Іван Міхайлавіч Майскі

(Пасля перасылкі з Іван Майскі)

Іва́н Міха́йлавіч Ма́йскі (руск.: Иван Михайлович Майский, сапраўдныя імя і прозвішча — Ян Ляхаве́цкі руск.: Ян Ляхове́цкий; 18841975) — савецкі дыпламат, гісторык і публіцыст.

Іван Міхайлавіч Майскі
Сцяг Паўнамоцны прадстаўнік / Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол СССР у Вялікабрытаніі
1932 — 1943
Папярэднік Рыгор Якаўлевіч Сакольнікаў
Пераемнік Фёдар Тарасавіч Гусеў
Сцяг Паўнамоцны прадстаўнік СССР у Фінляндыі
1929 — 1932
Папярэднік Сяргей Сяргеевіч Александроўскі
Пераемнік Барыс Яфімавіч Штэйн
Нараджэнне 19 студзеня 1884(1884-01-19)[1]
Смерць 3 верасня 1975(1975-09-03)[1] (91 год) ці 1975[3]
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні Ян Ляхавецкі
Партыя РСДРП з 1903 года
Член у
Адукацыя
Навуковая ступень доктар гістарычных навук
Навуковае званне акадэмік АН СССР
Дзейнасць гісторыя[4], публіцыстыка[4] і дыпламатыя[4]
Месца працы
Узнагароды
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941-1945 гг.»
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Доктар гістарычных навук. Правадзейны член АН СССР (30.11.1946)[заўв 1].

Біяграфія

правіць

Сын ваеннага ўрача — выхадца з ахрышчанай (дзед быў кантаністам) яўрэйскай сям’і[крыніца?], пасля доктара медыцыны, навукоўца. Вучыўся ў гімназіі ў Чарапаўцы, скончыў Омскую мужчынскую гімназію. Затым вучыўся на гісторыка-філалагічным факультэце Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта (выключаны). У 1903 уступіў у РСДРП, меншавік. У перыяд рэвалюцыі 1905—1907 гадоў член Саратаўскага Савета рабочых дэпутатаў.

У пачатку студзеня 1906 г. арыштаваны і адпраўлены ў табольскую ссылку. У 1908 г. эміграваў у Германію, дзе ў 1912 скончыў эканамічны факультэт Мюнхенскага ўніверсітэта, пасля чаго пераехаў у Англію.

Вярнуўся ў Расію ў маі 1917 года. Працаваў членам калегіі міністэрства працы Часовага ўрада. Улетку 1918 г. быў міністрам працы ў Самарскім урадзе КАМУСа. За працу ў эсэраўскім урадзе КАМУСа быў выведзены з меншавіцкага ЦК і выключаны з РСДРП.

Фармальна прызначаны міністрам працы ў калчакаўскім урадзе, Майскі фактычна ў час Грамадзянскай вайны знаходзіўся ў навуковай экспедыцыі ў Манголіі[5].

Паводле слоў самога Майскага, пасля разгону КАМУСа Калчаком ён узімку 1918/1919 знаходзіўся на нелегальным становішчы, а ўвесну 1919 адправіўся ў экспедыцыю ў Манголію, як прадстаўнік іркуцкай канторы Цэнтрасаюза, з мэтай вывучэння замежнагандлёвых перспектыў. Правёў за граніцай 16 ці 17 месяцаў, у верасні 1920, з заканчэннем грамадзянскай вайны ў Забайкаллі і пачаткам ваенных дзеянняў у Манголіі, экспедыцыя вярнулася ў Расію[6][7].

У лютым 1921 года Сіббюро ЦК прыняты ў РКП(б). Быў прызначаны старшынёй толькі што ўтворанага Сібірскага дзяржплана.

З 1922 — на дыпламатычнай працы. Быў кіраўніком аддзела друку Народнага камісарыята замежных спраў (НКЗС). Першы рэдактар часопіса «Звезда». У 1922 годзе выступаў сведкай абвінавачвання на працэсе эсэраў.

К. І. Чукоўскі запісаў у дзённіку 10 студзеня 1925 г. пра Майскага: «Ён былы меншавік і, як усякі былы меншавік, страшна клапоча перабальшавістнічаць бальшавікоў»[8]. «Добра ведае англійскую мову. Мае сякія-такія сувязі ў Англіі па старой сваёй меншавіцкай дзейнасці. Ён там жыў у свой час. Гэта сувязь з’яўляецца яго плюсам і ў той жа час яго мінусам» — з характарыстыкі, дадзенай ЦК у 1926 годзе Майскаму. У 1929—1932 гадах — паўпрад у Фінляндыі.

 
Падпісанне Дагавора аб ненападзе паміж Фінляндыяй і Савецкім Саюзам. 21 студзеня 1932, Хельсінкі. Злева фінскі міністр замежных спраў Аарна Юр'ё-Коскінен, справа паўпрад Савецкага Саюза ў Фінляндыі Іван Майскі.

21 студзеня 1932 падпісаў савецка-фінскі дагавор аб ненападзе.

У 19321943 надзвычайны і паўнамоцны пасол у Вялікабрытаніі. 30 ліпеня 1941 года падпісаў Пагадненне аб аднаўленні дыпламатычных адносін паміж СССР і ўрадам Польскай Рэспублікі ў выгнанні (больш вядомае як дагавор (пагадненне) «Майскага-Сікорскага» ці «Сікорскага-Майскага»).

У час візіту ў Маскву ў 1942 годзе Уінстан Чэрчыль у гутарцы са Сталінам адзначыў Майскага як добрага дыпламата, на што Сталін пагадзіўся, але дадаў, што «ён занадта балбатлівы і не ўмее трымаць язык за зубамі»[заўв 2]. Брытанскія гісторыкі адзначаюць, што Майскі паводзіў сябе ў Лондане вельмі свабодна, але гэтым ён зусім не забяспечваў інтарэсы СССР[10].

У 19431946 намеснік наркама замежных спраў СССР В. М. Молатава[11], удзельнічаў у Ялцінскай канферэнцыі.[12]

Быў старшынёй Міжнароднай рэпарацыйнай камісіі.

У лютым 1953 г. арыштаваны і абвінавачаны па арт. 58 КК РСФСР. Пасля сам Майскі распавядаў пра гэта В. М. Беражкову[13]:

  Гэта было жудасна. Мяне дапытваў сам Берыя. Біў ланцугом і бізуном. Патрабаваў, каб я прызнаўся, што ўвесь час працаваў на Інтэліджэнс сэрвіс. І я ўрэшце прызнаў, што даўно стаў англійскім шпіёнам. Думаў, што калі не расстраляюць, то сшлюць і пакінуць у спакоі. Але мяне працягвалі трымаць у сутарэннях Лубянкі. Не спыняліся і допыты. З іх я неўзабаве зразумеў, што гаворка, уласна, ішла не толькі пра мяне, што Берыя падбіраўся да Молатава...  

Вызвалены ў 1955 і адноўлены ў партыі. У 1960 г. рэабілітаваны[14]. Пісаў працы па гісторыі Іспаніі, успаміны. У 1966 годзе падпісаў ліст 25 дзеячаў культуры і навукі генеральнаму сакратару ЦК КПСС Брэжневу супраць рэабілітацыі Сталіна[15].

Узнагароды

правіць

Сям’я

правіць
  • Першая жонка — Вольга Мікіцічна Ляхавецкая (народжаная Быстрыцкая), урач, (разыйшоўся ў 1915 годзе)[16].
    • Дачка — Наталля Іванаўна Майская (1908—?), інжынер-электрык[16].
  • Другая жонка — Ніна Пятроўна Высоцкая[заўв 3], народжаная Ярмолава, (разыйшоўся з ёй у канцы 1917 года)[16], член ЦК партыі эсэраў, была замужам за А. Д. Высоцкім, насіла яго прозвішча[18].
  • Трэцяя жонка — Агнія Аляксандраўна Майская (народжаная Скіпіна), народная настаўніца ў Омску, член РСДРП (б) з 1920 года[16].

Сачыненні

правіць
  • Майский И. М. Германия и война. — [М., 1916].
  • Майский И. М. Политическая Германия. — М., [1917].
  • Майский И. М. В мире германского профессионального движения. — Пг., 1917.
  • Майский И. М. Демократическая контрреволюция. — М.; Пг.: Госиздат, 1923. — 360 с.
  • Майский И. М. Внешняя политика РСФСР, 1917—1922. — М., 1923. — 194 с.
  • Майский И. М. Перед бурей. — М.: ГИХЛ, 1944. — 228 с.
    •  — М.: Молодая гвардия, 1945. — 248 с.
  • Майский И. М. Близко-далеко. — М.: Детгиз, 1961. — 400 с.
  • Майский И. М. Испания. 1808—1917. Архівавана 16 кастрычніка 2017. — М., 1957.
  • Майский И. М. Испанские тетради. Архівавана 4 красавіка 2017. — М.: Воениздат, 1962. — 200 с., 1 вкл.
  • Майский И. М. Воспоминания советского посла в Англии. — М.: Изд-во ин-та международных отношений, 1960. — 144 с.
  • Майский И. М. Путешествие в прошлое. Воспоминания о русской политической эмиграции в Лондоне 1912—1917 гг. — М.: Изд-во Академии наук СССР, 1960.
  • Майский И. М. Кто помогал Гитлеру. Из воспоминаний советского посла. Архівавана 4 красавіка 2017. — М.: Ин-т международных отношений, 1962. — 198 с.
  • Майский И. М. Воспоминания советского посла: В 2-х книгах. — М.: Наука, 1964. — 461+538 с.
  • Майский И. М. Б. Шоу и другие. Воспоминания. — М.: Искусство, 1967. — 200 с. + илл. на вклейках.
  • Майский И. М. Воспоминания советского дипломата. 1925—1945. Архівавана 4 красавіка 2017. — М., 1971.
  • Майский И. М. Люди. События. Факты. — М.: Наука, 1973. — 216 с.
  • Майский И. М. «В политике не приходится быть слишком разборчивым». Письмо И. М. Майского в ЦК РСДРП. 1918 г. // Исторический архив. — 1997. — № 2. — С. 62—75.

Заўвагі

правіць
  1. Аддзяленне гісторыі і філасофіі (гісторыя)
  2. It is worthy of note that Churchill, in a conversation with Stalin during a visit to Moscow in 1942, called Maisky a good diplomat. The General Secretary agreed but immediately added, He talks too much and can’t keep a still tongue in his head'[9].
  3. У дакуменце «Даведка І. М. Майскага ва Упраўленне кадраў ЦК УКП(б) пра сваю сям’ю.» не згадваецца шлюб Н. П. з А. Д. Высоцкім і яе прозвішча па першым мужы ў час замужжа з Майскім, хоць ёсць дакументы, якія гэта пацвярджаюць[17]

Крыніцы

правіць
  1. а б Ivan M. Maiski // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Майский Иван Михайлович // Майский Иван Михайлович / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. Люди и судьбы. Биобиблиографический словарь востоковедов - жертв политического террора в советский период (1917-1991)СПб.: Петербургское Востоковедение, 2013. — 496 с. — (Социальная история отечественной науки о Востоке) — ISBN 978-5-85803-225-0
  4. а б в Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. Муриков Г. Шпион выбрал литературу // Литературная Россия. — 2009. — № 37 (18 сентября).
  6. И.М. Майский - В.Г. Короленко. 4 сентября 1921 г.. Документы XX века. Праверана 29 сакавіка 2016.
  7. Майский И. М. Монголия накануне революции. — М.: Изд-во Восточной литературы, 1959. — С. 5
  8. [1] с. 541
  9. アーカイブされたコピー. Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2009. Праверана 23 снежня 2010.
  10. Дилкс Д. Черчилль, Иден и Сталин: штрихи к политическим портретам // Новая и новейшая история. — 2005. — № 1.
  11. Дипломатия России: от посольского приказа до наших дней. Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2014.
  12. Майский В. — Ляховецкий Иван Михайлович Архівавана 22 кастрычніка 2007.
  13. Бережков В. M. Как я стал переводчиком Сталина. М.: ДЭМ, 1993. Глава седьмая. — С.359
  14. Документы прошлого
  15. Пісьмы дзеячаў навукі і культуры супраць рэабілітацыі Сталіна
  16. а б в г Даведка І. М. Майскага ва Упраўленне кадраў ЦК УКП(б) пра сваю сям’ю.
  17. [2], [3]
  18. Wysocki genealogy and family history Архівавана 31 кастрычніка 2020.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць