Сярпуха

(Пасля перасылкі з Serratula)

Сярпуха[3] (Serratula) — род кветкавых раслін сямейства Астравыя. Каля 70 відаў.

Сярпуха

Сярпуха фарбавальная (Serratula tinctoria)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Serratula L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  500554
NCBI  41634
EOL  61407
GRIN  g:11091
IPNI  11002-1
FW  7087

Апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Шматгадовыя травяністыя расліны. Сцёблы прамастойныя, часам разгалінаваныя, апушаныя або голыя. Лісце чаргаванае, простае, суцэльнае ці перыстарассечанае, ніжняе чаранковае, на сцёблах — сядзячае. Кветкі ў кошыках белыя, ружовыя, пурпурныя. Кошыкі сабраны ў шчыткападобныя верхавінкавыя суквецці або адзіночныя. Плод — сямянка.

Фарбавальныя (для шэрсці), лекавыя, меданосныя і дэкаратыўныя расліны.

Распаўсюджанне правіць

Пашыраны ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі 3 віды[4]: сярпуха Вольфа (Serratula coronata), Serratula heterophylla і сярпуха фарбавальная, ці некалючая (Serratula tinctoria). У культуры зюзнікалістая сярпуха (Serratula lycopifolia) і прамянёвая сярпуха (Serratula radiata).

Некаторыя віды правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. База Растения Беларуси (руск.)

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

  • Серпуха — род Serratula: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Serratula (Серпуха) у базе біяразнастайнасці на сайце інфармацыйна-аналітычнай сістэмы «ООПТ России». (руск.)
  • Serratula (англ.) // The Plant List