Цыбуля прычасночная

від раслін
(Пасля перасылкі з Allium scorodoprasum)

Цыбуля прычасночная[3], ракамболь, іспанскі часнок (Allium scorodoprasum) — агароднінная расліна падсямейства Цыбулевыя (Allioideae).

Цыбуля прычасночная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Allium scorodoprasum L., Sp. Pl. 1: 297 (1753).


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  182618
NCBI  166823
EOL  1084944
GRIN  t:2373
IPNI  528834-1
TPL  kew-296553

Батанічнае апісанне правіць

Двухгадовая расліна з яйцападобнай цыбулінай, укрытай скурыстай карычневай абалонкай. Лісце лінейнае, недудкаватае, вельмі кароткае. Кветкавая стрэлка 40—80 см. Парасон з фіялетавымі цыбулінамі, шматкветкавы.

Таксанамія правіць

Класіфікацыя Кронквіста (1988) адносіла гэты род да лілейных (Liliaceae), пазней паводле вынікаў філагенетычных даследаванняў род Цыбуля (Allium) быў выдзелены ў асобнае сямейства Цыбулевыя (Alliaceae) (Сістэма APG II  (руск.)), аднак у больш позняй Сістэме класіфікацыі APG III (2009) роды, якія ўваходзілі ў гэта сямейства, былі ўключаны ў сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae)[4].


  яшчэ 13 сямействаў, сярод якіх найбольш буйныя — Касачовыя, Асфадэлавыя, Архідныя, Спаржавыя   яшчэ дзве трыбы: Gilliesieae, Tulbaghieae[5]   яшчэ некалькі соцен відаў, у тым ліку Цыбуля-батун, Цыбуля-парэй, Часнок, Цыбуля скарада, Цыбуля рэпчатая
           
  парадак Спаржакветныя     падсямейства Allioideae     род Цыбуля    
                   
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Амарылісавыя (каля 1600 відаў)     трыба Allieae    
Цыбуля прычасночная
             
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай класіфікацыі APG III)[4]   яшчэ два падсямействы, Agapanthoideae і Amaryllidoideae[5]   яшчэ каля 15 родаў, з іх да роду Цыбуля найбольш блізкі Nectaroscordum  
       

Галерэя правіць

У культуры правіць

Размнажаецца цыбулінамі і паветранымі бульбачкамі. Азімая расліна. Вырошчваецца ракамболь, як і азімы часнок.

Выкарыстанне правіць

Выкарыстоўваецца ў ежу ў сырым выглядзе, цыбуліны соляць. Ужываюць як мачагонны сродак.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 12. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б Angiosperm Phylogeny Group (2009) An update of the Angiosperm Phylogeny Group classification for the orders and families of flowering plants: APG III // Botanical Journal of the Linnean Society : часопіс. — Лондон: 2009. — Т. 161. — № 2. — С. 105—121. — DOI:10.1111/j.1095-8339.2009.00996.x (англ.) (Праверана 28 студзеня 2013)
  5. а б Семейство Amaryllidaceae J. St.-Hil., nom. cons. Архівавана 21 лютага 2013. // Germplasm Resources Information Network (GRIN) — 3 чэрвеня 2003 (апошнія змены). (англ.) (Праверана 8 студзеня 2013)

Літаратура правіць

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.

Спасылкі правіць

  • Лук причесночный: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)