I Рэспубліканскі конкурс «Нацыянальная кінапрэмія Беларусі»
Пе́ршы рэспубліка́нскі ко́нкурс «Нацыянальная кінапрэмія Беларусі» адбыўся 17 снежня 2018 года ў Доме кіно ў Мінску. Спіс намінантаў фарміравалі члены прафесійнага журы — Нацыянальнай кінаакадэміі, якая была створана ўпершыню. Статус акадэмікаў атрымалі 59 аўтарытэтных кінематаграфістаў. Старшынёй журы конкурсу стала загадчыца кафедры літаратурна-мастацкай крытыкі факультэта журналістыкі БДУ кінакрытык Людміла Саянкова-Мельніцкая. Намеснік старшыні журы — начальнік аддзела па кінематаграфіі Міністэрства культуры Беларусі Аляксандр Рыдван. Дырэктарам першага рэспубліканскага конкурсу стала Алеся Какошнікава.
На ўдзел у конкурсе паступіла 167 заявак, з іх 35 фільмаў — у дакументальным жанры. Па выніках першага тура да 30 лістапада было абрана 112 удзельнікаў. Па выніках другога тура, які завяршыўся 10 снежня, у дзвюх персанальных намінацыях «За ўнёсак» вылучана па 10 прэтэндэнтаў, у большасці астатніх 18 — па 5 магчымых лаўрэатаў. Рэкардсменам конкурса па колькасці ўшанаванняў стаў гістарычны баявік «Сляды на вадзе» (13 намінацый, 8 перамог). Памер грашовых прэмій — 50 і 100 базавых велічынь у залежнасці ад намінацыі. З 18 па 26 снежня ў Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва адбыліся паказы фільмаў-удзельнікаў і лаўрэатаў кінапрэміі, майстар-класы і творчыя сустрэчы.[1][2][3][4]
На конт конкурса журналістамі і кінакрытыкамі быў адзначаны шэраг спрэчных момантаў. Напрыклад, арганізатары прэміі ўхвалілі спіс намінантаў, у якім больш за дзве траціны месцаў атрымалі стужкі і серыялы, створаныя «Беларусьфільмам» альбо на яго базе, знятыя ў тым ліку за расійскі кошт . З 35 адабраных фільмаў толькі чатыры незалежныя («Дэбют» Анастасіі Мірашнічэнка, «Унутры сябе» Сяргея Талыбава, «Пацалунак восені» Андрэя Голубева і «Нашыя дзеці» Галіны Адамовіч), з 20 намінацый пятнаццаць узнагарод атрымалі «беларусьфільмаўцы». Фільм «Хрусталь», які ў 2018 годзе быў вылучаны ад Беларусі на «Оскар», не ўзгаданы ў шорт-лісце конкурса з-за несвоечасовай заяўкі на конкурс.[5]
Узнагароды
правіцьЗноскі
- ↑ Ларыса Цімошык (19.12.2018). "У Мінску ўручылі Нацыянальную кінапрэмію Беларусі". «Звязда». Праверана 2018-12-21.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "Нацыянальная кінапрэмія ўпершыню размяркоўвае свае ўзнагароды". Белтэлерадыёкампанія. 17 Снежня 2018. Праверана 2018-12-21.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "Першая Нацыянальная кінапрэмія Беларусі абвесціць пераможцаў". Радыё «Культура». 17.12.2018. Архівавана з арыгінала 22 снежня 2018. Праверана 2018-12-21.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ Пераможцаў Нацыянальнай кінапрэміі Беларусі назавуць 17 снежня(недаступная спасылка). Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь (5 Снж 2018). Архівавана з першакрыніцы 17 жніўня 2020. Праверана 21 снежня 2018.
- ↑ "Нацыянальная кінапрэмія Беларусі. Свята ампутаванага сумлення". «Новы Час». 20-12-2018. Праверана 2018-12-21.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "Вызначаны пераможцы конкурсу «Нацыянальная кінапрэмія Беларусі»". «Звязда». 18.12.2018. Праверана 2018-12-22.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка) - ↑ "Пераможцаў конкурсу «Нацыянальная кінапрэмія Беларусі» назвалі ў Мінску". БелТА. 18.12.2018. Праверана 2018-12-22.
{{cite news}}
: Праверце значэнне даты ў:|date=
(даведка)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх