Заразіха

(Пасля перасылкі з Orobanche)

Заразі́ха[3], Ваўчок (Orobanche) — род кветкавых раслін-паразітаў з сямейства Заразіхавыя (Orobanchaceae).

Заразіха

Заразіха галінастая (Orobanche ramosa)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Orobanche L., Sp. Pl. 2: 632 (1753)


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  34277
NCBI  36747
EOL  41099
GRIN  g:8582
IPNI  31027-1

Апісанне правіць

Аднагадовыя, двухгадовыя і шматгадовыя бесхларафільныя травяністыя расліны. Сцёблы тоўстыя, мясістыя, простыя або галінастыя, каля асновы звычайна клубне- ці булавападобна патоўшчаныя, з прысоскамі (гаўсторыямі) — відазмененымі каранямі, якімі заразіха прысмоктваецца да каранёў раслін, на якіх яна паразітуе. Лісце чаргаванае або супраціўнае, лускападобнае. Кветкі з трубчастым, двухгубым вяночкам рознага колеру, сабраны ў коласа- ці гронкаладобныя суквецці. Плод — 2—3-створкавая шматнасенная каробачка.

Распаўсюджанне правіць

Налічваецца больш за 150 відаў ва ўмераных і субтрапічных раёнах[4] Паўночнага паўшар’я; на Беларусі пераважна ў паўднёвых раёнах трапляюцца: заразіха галінастая (Orobanche ramosa), белая (Orobanche alba), эльзаская (Orobanche alsatica), гваздзіковая (Orobanche caryophyllacea), блакітнаватая (Orobanche coerulescens), парэзнікавая (Seseli libanotis), кумская, або сланечнікавая (Orobanche cumana), высокая (Orobanche elatior), бледнакветкавая (Orobanche pallidiflora).

Выкарыстанне чалавекам правіць

Лекавыя і харчовыя расліны, некаторыя віды (напрыклад, заразіха галінастая) — пустазелле.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 91. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. Архангельская З. М. Заразиха(недаступная спасылка) // Вялікая савецкая энцыклапедыя (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць