Крыжадзюб-яловік

(Пасля перасылкі з Loxia curvirostra)

Крыжадзюб-яловік, брукун ялавік (Loxia curvirostra) — птушка роду Крыжадзюбы (Loxia) сямейства Уюрковыя (Fringillidae).

Крыжадзюб-яловік
Red Crossbills (Male).jpg
Самец і самка
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Loxia curvirostra Linnaeus, 1758

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  179259
NCBI  64802
EOL  1051010
FW  161535

АпісаннеПравіць

Даўжыня цела 16—18 см, размах крылаў 27—30,5 см. Выразны палавы дымарфізм. Абедзве часткі дзюбы скрыжаваныя, прычым даўжыня дзюбы значна большая за вышыню каля асновы. Самец матава-чырвоны, самка матава-алiўкава-зялёная. Маладыя падобныя да самкі, але ніз цела ў рыскi. Падобны да сасновага крыжадзюба, але з больш далікатнай будовай і больш тонкай дзюбай.

ПашырэннеПравіць

Арэал разарваны: Еўропа, Азія (акрамя поўначы і поўдня) — ад Урала да паўднёвай часткі Ахоцкага мора, Сахаліна і Курыльскіх астравоў; лакальна трапляецца ў Паўднёва-Усходняй Азіі (ізалявана ў гарах Цянь-Шаня і ад Усходніх Гімалаяў да паўднёвага захаду Кітая, В’етнама), да арэалу належаць Філіпіны, паўночны-захад Афрыкі, Паўночная Амерыка (акрамя поўначы). На тэрыторыі Беларусі рэдкі на гнездаванні і больш звычайны на зімоўцы від.

Насяляе хваёвыя лясы з прымессю або перавагай елак. На поўдні часта жыве ў сасновых лясах, на поўначы насяляе густыя вялікія яловыя лясы. Можа сустракацца ў антрапагенным ландшафце і нават у малых гарадах.

Аселы від. Крайнія паўночныя папуляцыі часткова пералётныя. У час інвазіі можа пералятаць да 4000 км ад гнездавога арэала.

Асаблівасці біялогііПравіць

Гняздо ладзіць на высокім хваёвым дрэве (часта елцы), якое стаіць асобна або недалёка ад ляснога масіву, звычайна ўверсе кроны каля ствала ці недалёка ад яго ў развілцы бакавых галін (звычайна пад прыкрыццем іншых). Аснова з няшчыльна ўкладзеных галінак хваёвых дрэў і кавалкаў кары. Знешняя частка з травы, моху і лішайніка, унутраная — з моху і траў. Высцілка з сухіх траў, воўны, лішайнікаў і пер’я.

Яйкі (3—4, часам 2—5) крыху падоўжаныя, з тупым вузейшым канцом, белаватыя, крэмавыя, зеленаватыя або шэра-блакітныя; дробныя плямкі і рысачкі цёмна-пурпуровыя ці вішнёвыя (звычайна больш густыя на шырокім канцы). Глыбокія плямкі фіялетава-шэрыя або цялесна-ружовыя.

ЛітаратураПравіць

  • Птушкі Еўропы: Палявы вызначальнік / пад рэд. М. Нікіфарава. — Варшава: Навуковае выдавецтва ПНВ, 2000.