Белакветнік летні

від раслін
(Пасля перасылкі з Leucojum aestivum)

Белакве́тнік летні[3] (Leucojum aestivum) — від кветкавых раслін з роду Белакветнік (Leucojum) сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae).

Белакветнік летні
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Leucojum aestivum L., 1759

Сінонімы

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  503422
NCBI  54835
EOL  1003175
IPNI  65743-1
TPL  kew-280491

Батанічнае апісанне правіць

Шматгадовая цыбульная расліна вышынёй 25—40 см. Цыбуліна дасягае 3—4 см у дыяметры. Сцябло прамастойнае, рабрыстае, злёгку сціснутае. Лісце шырокае, лінейнае, суцэльнае, бліскучае, сядзячае, часам даўжэйшае за сцябло. Кветкі з 6 пялёсткамі, белыя з зялёнымі плямамі, па 3—10 у парасоніках. Плод — каробачка. Насенне круглаватай формы, чорнага колеру.

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Расліна распаўсюджана ў Заходняй Еўропе, Малой Азіі, на Каўказе і на тэрыторыі Крыма. Расце па берагах вадаёмаў, у прыбярэжных і пойменных хмызняках, на вільготных і забалочаных лугах. Цвіце ў маі, плоданосіць у ліпені. Размнажаецца цыбулінай, дзеткамі і насеннем.

Гаспадарчае значэнне правіць

Лекавая і дэкаратыўная расліна.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць