Сярпуха венцаносная

від раслін

Сярпуха венцаносная[3], Сярпуха Вольфа (Serratula coronata) — шматгадовая травяністая расліна сямейства Астравыя (Asteraceae). Сярпуха венцападобная расце на сухіх лугах, па ўзлесках, сярод хмызнякоў.

Сярпуха венцаносная
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Serratula coronata

Сінонімы
Serratula wolfii

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  143210
EOL  6253515
IPNI  248634-1
TPL  gcc-29277

Марфалогія правіць

Сцёблы прамыя разгалінаваныя, граневыя і рабрыста-разоравыя, пурпуровыя, да 150 см вышынёй. Лісце чаргавальнае, чарашковае (ніжняе) або амаль сядзячае (верхняе), пёрыстараздзельнае да рассеченнага, з 3-7 парамі яйкападобна — ці падоўжаналанцэтных бакавых сегментаў і большым за іх верхавінкавым; зверху голае, цёмна-зялёнае, знізу — святлей; сегменты лісця востраканцовыя, няроўназубчастыя, з адцягнутымі на канцы ў караценькае белаватае лязо зубцамі, па ўсім краі пілаватае, жорсткае. Кветкі трубчастыя, пурпурныя, сабраныя ў кошыкі, размешчаныя на канцах галоўных галін па 1-2; краявыя кветкі больш буйныя, функцыянальна песцікавыя, з трох-чатырох-раздзельным адгінам, сярэднія — двухполыя, з пяціраздзельным адгінам. Цвіце з ліпеня да верасня. Плод — сямянка.

Лекавыя ўласцівасці правіць

Для вырабу галенавых лекавых формаў выкарыстоўваюць траву сярпухі, якую нарыхтоўваюць падчас цвіцення расліны. Пасля сушкі грубыя часткі сцеблаў выключаюць. Расліна неафіцынальная.

У траве сярпухі ўтрымліваюцца алкалоіды (сляды) і значная колькасць аскарбінавай кіслаты (у свежым лісці да 120 мг %). У народнай медыцыне сярпуху венцападобную прызнаюць як сродак, які валодае звязальнымі, супрацьзапаленчымі, гарачкапаніжальнымі, жоўцегоннымі, проціванітавымі і седатыўнымі ўласцівасцямі.

Настой травы даюць унутр пры хваробах страўніка, ванітах, паносе, жаўтусе, гемароі, ліхаманцы, малакроўі і псіхічных захворваннях.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 121. — 160 с. — 2 350 экз.

Літаратура правіць

Спасылка правіць