Белакветнік

(Пасля перасылкі з Leucojum)

Белакве́тнік[3] (Leucojum) — род кветкавых раслін сямейства амарылісавыя (Amaryllidaceae).

Белакветнік
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leucojum L.

Сінонімы
  • Erinosma Herb.
  • Narcissoleucojum Ortega
  • Nivaria Heist. ex Fabr.
  • Polyanthemum Bubani
Тыпавы від
Віды

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500378
NCBI  54834
EOL  29163
GRIN  g:6779
IPNI  115819-3

Назва паходзіць ад стар.-грэч. λευκός — малочна-белы.

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовыя цыбульныя травяністыя расліны. Цыбуліна з белай перапончатай абалонкай. Лісце простае, шырокалінейнае, сядзячае, у разетцы. Кветкі белага колеру, адзіночныя або ў суквеццях, на паніклых кветаносах. Кветаносы голыя. Плод — каробачка.

Расліны ядавітыя. Утрымліваюць алкалоіды лейкацын і лейкацыцін[4].

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Род налічвае 2[5] віды (каля 10[4]). Пашыраны ва ўмераных зонах Еўропы і Паўночнай Афрыкі. Растуць на адкрытых горных схілах, парках, садах. Выкарыстоўваюцца ў якасці дэкаратыўных раслін.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Напісанне Белакветнік у адпаведнасці з Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2. — С. 386.
  4. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 2: Аршыца — Беларусцы / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 2.
  5. Leucojum // The Plant List (англ.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць