Calliptamus italicus — від насякомых сямейства Acrididae, распаўсюджаны на поўдні Еўропы ад Партугаліі да Паўднёвага Урала, у Казахстане і шэрагу рэгіёнаў Цэнтральнай Азіі. У часы масавага размнажэння можа наносіць шкоду сельскагаспадарчым культурам.

Calliptamus italicus
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calliptamus italicus


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  334752
EOL  859234

Апісанне правіць

Цела імага буравата-шэрае, часам цямней або святлей, даўжынёй 1,8-3,4 см. Пярэднягрудзі паміж пярэднімі нагамі маюць характэрны выступ. На пярэдняспінцы ёсць бакавыя грабяні, яе афарбоўка аднатонная. Заднія крылы ружовыя ля аснавання. Заднія сцёгны кароткія і шырокія, з унутранага боку чырвоныя або фіялетавыя. Галёнкі задніх ног чырвонага колеру[1].

Спосаб жыцця правіць

Жыве ў адкрытых біятопах з вялікай часткай аголенага грунту, на сухіх лугах, пустках, абочынах дарог. На поўначы арэала займае пераважна штучныя ландшафты: кучы пяску і жвіру, закінутыя кар’еры, чыгуначныя насыпы. Выбірае месцы са шчыльнымі кусцікамі і ўчасткамі голай зямлі[2].

Распаўсюджанне правіць

Насяляе Паўднёвую Еўропу і астравы Міжземнамор’я, у Цэнтральнай Еўропе сустракаецца радзей. Краіны арэалу: Партугалія, Іспанія, Францыя, паўднёвая Германія, Швейцарыя, Аўстрыя, Славенія, Чэхія, Славакія, паўднёвая Польшча, Харватыя, Сербія, Чарнагорыя, Албанія, Грэцыя, Паўночная Македонія, Балгарыя, Румынія, еўрапейская частка Турцыі, Малдавія, Украіна, Беларусь, сярэдняя паласа і поўдзень еўрапейскай часткі Расіі. Таксама вядомы з Казахстана, раёну Аральскага мора (дэльта Амудар’і). На поўдзень мяжуе арэал блізкага віду Calliptamus barbarus[3]. На ўсходзе дасягае стэпаў Манголіі, а на поўдні сустракаецца ў паўночных і цэнтральных рэгіёнах Ірана і Афганістана.

Значэнне для чалавека правіць

Ахова правіць

Унесены ў нацыянальныя чырвоныя спісы Польшчы і Германіі як від пад пагрозай. У Германіі від абараняецца законам і ахоўваецца ў шэрагу запаведных тэрыторый. У Швейцарыі і Аўстрыі ўнесены ў спісы як «ўразлівы», а ў Чэхіі — як «пад пагрозай». У Бельгіі лічыцца лакальна вымерлым[2].

Зноскі

  1. Плавильщиков, Н.Н. (1994). Определитель насекомых: Краткий определитель наиболее распространённых насекомых европейской части России. М.: Топикал. p. 83. {{cite book}}: Пададзена больш чым адно значэнне |pages= і |page= specified (даведка); Шаблон цытавання мае пусты невядомы параметр: |coauthors= (даведка) (руск.)
  2. а б Hochkirch, A., Fontana, P., Rutschmann, F., Presa, J.J., Szovenyi, G., Chobanov, D.P., Kleukers, R., Willemse, L.P.M. & Kristin, A. 2016. Calliptamus italicus. The IUCN Red List of Threatened Species 2016: e.T15038693A72598188. Downloaded on 06 August 2018. (англ.)
  3. Jeffrey Lockwood; Alexandre Latchininsky; Michael G. Sergeev (30 вересня 2000). Grasshoppers and Grassland Health: Managing Grasshopper Outbreaks without Risking Environmental Disaster. Springer Science & Business Media. pp. 87–. ISBN 978-0-7923-6529-7. {{cite book}}: Праверце значэнне даты ў: |date= (даведка)

Літаратура правіць