Алтэя лекавая

(Пасля перасылкі з Althaea officinalis)

Алтэ́я лекавая (Althaea officinalis) — від кветкавых раслін з роду Алтэя (Althaea) сямейства Мальвавыя (Malvaceae).

Алтэя лекавая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Althaea officinalis L. (1753)

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  21610
NCBI  145745
EOL  584767
GRIN  t:2721
IPNI  558872-1
TPL  kew-2631597

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler’s Medizinal-Pflanzen», 1887

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй да 150[3] см з тоўстымі мясістымі каранямі. Сцябло прамое, моцнае, апушанае. Лісце простае, зубчастае, апушанае, чаргаванае па даўжыні сцябла. Кветкі бледна-ружовага колеру, на кветаножках даўжынёй 2—4 см, у пазухах лісця. Плод — сухая сямянка.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана на тэрыторыі Еўразіі і ў Паўночнай Афрыкі, як заносны від — у Паўночнай Амерыцы. Расце ў парках і садах, па берагах вадаёмаў, на ўзлесках, нізінных балотах. Размнажаецца пераважна насеннем.

Выкарыстанне правіць

Лекавая, кармавая, дэкаратыўная, меданосная расліна. Прэпараты з каранёў расліны выкарыстоўваюцца ў медыцыне ў якасці адхарквальнага, змякчальнага і процізапаленчага сродку[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць