Gynaephora selenitica — матылёк з сямейства ваўнянак (Lymantriidae). Лакальны і нячасты леса-лугавы ксерамезафільны від.

Gynaephora selenitica
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Gynaephora selenitica Esper, 1789


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  988120
EOL  508810

Апісанне правіць

Адрозніваецца ярка выяўленым палавым дымарфізмам. Размах крылаў самцоў да 30-35 мм, у самак да 40 мм, чые крылы прыкметна больш выцягнутыя. Пярэднія крылы стракатыя, светла-карычневага колеру, з плямістым малюнкам, які утвораны цёмна-бурымі палосамі і бялёсымі плямамі, асабліва вылучаецца светлая паўмесяцовая пляма ў цэнтральным вочку. Заднія крылы аднатоннага цёмна-бурага колеру ў самца і светла-бурага колеру ў самкі. Вусень чорнага колеру, з 5 жаўтлява-шэрымі, зверху чорнымі шчотачкамі і трыма чорнымі пэндзлікамі валасінак.

Арэал правіць

У еўрапейскай частцы Расіі ў лясной паласе і лесастэпе, у Сярэдняй Еўропе, на поўнач да 63° пн. ш., Фінляндыя, лакальна ў Прыбалтыцы, на Карэльскім пярэсмыку. Адзіная знаходка ў Сібіры — з Цюменскай вобласці.

Спосаб жыцця правіць

Дае адно пакаленне за год і лётае з мая па чэрвень. Матылі засяляюць праграваемыя і сухія лясныя ўзлескі, асабліва па паўднёвых схілах пагоркаў. Імага жывуць некалькі сутак. Самцы актыўна лётаюць днём, шукаючы маларухомых самак. Спарванне звычайна адбываецца адразу ж пасля выхаду самкі з кукалкі. Самка адкладае некалькі дзесяткаў яек, пакрываючы кладку чорнымі валасінкамі. У малодшым узросце вусені сілкуюцца бабовымі (канюшына, чына і інш.), у старэйшых узростах — на маладых драўняна-хмызняковых раслінах, часта на дрэвах роду вярба, бярозе, дубе, рабіне, яблыні, ліпе, клёне і хмызняках з верасовых. Таксама зарэгістравана харчаванне іглічнымі: лістоўніца, хвоя, елка. Восенню гусеніцы сыходзяць на зімоўку ў глебу.