжкія баі, але з-за страты Вільні 14 ліпеня польскае войска адышло да Шчары і Агінскага канала. Абарона гэтай лініі страціла сэнс пасля страты Гародні 20 ліпеня. 24 ліпеня быў аддадзены загад аб адступленні да ядра былой Кангрэсавай Польшчы.

4-й армія пад кіраўніцтвам ген. Скерскага павінна была прыкрываць польскія сілы, якія канцэнтраваліся за Бугам з мэтай контрудару. Сам горад Брэст абараняла група "Палессе". У гэты час частка сіл пад камандаваннем ген. Юнга ўсё яшчэ адступаў да Кобрына, што стварыла пралом, праз які магла перабрацца праз Буг савецкая 16-я армія, якая 1 жніўня з баямі прабілася на супрацьлеглы бераг ракі, гэта стварыла сітуацыю, пры якой абарона Брэсцкай крэпасці пагражала адрэзаць дыслацыраваную там 9-ю пяхотную дывізію. У гэты час, астатняя частка злучэння Скерскага была адкінута за пазіцыі на верхнім Нараве ў раён Чэрэмчы. Лакальныя контратакі паляпшалі становішча, але ў сувязі з узмацненнем націску Чырвонай Арміі, было прынята рашэнне аб агульным адступленні 4-й арміі.

У сувязі з падрыхтоўкай да вырашальнай бітвы на подступах да Варшавы, адбылася рэарганізацыя польскай арміі. Частка дывізіі была перададзена ў распараджэнне Паўночнага фронту, а сама 4-я армія перайшла на Цэнтральны фронт. Яе задачай было ўдарыць у фланг праціўніка, разбіць яго і не даць адступіць. Наступ пачаўся 16 жніўня і ўжо ў гэты дзень 4-я армія прасунулася на 45 км (ад Вепша да лініі Быстрыца - Вільга) і здабыўшы шмат ваенных трафееў. На наступны дзень, 4-я армія выйшла на лінію Мінск-Мазавецкі - Седльцы і пачала пераслед. Аддзелы 4-й арміі былі задзейнічаны ў фармаванні 2-й арміі, а менавіта ракіраваўшы 21-ю дывізію з сіл Скерскага і 15-ю пяхотную дывізію з некалькімі меншымі аддзеламі 2-й арміі.

Падчас наступу, 19 жніўня 4-я армія захапіла лінію Косаў-ЛяцкіБрок, 20 жніўня — Анджэева — Оструў- Мазавецка і працягнула рух да Астраленкі і мяжы з Усходняй Прусіяй, дзе 24 жніўня сутыкнулася з 4-м кавалерыйскім корпусам РККА, які адступіў у той жа ж дзень за мяжу. На гэтым баявыя дзеянні 4-й арміі ў Варшаўскай бітве скончыліся і яе перакінулі ў раён Брэста для перагрупіроўкі і працягу баявых дзеянняў.

20 верасня пачаўся наступ 2-я армія на Гродна, што стала пачаткам бітвы на рацэ Нёман. Задачай 4-й арміі, якая ўдзельнічала ў ёй, быў наступ па Палессю і ў кірунку р. Шчара і трыманне абароны супраць 16-й і 4-й армій Чырвонай арміі, якія дыслакаваліся на Палессі, тым самым падтрымліваючы наступ 2-й арміі ў кірунку р. Нёман з поўдня. 23 верасня яна рушыла на Ваўкавыск, захапіўшы яго вечарам, але група ген. Юнга была занадта стомленая баямі, што не змагла ўтрымаць горад пад ударам фарміраванняў 15-й арміі. 24 верасня пасля кровапралітных вулічных баёў, група ген. Юнга была выбіта з Ваўкавыска. Група ген. Юнга паўтарыла паспяхова наступ 25 верасня, пры падтрымцы 3-й легіянерскай пяхотнай дывізіі.

30 верасня 4-я Армія заняла Баранавічы і адкінула часткі РККА да Слуцка і Мінска, выйшаўшы на лінію Клецк - Нясвіж - Стоўпцы. 10 кастрычніка яна працягнула наступ ўздоўж чыгуначнай лініі Баранавічы — Мінск і дарогі на Слуцк, і пасля цяжкіх баёў пад Койданавам выйшла на лінію Слуцк — Узда — Койданаў, а затым на ПцічЗаслаўе. Баявыя дзеянні скончыліся 18 кастрычніка, калі ўступіла ў сілу перамір'е. 4-я армія была расфарміравана 19 красавіка 1921 г., праз месяц пасля падпісання мірнай дамовы.

Мапы правіць

Структура правіць

Май Ліпень Жнівень Верасень
2-я пяхотная дывізія легіёнаў
6-я пяхотная дывізія 4-я пяхотная дывізія 11-я пяхотная дывізія
14-я пяхотная дывізія
15-я пяхотная дывізія 15-я пяхотная дывізія (з 17 жніўня) 15-я пяхотная дывізія
Палеская група
⇒ 9-я пяхотная дывізія
⇒ 16-я пяхотная дывізія
⇒ 21-я пяхотная дывізія (да VIII 17)
XII пяхотная брыгада
VII авіяэскадрылля
3 эскадрон разведкі
10 эскадрон разведкі

Камандны склад правіць

Камандзіры арміі
Начальнікі штабоў
  • Генерал-палкоўнік Яўген Тынц (сакавік - ліпень 1920 г.)
  • Генерал-палкоўнік Юзэф Рыбак (ліпень - жнівень 1920)
  • Генерал-палкоўнік Ян Кубін (жнівень 1920 - травень 1921)
Кватэрмэйстары
  • Капітан Уладзіслаў Захароўскі
  • Падпалкоўнік Антоні Камінскі (з 9 лістапада 1920)[2]
Афіцэры штабу
  • Начальнік аддзела III - маёр Браніслаў Пругар-Кетлінг
  • Начальнік чыгункі — падпалкоўнік Мар'ян Яўген Казлоўскі
  • Начальнік сувязі - капітан Альфрэд Вальнер (выконваў абавязкі)
  • Камандзір снабжэння - лейтэнант Казімеж Вініцкі, ён жа Густаў Вайнрэб (7 ліпеня 1920 - 1 мая 1921)

Заўвагі правіць

  1. Tym 2014, s. 38.
  2. Dz. Pers. MSWojsk., Nr 45 z 24 listopada 1920 roku, s. 1241.

Літаратура правіць

  • Dziennik Personalny Ministerstwa Spraw Wojskowych. [dostęp 2019-02-09].
  • Norman Davies: White Eagle, Red Star: The Polish-Soviet War, 1919-20. London: Pimlico, 2003. ISBN 83-03-01373-4.
  • Juliusz S. Tym: Naczelny wódz w kampaniach wojennych 1919–1920 oraz 1939–1945. W: Tomasz Kośmider (red.): Naczelny dowódca sił zbrojnych w systemie obronnym państwa polskiego. Warszawa: Akademia Obrony Narodowej, 2014. ISBN 978-83-7523-329-2.
  • Tadeusz Wawrzyński. Dowództwa armii 1920-1922. „Biuletyn Centralnego Archiwum Wojskowego 22/1999”
  • Mieczysław Wrzosek: Wojny o granice Polski Odrodzonej. Warszawa: Wiedza Powszechna, 1992. ISBN 83-214-0752-8.